Форма входа

Поиск на сайте

ТОП-5

20.10.2011ИСЛОЧЬ

Описание реки Ислочь

Прочитано 23302 раз.

24.10.2011СУЛА

Описание реки Сула

Прочитано 18709 раз.

05.01.2014НАЗВАННЫЕ

Гора Лысая, 343,2 м

Прочитано 17271 раз.

25.10.2011ПРОНЯ

Описание реки Проня

Прочитано 15788 раз.

06.06.2012СТВИГА

Описание реки Ствига

Прочитано 14181 раз.

Облако тегов

Геликтит-ТМ Августовский канал спелеология байдарка Сула спелеоклуб альтаир Ислочь ПОЕХАЛИ! Клява Брест покатушка рогейн велопробег Польша Ельня болото Мнюта ровар паход велосипед турклуб Вилия кемпинг прыток Усса фестиваль Нёман приток Проня спелеологи гонка РТСС ТПМ граница Тышкевич мультигонка Березина Неман клуб Нарочь Нарочанка EuroVelo-2 маршрут походушка марафон Налибоки Гродно река Бобр паводок Ясельда конкурс туризм Сьцьвіга Ствига Льва Шоша веломаршрут чемпионат кубок Страча Припять велопоход Западный Буг Птичь Сха Вілія Полесье Случь книга соревнования отчет высота пеший поход Спортивный туризм Беловежская Пуща гора Маяк горы архыз школа туризма Красный бор Хибины новый год гора высшая точка возвышенность гора Лысая гора Высокая Воложинские гостинцы Щара поход вершина ПВД сплав Двина байдарки Западная Двина водный поход Свольна

НАШИ ДРУЗЬЯ

Водными маршрутами Беларуси

ИНФО-ПАРТНЁРЫ

На сайте

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0






Главная | О проекте | Обратная связь | Реклама на сайте | Подписка RSS
Вы вошли как Гость | Группа "Гости" | Мой профиль | Регистрация | Выход
Активный туризм в Беларуси
Реклама: ХОЧЕШЬ В ПОХОД? НЕ ЗНАЕШЬ С КЕМ ПОЙТИ? ТЕБЕ К НАМ! belpohod.by - Походы для хороших людей!
Каталог статей


Главная » Статьи » ОТЧЕТЫ О ПОХОДАХ ПО РБ » ВОДНЫЕ СПЛАВЫ

Справаздача воднага паходу па рацэ Клява (2006 год)
Справаздача воднага паходу па рацэ Клява

Субота, 6 гадзін вечара, 4 лістапада 2006 года. Менск, Партызанскі праспект, метро "Магілёўская".

Ўдарыў мароз, і рыпучы гарадскі вецер прымушаў людзей на прыпынку хаваць галовы ва ўзьнятыя каўнеры, нібы чарапахі. На панурых тварах адбітак жаданьня аб цёплай кватэры. І толькі наша кампанія ля мікрааўтобуса, аб колы якога ляніва разбіваецца завея, мігаючая пацеркамі ў сьвятле вулічных ліхтароў, уносіць дысананс у пануры гарадскі пяйзаж.

Адзінаццаць жыцьцярадасных турыстаў, грузім ў салон буса байдаркі і заплечнікі. У Нашкі да заплечніка прытарочылі ледасек, што нямала нас весяліць.

"Нашка, а чаму кіпцяры не ўзяла?” – сьмех.

  "Добра, добра! А раптам ўраган выкіне на крыгу? А я як зарублюся!” - прарочыя словы, але пра гэта пазьней.

Хто ж мы, яркая каманда на фоне сагнутых холадам гараджан? Мы тыя, каму вядомае шыла, не дае спакою, прымушае напляваць на ціхую хатнюю вячэру ў ахінаючым мяккім крэсьле пад варкатанне зомбі-скрыні.

Аўтобусік намотвае на колы прастужаныя кілямэтры. Мы нібы сардзіны ў бляшанцы спакаваныя паміж заплечнікаў. Нас чакае рэчка Клява.

Чым далей мы ад’язджаем ад Менску, тым менш становіцца сьнегу. Надвор'е спрыяе нашаму прадпрыемству. Праз пару гадзін мы выгрузіліся на беразе. Які ўражлівы кантраст з горадам. Замест калючага ветру мякка падаюць велізарныя сьняжынкі, месяц жоўтым вокам асьвятляе поле за рэчкай. І цішыня... якую мы парушаем устаноўкай лягера.

