Форма входа

Поиск на сайте

ТОП-5

20.10.2011ИСЛОЧЬ

Описание реки Ислочь

Прочитано 23298 раз.

24.10.2011СУЛА

Описание реки Сула

Прочитано 18706 раз.

05.01.2014НАЗВАННЫЕ

Гора Лысая, 343,2 м

Прочитано 17265 раз.

25.10.2011ПРОНЯ

Описание реки Проня

Прочитано 15785 раз.

06.06.2012СТВИГА

Описание реки Ствига

Прочитано 14179 раз.

Облако тегов

Геликтит-ТМ Августовский канал спелеология байдарка Сула спелеоклуб альтаир Ислочь ПОЕХАЛИ! Клява Брест покатушка рогейн велопробег Польша Ельня болото Мнюта ровар паход велосипед турклуб Вилия кемпинг прыток Усса фестиваль Нёман приток Проня спелеологи гонка РТСС ТПМ граница Тышкевич мультигонка Березина Неман клуб Нарочь Нарочанка EuroVelo-2 маршрут походушка марафон Налибоки Гродно река Бобр паводок Ясельда конкурс туризм Сьцьвіга Ствига Льва Шоша веломаршрут чемпионат кубок Страча Припять велопоход Западный Буг Птичь Сха Вілія Полесье Случь книга соревнования отчет высота пеший поход Спортивный туризм Беловежская Пуща гора Маяк горы архыз школа туризма Красный бор Хибины новый год гора высшая точка возвышенность гора Лысая гора Высокая Воложинские гостинцы Щара поход вершина ПВД сплав Двина байдарки Западная Двина водный поход Свольна

НАШИ ДРУЗЬЯ

Водными маршрутами Беларуси

ИНФО-ПАРТНЁРЫ

На сайте

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0






Главная | О проекте | Обратная связь | Реклама на сайте | Подписка RSS
Вы вошли как Гость | Группа "Гости" | Мой профиль | Регистрация | Выход
Активный туризм в Беларуси
Реклама: ХОЧЕШЬ В ПОХОД? НЕ ЗНАЕШЬ С КЕМ ПОЙТИ? ТЕБЕ К НАМ! belpohod.by - Походы для хороших людей!
Каталог статей


Главная » Статьи » ОТЧЕТЫ О ПОХОДАХ ПО РБ » ВОДНЫЕ СПЛАВЫ

Справаздача воднага пахода па рэкам Шоша, Мнюта

Справаздача воднага пахода па рэкам Шоша, Мнюта
Калі: 13-17 сакавіка 2007 год

Удзельнкі:
Драздова Іра - камандор,
Незаконаў Дзяніс,
Майер Робэрт,
Шаламіда Таіса,
Дзядко Юрась,
Бабкевіч Каця,
Дук Сяргей,
Цярэшка Сьветка,
Брелуненка Саша,
Корсак Натальля,
Федзюковіч Юрась (DzedFyodar),
Міроненка Коля

13.04.2007 – чацвер

Зборы і знаёмства з новай камандай. На гэты раз мне давялося пазнаёміцца з цудоўнымі хлопцамі й дзяўчатамі, якіх яднае маладосьць і прага да неверагодных прыгод. Не здарма яны так проста ўзялі ў сваю, ужо зьбітую кампанію двух (мяне й Колю) амаль разбэшчаных аля-турыстаў.

Заброска ажыцьцяўлялася на 20-ціместным бусіке. Да гэтага можна толькі згадаць, што ехалі праз Бешынковічы й Глыбокае, кілямэтраў на заброску каля 250. Даехалі да возера Доўгае калі было ўжо цёмна, і па маёй настаянцы агінулі яго, каб стаць лягерам на паўднёвым беразе з заходняга боку. Ніхто не пакрыўдзіўся, хоць і жадалі наранак патрэніравацца грэбле па возеру, каб потым сьмела йсьці па рацэ. Я паабяцаў, што трэніроўка будзе цудоўная й па рацэ.

Начоўка была цудоўная з шашлыкамі й знаёмствам, так бы мовіць на мясцовасьці.

