Форма входа

Поиск на сайте

ТОП-5

20.10.2011ИСЛОЧЬ

Описание реки Ислочь

Прочитано 23302 раз.

24.10.2011СУЛА

Описание реки Сула

Прочитано 18709 раз.

05.01.2014НАЗВАННЫЕ

Гора Лысая, 343,2 м

Прочитано 17271 раз.

25.10.2011ПРОНЯ

Описание реки Проня

Прочитано 15788 раз.

06.06.2012СТВИГА

Описание реки Ствига

Прочитано 14181 раз.

Облако тегов

Геликтит-ТМ Августовский канал спелеология байдарка Сула спелеоклуб альтаир Ислочь ПОЕХАЛИ! Клява Брест покатушка рогейн велопробег Польша Ельня болото Мнюта ровар паход велосипед турклуб Вилия кемпинг прыток Усса фестиваль Нёман приток Проня спелеологи гонка РТСС ТПМ граница Тышкевич мультигонка Березина Неман клуб Нарочь Нарочанка EuroVelo-2 маршрут походушка марафон Налибоки Гродно река Бобр паводок Ясельда конкурс туризм Сьцьвіга Ствига Льва Шоша веломаршрут чемпионат кубок Страча Припять велопоход Западный Буг Птичь Сха Вілія Полесье Случь книга соревнования отчет высота пеший поход Спортивный туризм Беловежская Пуща гора Маяк горы архыз школа туризма Красный бор Хибины новый год гора высшая точка возвышенность гора Лысая гора Высокая Воложинские гостинцы Щара поход вершина ПВД сплав Двина байдарки Западная Двина водный поход Свольна

НАШИ ДРУЗЬЯ

Водными маршрутами Беларуси

ИНФО-ПАРТНЁРЫ

На сайте

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0






Главная | О проекте | Обратная связь | Реклама на сайте | Подписка RSS
Вы вошли как Гость | Группа "Гости" | Мой профиль | Регистрация | Выход
Активный туризм в Беларуси
Реклама: ХОЧЕШЬ В ПОХОД? НЕ ЗНАЕШЬ С КЕМ ПОЙТИ? ТЕБЕ К НАМ! belpohod.by - Походы для хороших людей!
Каталог статей


Главная » Статьи » ОТЧЕТЫ О ПОХОДАХ ПО РБ » ВОДНЫЕ СПЛАВЫ

Справаздача воднага паходу па р.Клява (2006 год)

Водны паход: рэчка Клява.

Калі: 4 - 7 лістапада 2006 году

Удзельнікі:
1. Федзюковіч Юрась (DzedFyodar)
2. Халымон Зьміцер
3. Міроненка Коля
4. Ларыса
5. Уладзімер
6. Наташа (Нашка)
7. Валера
8. Наташа Багдановіч
9. Жураўлёў Васіль Васільевіч
10. Сабадаш-Радзько Фёдар
11. Сярога (dark)

Маршрут: в. Карытніца, в Волы, в. Дуброўна; Менская вобл., Бярэзінскі р-н.

04.11.2006 - субота

Заброску рабілі ў цяжкіх пагодных умовах. Мокры сьнег і вецер - зьніжалі небязпечнасьць паездкі да нулю. Але кіроўца аўтобусу быў няўмольны, чы адчайны - прафэсіянал, чы як мы, бязглузды. На шчасьце за рэчкай Берэзінай усё супакоілася. Сьціхла сьнежная завіруха і зусім ня дзьмуў вецер.

Лягер рабілі на правым беразе Клявы, збочыўшы з шашы, насупраць вёскі Карытніца. Перад носам замерзшы стάрык і, крыху далей, рэчышча два мэтры шырынёй. Праз яго перакінуты бэтонны масток. Да мастка - рака ў ільдах, ніжэй мастка - не зусім уся вада схована пад ільдамі. Аптымізм прысутнічае. Паход будзе.

05.11.2006 - нядзеля

Iдыёцкі перавод гадзіньнікаў не дае мне спакою. Толькі стала віднець - я на нагах. Касьцёр, гатоўка сьняданку і пачынаем складваць байдаркі. Лягер патроху прачынаецца, але працэс збору байдарак зацягнуўся. Выперліся на ваду толькі ў 11 гадзін.