Сабраўшыся ля вогнішча, як водзіцца праглынуць першы "мікроб" за ўдалае завяршэнне нашай безнадзейнай справы, DzedFyodar агучыў сумную вестку: "А хлеб та я не набыў". І ўпаўшы на калені схіліў пакаянную галаву ў чаканьні справядлівай кары.

Але дабрадушнасьць, нахлынуўшая на нас, пад уплывам выдатнай прыроды, не дазволіла падняць на яго руку. Наадварот мы яго суцешылі, нагадаўшы, што ў галодныя гады, калі не хапала хлеба, масла мазалі прама на кілбасу. Як аказалася ў далейшым, хлебных занычак, узятых з сабой запаслівымі таварышамі, хапіла да канца паходу. Апошнія сухарыкі белага батончыка, Fedor даёдываў яшчэ на трэцюю раніцу.

Паступова, прагрэўшыеся ля вогнішча душы, пацягнулі целы ўва ўтульныя спальнікі з вадзяным ацяпленнем.

Раніца. Раніца парадавала. Бяз ветру, зацярушаны лес. Вёсачка на гарызонце. Так і карпела сказаць што небудзь прыемнае ў ранішнюю далеч. Але, пабаяўшыся, што рэха звыкла адгукнецца, рабіць гэтага ня сталі.

Прагуляўшыся на беражок мы выявілі, што вада ў рацэ ўсё ж такі ёсць, і гэта парадавала.

Калі зьбіралі байдаркі, праз кладку, у суправаджэньні сабачкі, падышла бабуля. Лейтматывам нашых зносін было яе пытанне: "Дзетачiкi, i хто ж вас сюды паслаў?" Даведаўшыся, што нас сюды ніхто не пасылаў, а мы тут па сваёй волі, яна выказала шчырае захапленне. Крытычна ацаніўшы нашы байдаркі, і сказаўшы, што па Кляве "некалi хадзiлi караблi", дабраславіла нас. Байдаркі спускалі на ваду, обламывая прыбярэжны лёд. Першая пройдзеная сотня мэтраў зарадзіла ў душы сумнеў, а не папяровыя ці караблікі мела на ўвазе бабуля. Шырыня рэчкі ледзь шырэй корпуса. Нам, вядома, не прывыкаць веславаць, адштурхваючыся ад берагоў вёсламі, але "тыя караблi" мы ўспаміналі цэлы дзень.

Рэчка хоць і вузкая, але глыбокая. Бабры пастараліся. Прычым на кожнай бабровай дамбе цалкам прыстойны праход. Мабыць воднікі так задзяўблі гэтых звяркоў, разбіраючы плаціны, што тыя ўнеслі ў канструкцыю зьмены, для нармальнага праходу.

Чым ніжэй па руслу, тым часьцей пад вёсламі храбусцеў ўзламаны лёд. Перад заваламі нас сустракалі лядовыя роўні. Хуткасць руху няўхільна падала. На дэках байдарак і вёслах нарастаў пласт лёду. Вёслы паблісквалі крышталём і адчувальна цяжэлі.

Пасля абеду, кавалкі чыстай вады, мэтраў па пяцьдзесят, ўспрымаліся як дарагі падарунак.

Тэхніка веславаньня паступова ўдасканальвалася. Звыклы грабок выклікаў толькі зубны скрыгат ад прасьлізгваўшага па лёдзе вясла. Прыходзілася з сілай ўсякаць у лёд вясло і, не апускаючы, адштурхвацца ад яго.

Месца для лягера вызначыў чарговы завал, прарубацца праз які ні ў кога не было жаданьня.

Калі ЖПС абвясьціў вынік, мы доўга весяліліся. За дзень прайшлі ВОСЕМ кілямэтраў.

Вось такая яна, Клява, аказваецца.

Восем км за дзень!!!! Ці гэта нагода для засмучэньня. Чорта з два. Навошта сумаваць, калі нас чакае шыкоўнае вячэрняе меню. Разнастайная карта вінаў, у якой знайшлося месца глінтвайну. Кальян і духмяны люлячны тытунь. І як апафеёз, чароўны дэсерт з сушак, бутэрброднага алею расьліннага паходжаньня і шакаляду, якому яшчэ няма назвы, але працэс нараджэння якога быў задакументаваны суровымі байтамі на магнітны носьбітах. ПАТРАБУЦЕ ВІДЭА! (Fedor гэта рэклама пайшла, раскочваю губу на даход ад суаўтарства. ГЫ). Наогул у паходах з Fedor-ом сушке прыгатавана нейкая містычная роля. Успомніце Начу і блукаючую сушку. Так глядзіш да нашых унукаў дойдзе ўжо якая небудзь легенда аб Сушке Водніка.