14.14.2007 – пятніца

На ранак узьнімаліся ўсе шпарка, акрамя некаторых, касьцёр, зборы байд і сьняданак. Нармальная справа і на ваду я з Колем сталі ля 10 гадзін. Маючы ў руках GPS павеславалі адразу, з захапленьнем, да вытокі рачулкі Даўжанкі з возера. Не скажу, што яе цяжка знайсьці, простае правіла скарыстаць можна. Мысок, што выпіраецца ў возера з поўдню павінен быць з правага боку, а тамака ў чароце і трэба шукаць вытоку.

Ха, цікава, а й дзе ж нашыя новыя сябры – няма. Прачакалі мы іх каля 40 хвілін, давялося маленькі сон пабачыць, пакуль яны вываліліся з-за мысочку.

Далейшая хада па Даўжанцы да возера Шо заняла з паўгадзіны часу. Пры вялікай выдзе тут ісьці нічоа не перашкаджае, але здаецца летам тут трэба будзе рабіць праводкі. Нам сустрэлася вялікае мноства бабровых хацін, бо берагі больш пазабалочаныя. А мост, што ідзе на Слабаду зроблены з труб, праз якія мы зь цікавасьцю праплылі. Тое быў першы зь чатырох мастоў, што сустрэліся нам на рацэ Шоша, зробленых менавіта з труб дыямэтрам каля паўтары мэтры, складзеных разам.

Выскачылі ў возера Шо ля 12 гадзін. Рачулка Даўжанка склала блізу 2 кілямэтраў. Узяў напрамак на вытоку Шошы, я з Колем ламануліся наперад. Астатнія кінуліся за намі наўздагон. Добрая рэч GPS для такіх выпадкаў. Напрамак паказваў чотка, але чамусь каманда нам не пажадала давяраць, напершой. Знайсьці вытоку Шошы ня цяжка. Нацэліўшыся на мыс праваруч, абыйсьці яго трэба па касацельнай і накіравацца на узвышаючыйся цёмны лясны бугор. З права застанецца прыбалочаныя кавалкі берагоў возера. Вытока тут шырокая і яе абмінуць немагчыма.

Рэчка Шоша прыгожа пятляе па лесе. Сустракаюцца завалы, але рэдка. Некалькі такіх завальчыкаў, зрабілі цікавы трэніровачны выкрунтас. З аднаго берагу заторчык і насустрач такіж. Вада пачынае ускарацца і скручваецца ў прыгожы зыгзаг. Два левых павароты, два правых – і адразу павышаецца цікавасьць.

Насычаючыся прыгажосьцю краю дабраліся да моста, ля якога знаходзіцца курган памяці партызанам, загінуўшым пры аблозе немцамі лясоў у апошнюю вайну. На мапе абазначана гэтае месца, яго проста на ёй пазнаць. Тутака і другі "трубны” мост. А перд ім прыгожая пляцовачка са сталом, дзе мы з задавальненьнем зрабілі абед.

Праверыўшы узровень вады ў трубах і бясьпечнасьць праходу праз іх – выбралі другую ад правага берага, пасьмяяліся і рушылі далей. На шляху хады Шошы сустракаліся й сустракаліся такія масты. Кожны з іх абазначаны на мапе. У адной з такіх труб я клясычна застраў. Доўга піхаўся, крычаў, вуха пакоцал, а ім толькі сьмех – маўляў "гэта нехта проста вельмі багата абедае!”.

Перад гэтым мостам павінен быць паварот ракі ў левы бок, яе асноўнае рэчышча, але праматок каналу не дае плыні вады накіроўвацца па дадзенаму прыродай накірунку. Роўны канал цягнецца на 2,3 кілямэтры. Берагі высокія і сустракаюцца, нам знаёмыя, трубныя масты.

Першую паходную стаянку на начоўку зрабілі праз 3,5кілямэтры, пасьля канала. Месца прыгожае, з высокім берагам. Можна й раней стаць на прыгожым месцы, а можна і пасьля. Месцаў тут прыгожых не пералічыць. Дадатковай прычынай спыненьня сталася 30-цісантыметровая прабоіна байдаркі Юры, што наляцеў на тырчачы з вады сук дрэва. На гадзінніку 19-15, за дзень прайшлі 22 кілямэтры.

