Аўтамабільная вандроўка: Менск-Ракаў-Дубрава-Маладэчна
Напрыканцы году я зрабіў даўно плянуемую вандроўку. Сэнс такой вандроўкі ў тым, што сродкам перамяшчэньня стаў свойскі самаход. Аб такім варыянце вандровак меркавалася даўно, аднак атрымлівалася толькі на ровары чы байдарцы. Мясьцін, якія можна і трэба наведаць такое мноства, што калі пачынаеш выбіраць, то можна й не выбраць, бо ўсё такое цікавае і невядомае.
Першым такім маршрутам стаўся: Менск - в.Азярцо - Ракаў - в.Дубрава - Маладэчна. Усім, хто чытае гэтыя радкі раю па гэтаму маршруту абавязкова пракаціцца. Я ўзяў дачку Анжэліку, сябе, тэрмас і выправіўся ў шлях. Надвор'е з нас пасьміхалася, бо йшоў мокры сьнег, на двары каля 0оС. Ехаць на самаходзе было ня тое што цяжка, а і небясьпечна. Але мы лёгкіх шляхоў не шукаем і таму з задавальненьнем выправіліся.