Форма входа

Поиск на сайте

ТОП-5

20.10.2011ИСЛОЧЬ

Описание реки Ислочь

Прочитано 23301 раз.

24.10.2011СУЛА

Описание реки Сула

Прочитано 18708 раз.

05.01.2014НАЗВАННЫЕ

Гора Лысая, 343,2 м

Прочитано 17270 раз.

25.10.2011ПРОНЯ

Описание реки Проня

Прочитано 15788 раз.

06.06.2012СТВИГА

Описание реки Ствига

Прочитано 14181 раз.

Облако тегов

Геликтит-ТМ Августовский канал спелеология байдарка Сула спелеоклуб альтаир Ислочь ПОЕХАЛИ! Клява Брест покатушка рогейн велопробег Польша Ельня болото Мнюта ровар паход велосипед турклуб Вилия кемпинг прыток Усса фестиваль Нёман приток Проня спелеологи гонка РТСС ТПМ граница Тышкевич мультигонка Березина Неман клуб Нарочь Нарочанка EuroVelo-2 маршрут походушка марафон Налибоки Гродно река Бобр паводок Ясельда конкурс туризм Сьцьвіга Ствига Льва Шоша веломаршрут чемпионат кубок Страча Припять велопоход Западный Буг Птичь Сха Вілія Полесье Случь книга соревнования отчет высота пеший поход Спортивный туризм Беловежская Пуща гора Маяк горы архыз школа туризма Красный бор Хибины новый год гора высшая точка возвышенность гора Лысая гора Высокая Воложинские гостинцы Щара поход вершина ПВД сплав Двина байдарки Западная Двина водный поход Свольна

НАШИ ДРУЗЬЯ

Водными маршрутами Беларуси

ИНФО-ПАРТНЁРЫ

На сайте

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0






Главная | О проекте | Обратная связь | Реклама на сайте | Подписка RSS
Вы вошли как Гость | Группа "Гости" | Мой профиль | Регистрация | Выход
Активный туризм в Беларуси
Реклама: ХОЧЕШЬ В ПОХОД? НЕ ЗНАЕШЬ С КЕМ ПОЙТИ? ТЕБЕ К НАМ! belpohod.by - Походы для хороших людей!
Каталог статей


Главная » Статьи » ОТЧЕТЫ О ПОХОДАХ ПО РБ » ВОДНЫЕ СПЛАВЫ

Справаздача вылазкі на рэчку Пціч


Водная вылазка: рэчка Пціч

Калі: 23 ліпня 2010

Удзельнікі:
Федзюковіч Юрась (DzedFyodar)
Агейчык Геннадзь
Агейчык Мацьвей
Глявіцкі Геннадзь 

Маршрут: в.Крупіца, в.Самуэлева, в.Зарэчаны; Менскі й Марынагорскі р-ны, Менскай вобл. 

Прыслоўе  
Толькі я сам сябе казаў пра тое, што два дні - гэта так мала, каб ажыцьцявіць паход, як вось плаваў у міні-паходзік на паўдні. Пачынаю думаць пра самапавагу. Нейкія нядобрыя тэндэнцыі. Спадзяюся спісаць гэта на жарцікі.

23.07.2010 - субота

Суботнім, сонечным, ліпеньскім днём было вырашана праветрыць свае запацелыя ў горадзе целы і праверыць магчымасьць сплаўляцца ў вярхоўях рэчкі Пціч. Даўно я глядзеў на Пціч ад вытокаў і ня мог зразумець, чаму тут ня ходзяць байдарачнікі. Аказваецца такіх бешаных як я можна пералічыць на пальцах двух рук, дый і тое ў кожнага свой накірунак. Нехта ўздоўж мяжы соўкаецца, нехта па запаведнікам, нехта гэта робіць так ціха, што й не заўважна. А агульна атрымліваецца вялікі кайф ад дзікай прароды амаль пад самым носам, дый яшчэ з экстрымам.

