Форма входа

Поиск на сайте

ТОП-5

20.10.2011ИСЛОЧЬ

Описание реки Ислочь

Прочитано 23298 раз.

24.10.2011СУЛА

Описание реки Сула

Прочитано 18706 раз.

05.01.2014НАЗВАННЫЕ

Гора Лысая, 343,2 м

Прочитано 17265 раз.

25.10.2011ПРОНЯ

Описание реки Проня

Прочитано 15785 раз.

06.06.2012СТВИГА

Описание реки Ствига

Прочитано 14179 раз.

Облако тегов

Геликтит-ТМ Августовский канал спелеология байдарка Сула спелеоклуб альтаир Ислочь ПОЕХАЛИ! Клява Брест покатушка рогейн велопробег Польша Ельня болото Мнюта ровар паход велосипед турклуб Вилия кемпинг прыток Усса фестиваль Нёман приток Проня спелеологи гонка РТСС ТПМ граница Тышкевич мультигонка Березина Неман клуб Нарочь Нарочанка EuroVelo-2 маршрут походушка марафон Налибоки Гродно река Бобр паводок Ясельда конкурс туризм Сьцьвіга Ствига Льва Шоша веломаршрут чемпионат кубок Страча Припять велопоход Западный Буг Птичь Сха Вілія Полесье Случь книга соревнования отчет высота пеший поход Спортивный туризм Беловежская Пуща гора Маяк горы архыз школа туризма Красный бор Хибины новый год гора высшая точка возвышенность гора Лысая гора Высокая Воложинские гостинцы Щара поход вершина ПВД сплав Двина байдарки Западная Двина водный поход Свольна

НАШИ ДРУЗЬЯ

Водными маршрутами Беларуси

ИНФО-ПАРТНЁРЫ

На сайте

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0






Главная | О проекте | Обратная связь | Реклама на сайте | Подписка RSS
Вы вошли как Гость | Группа "Гости" | Мой профиль | Регистрация | Выход
Активный туризм в Беларуси
Реклама: ХОЧЕШЬ В ПОХОД? НЕ ЗНАЕШЬ С КЕМ ПОЙТИ? ТЕБЕ К НАМ! belpohod.by - Походы для хороших людей!
Каталог статей


Главная » Статьи » ОТЧЕТЫ О ПОХОДАХ ПО РБ » АВТОМОБИЛЬНЫЕ ПОЕЗДКИ

Ракаўскі шлях

Аўтамабільная вандроўка: Менск-Ракаў-Дубрава-Маладэчна

Напрыканцы году я зрабіў даўно плянуемую вандроўку. Сэнс такой вандроўкі ў тым, што сродкам перамяшчэньня стаў свойскі самаход. Аб такім варыянце вандровак меркавалася даўно, аднак атрымлівалася толькі на ровары чы байдарцы. Мясьцін, якія можна і трэба наведаць такое мноства, што калі пачынаеш выбіраць, то можна й не выбраць, бо ўсё такое цікавае і невядомае.

Першым такім маршрутам стаўся: Менск - в.Азярцо - Ракаў - в.Дубрава - Маладэчна. Усім, хто чытае гэтыя радкі раю па гэтаму маршруту абавязкова пракаціцца. Я ўзяў дачку Анжэліку, сябе, тэрмас і выправіўся ў шлях. Надвор'е з нас пасьміхалася, бо йшоў мокры сьнег, на двары каля 0оС. Ехаць на самаходзе было ня тое што цяжка, а і небясьпечна. Але мы лёгкіх шляхоў не шукаем і таму з задавальненьнем выправіліся.

З Менску выехалі ля аўтарынку "Кальцо" і праз пару кілямэтраў былі ля вёскі Азярцо ў поле дзе месьціцца музэй беларускага побыту. У гэты раз мы не пайшлі аглядаць яго, бо йшоў такі непрыемна мокры сьнег і дзьмуў вецер з поля, адбіваючы любое жаданьне.

Наступнай кропкай на мапе быў горад Ракаў. Шлях да яго быў "вясёлым", а ў некаторых месцах "страшным" - занос за заносам. Надвор'е не супынялася сыпаць сьнегам. З шашы Менск-Вільня з'язджаем і адразу, па правую руку, на ўзьлеску, бачым каплічку ля крыніцы. Каплічка пабудавана ў 1990 годзе, але месца яе знаходжаньня вызначаецца тым, што тут калісь быў базыльянскі манастыр, рэшткі муроў і агароджы якога можна пабачыць на лузе ля капліцы. Тут жа б'е крыніца чыстай і празрыстай вады.

   

Далей, перад першымі хатамі, знаходзіцца касьцёл Сьвятой Ганны ў цэнтры каталіцкіх могілак. Параўноўваючы папярэднія здымкі розных аўтараў можна адзначыць: зроблены рамонт на фасадзе касьцёлу і афарбоўка ў бела-ружовых колерах.