Рух па Кляве адразу нагадаў нам час і пору году, у які мы надумаліся рабіць паход. Берагі Клявы, звужаюцца да мэтра і пры гэтым бераг схоплены льдамі таўшчынёй да сантымэтра. Веславаць прыводзілася адпіхваючыся ад берага. Затое Нашке нехта, пры зборы ў паход, уручыў скальны ледаруб. Вось ён нам і згадзіўся, асабліва на другі дзень.

Да моста шашы Менск-Магілёў, пры невялікай да яго адлегласьці (700 мэтраў), сустрэліся аж дзьве бабровыя плаціны. Другая, аж перад мостам шашы ў 5 мэтрах. Вось жа ж асьмялелі гэтыя бабры.

Далей да вёскі Волы рэчка Клява прыгожа пятляе ў пазабалочанай пойме то падыходзячы, то уцякаючы ад цёмнага лесу. Лес зьмешаны, у асноўным з магутных ёлак. І як толькі рака дабліжаецца да лесу - чакай завал, хоць маленькі, але абавязкова будзе. Канешне, пасьля нашага праходу іх стала меней роўна на тую колькасьць, што нам сустрэлася, бо адразу было бачна, што па рацэ ў гэтым месцы - мы першыя на байдарках. Адначасова сустрэліся і некалькі лядовых завалаў-затораў. Пераадоленьне такіх ажыцьцяўлялі са сьмехам і жартачкамі пра горы, ледаруб і "7Б"-катыгарыйны паход. Перадаць словамі настрой немажліва, аднак болей фантастычнага відовішча навокал я яшчэ ня бачыў. Лёд, шэрань, рака, байдаркі і турысты, ТУРЫСТЫ!

Абед быў хуценькі і прагрэцца так і не пасьппелі. Хутчэй рушылі далей з жаданьнем саць на начоўку. Але месцаў для прыдатнай стаянкі - няма. Насупраць вёскі Волы прышлося стаць на нязграбным беразе, бо пераадольваць заваль жаданьня не было. Аднак, як паказала практыка, мы з любога месца можам зрабіць прыўкрасную стаянку. Прыйшлося вырубіць увесь маладняк і на два мэтры ўгору сухія галіны елак. Цяпер можна сьмела казаць - месцы для стаянак - Ёсьць! За дзень пройдзена каля 8,5 кілямэтраў.

06.11.2006 - панядзелак

Для мяне ранак пачаўся а палове на пятую гадзіну чыстым месячным небам па-над Клявой, маленькімі дамкамі вёскі Волы і недзе ўдалечыні з коміна віецца дымок. Цёмна, але поўны месяц асьвятляў зямлю чыстым белым сьветам. Яго "праменьні", праходзячы праз галіны дрэваў, рабіліся танюткімі бы іголкі і вычэплівалі з цемры нашыя палаткі і байдаркі.

Мароз у гэтую ноч, давяраючы электроннаму тэрмомэтру, зьніжаўся да -11 градусаў. А гэта і адчувалася самым кончыкам носу. Байдаркі ж, вынесеныя з вады, зрабіліся цэльнымі льдзінамі, прымерзлымі да зямлі. Як працягваць далей паход я ня ведаў, але вырашыў пра гэта ня думаць і пайшоў гатаваць сьняданак.

Да часу, калі сьняданак быў з'едены, а рэчы ўпакованы, байдаркі крыху адтаялі. Па гэтаму без турбот, але ўсё ж падазрона, мы стартавалі, каля 10 адзін. І тут пачалося!