Вось і Пціч. Вы знойдзеце апісаньні толькі ад м.Дараганава, а мажліва знойдзеце і ад в.Праўдзенскі. Але гэта ўжо больш за 70 км ад вытокаў. І што гэтыя кілямэтры нельга прайсьці? Вось і вырашана праверыць на невялічкім кавалку: в.Крупіца - в.Зарэчаны. Пагналі!


З-за доўгіх збораў-перабораў стартавалі толькі ў 14:11 (згубілі добрых дзьве з паловай гадзіны, на жаль). Таму каб скараціць час пайшлі не па рэчышчы, а па каналах, якія якраз тут і адгаліноўваюцца ад Пцічы. Паўтары метры шырынёй, але добрая плынь. Крыху сустракаюцца зарослыя кавалкі на канале, але прайсьці проста.

Па каналах прайшлі амаль 4 кілямэтры і увашлі ў рэчышча Пцічы ля вёскі Самуэлева, пераадолеўшы перад гэтым двайны шлюз абносам па левым беразе. Азірнуўшысь на рэчышча Пцічы я заўважыў шчыльныя зараслі гарлачыкаў. Яшчэ невядома дзе было лягчэй плысьці.

Рэчышча Пцічы на гэтым кавалку выявілася вельмі прыемным як па заросласьці берагоў, зьвілітасьці, так і наяўнасьцю прыгожых завальчыкаў на палях старых мастоў і проста паваленых дрэвах. На гэтым кавалку ракі месцаў для стаянкі няма, але і разглядаць гэты кавалак як прыярытэтны ня варта. Аднак тут мне вельмі спадабалася. Даволі прыгожа. Ня гледзячы на ліпеньскую спёку праходзім цяньком пад навіслымі галінамі дрэў і таму спёка ня душыць, як на каналах.

На 9-м кілямэтры падыходзім да в.Зарэчаны, дзе павялічваецца колькасьць кладак і самаробных масткоў. Сустракаюцца нацягнутыя металічныя трасы, якіх трэба асьцерагацца. І канешне насупраць вёскі сустракаюцца людзі. Хто адпачывае, хто купаецца, хто рыбу брэднем ловіць.  

Мы прайшлі невялічкі кавалак, каля 12 кілямэтраў за больш чым тры гадзіны, але я быў вельмі задаволены гэтым кавалкам рэчкі Пціч. Спадзяюся, што вывучэньне Пцічы прадоўжыцца з такім жа настроем.


Тэхнічныя складнікі (час, кілямэтры, інфармацыя): 
23.07.2010
14-11 - 0 км - старт у в.Кугліца праз 100 м ад мосту па канале ўздоўж рэчышча
14-27 - 1,7 км - ЛЭП
14-36 - 2,5 км - Шлюз на канале
14-51 - 3,8 км - Два шлюзы на каналах ля в.Самуэлева, абнос па левым беразе.
15-00 - 4 км - абнесьлі шлюзы, праз 50 м. русло Пцічы
15-22 - Рэшткі драўлянага мосту, палі, завал на іх, разборны
15-38 - 7,3 км - прыток зьлева ад в.Шабуні, кладачка з завалам
16-18 - 8,6 км - першыя дамы в.Зарэчаны, 2 мастка. Другі масток зложаны з ЖБ-пліт. У палаводзьзе трэба быць пільным.
Уздоўж вёскі Зарэчаны сустракаюцца нацянутыя трасы над ракой.
16-51 завал з абносам па левым беразе
17-17 пляж перад мостам
17-22 - 11,6 км - мост шашы на Рудзенск, фініш
Категория: ВОДНЫЕ СПЛАВЫ | Добавил: DzedFyodar (24.08.2012) | Автор: Юрась Федзюковіч (DzedFyodar) W
Просмотров: 1872 | Теги: Пціч | Рейтинг: 0.0/0

Поделиться:


Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]


Главная |  О проекте |  Обратная связь |  Реклама на сайте |  Подписка RSS