Уяжджаем у горад. Ракаў славіўся ўва ўсе часы рознымі справамі. Колькасьць жыхароў сягала за 3300 чалавек у пачатку ХХ ст. Ракаў вядомы аж ад ХІV ст. як уласнасьць вялікіх князёў літоўскіх Кежгайлаў, Завішаў, Сангушкаў, Салагубаў, Агінскіх. У пачатку ХХ ст. Ракаў быў памежным горадам з боку Польшчы і гэты час для Ракава стаў уздымам эканомікі. Тут збіраліся кантрабандысты і шпіёны розных кірункаў, горад напоўнены людам рос у эканамічным пляне. І на зараз тут найбуйнейшы начны мясны рынак.

У цэнтры, на суседніх вуліцах, месьцяцца касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і царква Праабражэньня Гасподняга. Касьцёл пабудаваны ў 1906 годзе пры фундацыі князя Друцкага-Любейкага, Булгакаў, Здзіхоўскіх, Хелхоўскіх і на сродкі парафіянаў.

 

Царква ж будавалася ў 1730 - 93 гг. пры фундацыі Сангушкаў і брацтва сьв. Ганны і першапачаткова была ўніяцкай. Цяпер яна належыць праваслаўнай царкве. У зьнешнім выглядзе царквы адлюстраваны ідэі будаўніцтва каталіцкіх храмаў. Перад царквой заміж брамы пабудавана званіца ў якой захоўваецца ікона. Як сьведчыць надпіс, званіца пабудавана ў гонар 25-годзьзя вызваленьня сялян ад крапасной залежнасьці.

 

На другім баку цэнтральнай плошчы, ля саўдэпаўскіх крамаў і сталоўкі аздоблены цудоўным дызайнам музэй-гялярэя Янушкевічаў. Заснавальнікамі і ўладальнікамі з'яўляюцца Фелікс і Валяр'ян Янушкевічы. Першы з іх мастак-жывапісец, другі скульптар. Складнік музэю утрымлівае разнастайныя старыя рэчы побыту ракаўскай шляхты. Адным з экспанатаў з'яўляецца падарожны працоўны столік Адама Міцкевіча. Гэты музэй - гэта тая разынка, дзеля якой ня дрэнна ехаць у малыя беларускія гарады й мястэчкі, падалей ад Менску.

Далей, далей. На шляху ад Ракава на Радашковічы месьціцца вёска Дубрава. І першае, што трапляецца перад уездам у вёску - гэта добра захаваўшыся сядзібна-паркавы комплекс і яго гаспадарчыя пабудовы. Роўныя каменныя сьцены і прыгожы стыль будынкаў праступае праз галіны дрэў пад сьнежнымі шапкамі. Дужа мне гэта нагадала нейкі віна-вытворчы завод пачатку ХХ ст. Але й на зараз будынкі неяк выкарыстоўваюць, бо далей за дамамі калхозны двор. Часам пабудовы гэтых будынкаў значыцца 1875 год. Звонку сьцены захаваліся цудоўна. Побач жа я знайшоў і разваліны іншых будынкаў, магчыма адносячыхся да гэтага ансамблю, але падмуркі, што захаваліся даюць падставу меркаваць, што сьцены выкладзены былі з цэглы, а не з камня. Крыху далей я заўважыў гаспадарчы сьвіран, але падыходзіць і азіраць яго я не наважыўся. Ён у стане занядбаньня і буду меркаваць, што гісторыя яго так сама складаная і насычаная.

   

Мне падалося, што Дубравы павінны быць больш дасьледаваны, бо ў інтэрнэце пра вёску зусім слабыя дадзеныя. Артэфактам вёскі Дубрава маецца быць касьцёл Унебаўзяцьця Найсьв. Панны Марыі. Касьцёл амаль цэлы, адно - не стае даху. Гадамі пабудовы лічацца 1796-1805, а фундатарам быў Адам Хмара, колішні менскі ваявода. Касьцёл стаіць на такім высокім узгорку, што мая машына па ўкатаным сьнезе ня здужала ўзабрацца на самы верх. Тут жа, побач з касьцёлам, маюцца пахаваньні.

Вёска Дубрава адназначна знаходзіцца ў заняпадзе, але адно радуе: за вёскай функцыяніруе праваслаўная царква.

Далейшы шлях ляжаў у Радашковічы, а потым у Маладэчна. Гэтым разам я не спыняўся ў гэтых месцах, бо раней там крышачку бываў. А дзень ішоў да заканчэньня і завея рвалася і гула, засыпаючы шляхі і нашы сьляды. Гарачая гарбата і чарка кан'яку ў хатніх умовах зрабілі вандроўку насычана-скончанай.

Категория: АВТОМОБИЛЬНЫЕ ПОЕЗДКИ | Добавил: DzedFyodar (03.01.2006) | Автор: Юрась Федзюковіч W
Просмотров: 2490 | Теги: Ракаў, Менск, Дубрава, Маладэчна | Рейтинг: 0.0/0

Поделиться:


Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]


Главная |  О проекте |  Обратная связь |  Реклама на сайте |  Подписка RSS