Кальян булькаў,

глінтвайн растапліваў душы, якія паступова сыходзілі ў нірвану

або рваліся на полымя вогнішча пад гітарныя акорды. Большы і большы мароз усяляў аптымізм на заўтрашні дзень.

Раніца наступнага дня сустрэла нас пробліскамі сонца. Абледзянелыя байдаркі здаваліся прывідамі, немаведама як апынуўшыеся ў лесе сярод дрэў.

Клява яхідна ўсміхалася, пабліскваючы лёдам. Цяпер ён пакрываў ўжо ўсю раку. Галаўная байдарка выконвала ролю ледакола, прасякаючая лядовы канал. Усё па даросламу, як у Арктыцы. Павароты праходзілі у тры-чатыры прыёмы, каб абламаць лёд і завесьці карму. Там дзе лёд быў патаўсцей пачыналася весялосць: зацягваньне на лёд ледасекам і скачкі, скокі на крыгу з разгону, разгойдванне з боку ў бок.

Практыкавалася і праводка з дапамогай ледасека. Лядовыя заторы перад заваламі прабівалі усім сьветам, пад жыцьцярадасныя каментарыі экіпажаў у ар'ергардзе каравана. І так да абеду, падставай для якога паслужыла прабоіна, атрыманая адной байдаркай ў няроўнай барацьбе са стыхіяй.

У працэсе рамонту сталі нараджацца ідэі аб мадэрнізацыі Тайменя дачыненьнем да ўмоў зімовага плавання, у прыватнасьці абсталяваньнем корпуса лядовым поясам і ледакольным узмоцненым фарштэўнем. Ідэі закранулі і мадэрнізацыю вёслаў (адно з якіх было зламана, а лопасць другога закручана ў сьпіраль), была выказана думка аб вытворчасці гібрыда вясла і бусака.

Першыя надцать грам перад абедам былі выпіты з мужным маўчаньнем. Зараз да "Хадавых", "Кілявых" дадаліся і "Лядовыя". А далей усё як мае быць, наварысты боршч, шмат сала з мала хлеба і змёрзлыя пяткі якія цягнуліся да вогнішча.

Пасьляабедзенны пераход апынуўся вельмі кароткім. Бо была прабітая яшчэ адна байдарка і рэчка «раптам зьнiкла». Клява скруціла нам смачны кукіш падальдом.

За другі дзень мы, ва ўмовах найцяжкай лядовай абстаноўкі, толькі дзякуючы вялікай асабістай мужнасьці і беспамернай вар’ятасьці экіпажаў прайшлі 7 кілямэтраў. Каб не псаваць статысЬціку (15 км за тры дні, ПВДшка то трохдзённая) вырашылі заўтра на лёд не выходзіць і зьняцца, а вечарам зладзіць сьвяточную вячэру, бо гэты паход DzedFedor высунуў яшчэ на адну намінацыю катэгорыі складанасьці: самы абжорысты паход. Усе рэшткі правіянту ён з маніякальнай зацятасьцю патрабаваў зьнішчыць шляхам паглынаньня Ротам.

Манатоннае дзейства пастаноўкі лягера было разведзена флэш-мобом "Хлопчыкі ў трыко" і пэрфомансам "Бервяно Ільіча". ПАТРАБУЙЦЕ ВІДЭА !!!!!!

У працэсе падрыхтоўкі вячэры пайшоў сьнег. Не, ня так. Пайшоў сьнег. Шмат. Клява выцягнула з рукава чарговага туза, каб жыцьцё мёдам не здавалася. А нам тое што? У нас было (С) Жванецкі. Палала вогнішча. У катле булькаў плоў па паходнаму, стругаўся ледзяны салат. Сьнежныя віхуры танчылі пад гітару. Жыцьцё біла ключом па самых хворых месцах. Цела грэла гарбата з чароўных інгрэдыентаў радыкальна сіняга (як высьветлілася на раніцу) колеру. Кульмінацыяй вечара стаў фаерверк газавых балёнаў.

пераклад: Юрась Федзюковіч



Источник: http://forum.poehali.net/index.php?board=8;action=display;threadid=6159;start=30
Категория: ВОДНЫЕ СПЛАВЫ | Добавил: DzedFyodar (14.06.2012) | Автор: Бацяноўскі Ўладзімір (QTK) E
Просмотров: 1782 | Теги: Клява | Рейтинг: 0.0/0

Поделиться:


Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]


Главная |  О проекте |  Обратная связь |  Реклама на сайте |  Подписка RSS