Тое, што рэчышча Клявы не жадала пашырацца, дык яно й цяпер болей сьцягвалася льдамі! Да вёскі Старыя Прыборкі шлі з захапленьнем ад надвор'я, але паціху. Не давалі йсьці льды абапал берагоў. Тэхніку веславаньня прыйшлося зьмяніць на тэхніку "рубілава" вёсламі. А Васіль Васільевіч увогуле затрымліваў хаду групы немагчымасьцю зрабіць нармальны паварот на крутым загібе рэчышча на сваёй тройцы. Карма зусім не жадала ўпісвацца па прасечанай ў ільдах "сьцяжынцы" нашымі двушкамі. Таўшчыня ільдоў дасягала 2-2,5 сантымэтраў. Але нам тое было толькі ў радасьць. Сонейка грэла нашыя плечы і прымушала прыжмурвацца. На берагах, пераліваючыся рознымі колерамі, мільгацелі льдзінкі шэрані, а па лёдзе разьбягаліся абломкі, сечаныя нашымі вёсламі.

У вёсцы Старыя Прыборкі схадзіць у краму па хлеб не атрымалася. Ага, чакай – канешне, крама ў выходны не працуе. Але мы не адчайваліся. Рушылі далей. А далей стала зусім цікава.

На рэчцы кавалкаў чыстай вады ня стала зусім. Роўны слой ільдоў падмігваў нам адлюстраваньнем сонечных промняў. Таўшчыня лёду была ад 3 да 7 сантымэтраў. Мы да такога падрыхтаваны не былі. Пачалася самая вясёлая частка паходу. Кожны экіпаж рабіў наступнае: пакуль ёсьць магчымасьць - разганяешся, ускокваеш на лёд і прадаўліваеш яго сваёю вагаю, пакуль дынаміка хады байдаркі не заканчваецца. Адпіхваешся ўзад, вызваляючы месца і чакаеш. Наступны экіпаж робіць аналягічны парадак дзеяньняў і гэтак далей.

Мдя, такім макарам не далечы нам атрымалася прапхнуцца. І як вынік Валодзя атрымаў парэз на носе. Якраз час абеду, таму вырашана рабіць яго і рамантавацца. На шчасьце болей ні ў каго яўных турбот вызначана не было.

Пасьля абеду працяг быў цяжкім ува ўсіх разуменьнях. Таўшчыня лёду толькі павялічвалася. Адпрацаваныя мэтады не спрацоўвалі і прышлося хутка камандаваць "стоп", якраз ля прыдатнага для гэтага месцы ля вёскі Дуброўка.

Далейшы пераказ немагчымы, бо суцэльны рогат ад таго, што мы пабачылі дастаўшы байдаркі з вады. Байдарка Каляна была ашаламляльнай. Гледзячы на ўсё гэта: на раку, на байды, на саміх сябе, вырашана болей нікуды не сплаўляцца, а пераначаваўшы і адпачнуўшы здымацца заўтра з гэтага цудоўнага месца. Вырашана - зроблена. Вось толькі кожнага турбуе пытаньне: а як жа ж разьбіраць байдаркі пры такім марозе. Пабажыўшыся, што нешта прыдумаем вырашылі болей аб гэтым сёньня ня думаць, а занімацца лягерам і побытам. І вось усё б нічога, весела, але тут падзьмуў моцны бакавы вецер, які прынёс добры сьнегапад. Сыпала так прыгожа і моцна, што на ранак....................

За дзень пройдзена рэкордна "малы" кавалак ракі - 6,3 кілямэтры. Хоць і "маслалі" на поўную. Хто мае пахваліцца меншым - разам пасьмяемся!

07.11.2006 – аўторак

На ранак мы прачнуліся пад 20-ці сантымэтровым слоем сьнегу. Але стала цёпла. Праўда плянаў мяняць ня сталі і вабілі час добрай кампаніяй, пэрыядычна робячы зборы.

А фоткі раю паглядзець! Агульны кілямэтраж казаць амаль сорамна, але падкрэсьлю: агулам пройдзена каля 15 кілямэтраў. Але колькі ўражаньняў!!

Категория: ВОДНЫЕ СПЛАВЫ | Добавил: DzedFyodar (14.06.2012) | Автор: Юрась Федзюковіч (DzedFyodar) W
Просмотров: 1941 | Теги: Клява | Рейтинг: 0.0/0

Поделиться:


Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]


Главная |  О проекте |  Обратная связь |  Реклама на сайте |  Подписка RSS