15.04.2007 – субота

Старт ранішні ўзялі прыгожы. Хі-хі. Як не старайся, а стартанулі не раней 11 гадзін. Да моста ў вёсцы Перавоз і далей кілямэтраў з два Шоша кругляе паміж прыгожых берагоў і лесу, але раптам… А мо й ня раптам Шоша выходзіць на пазабалочанае, пазбаўленае лесу месца, звужаючыся месцымі да паўметры. Вакол толькі чарот. Зноўку ж цікавая акалічнасьць: рэчышча, што на мапе паказана як асноўнае нам падалося, як зарослая пратока і мы ламануліся ў правы бок па забалочаным пратокам, ад чаго толькі пабольшала цікавасьці. Цікава б было паглядзець на асноўнае рэчышча.

Выскачылі ў яго ля адмеціны на мапе: "160,8” і абалдзелі ад шырыні ракі – 8-10 мэтраў. Пасьля вузенькіх пратокаў – тое як праспэкт. За вёскай Залеснай пазабалочаная частка пачынае пераходзіць у рэльефную частку ракі і пасьля вёскі Германоўшчына Шоша цячэ ў прыгожым навакольлі прыроды. Берагі падымаюцца на 10-15 мэтраў уздоўж зарослыя лесам.

Тут на левым беразе, перад чыгуначным мостам у 200 мэтрах з-пад берагу струмяніцца крыніца з сялітарнай вадой. Вада так насычана вуглевадародам і салямі, што крынічка ў двух мэтрах у дыямэтры пакрыта асадкам шэрага колеру. Вакол і пах адпаведны. А струмень вады б’е з-пад зямлі на мэтар. Кажуць раней і на 2,5 мэтры вада прабівала з зямлі. Мы тут рабілі абедзены прывал.

Далей чыгуначны мост і праз паўтары кілямэтры Шоша выкідае свае воды ў возера Пліса. На правым, прыгожым мысу, дзе ёсьць вялікая колькасьць камянёў і цудоўна аздоблены стол, мы зрабілі начоўку. На гадзінніку каля 18 гадзін, за дзень прайшлі 16 кілямэтраў.

16.042007 – нядзеля

Ніхто на чакаў, асабліва я, што каманда рване на ваду, калі ня будзе на гадзіньніку і 10 гадзін. Возера спакойнае, на вадзе ані шолаха. І так да вёскі Пліса, а там!! Пасьля новага моста праз раку тут такія цікавыя каменныя разваліны плаціны. Амаль сапраўдны парог. На вялікі жаль тут можна прайсьці толькі пры вельмі высокай вадзе. Мы рызыкнулі і загрузлі на пліце, што тырчыць гарызантальна ўпоперак плыні вады.

Далей за возерам Пліса рэчка Шоша мяняе сваю назву на ня менш цікаву – Мнюта. Пасьля яшчэ двух мастоў Мнюта пачынае меандраваць па вельмі прыгожым, лясістым кавалку да вёскі Мнюта. І тут, ля піларамы, Мнюта скочыць пад мост ўздымаючы белыя барашкі. Тут мост зроблены з элементамі плаціны і праход маецца толькі праз правую свабодную адтуліну паміж паляў. Паміж палямі ляжыць наклонная пліта, што робіць спуск па ёй роўны, але цікавы на выхадзе. З вялікім задавальненьнем паскокаўшы праз гэты "перакацік” некалькі разоў, вырашана са смакам паабедаць.

Апасьля абеду, а дакладней ад вёскі Мнюта, возера Мнюта і далей рэчка амаль не цікавая. Берагі роўныя, голыя. Рака цячэ па пазабалочанай мясцовасьці. Ад возера Вялец, да шлюза каля 10 кілямэтраў такой млявасьці. Далей балота адступае і берагі падымаюцца, але расьліннасьці на іх няма. Лес пачынаецца за два кілямэтры да сяла Дзіўнае. Тут мост з плацінай і трэба рабіць абнос па правым беразе. Цягнуць байдаркі прыдзецца 200 мэтраў. Крыху далей па рацэ сустракаецца штучны перакат, а праваруч разваліны панскага маёнтку. Цікавае месца.

Кілямэтар з хвосьцікам і мы ў Лужках. Тут сустракаюцца два масты. Другі мост – гэта рэшта колішняга млына, вельмі добра захаваўшагася. Колькі ўжо бачу гэтыя прыгожыя развліны млыноў не магу зразумець, чаму ніхто не жадае іх абнавіць, каб завабіць да сябе турыстаў. Такога можна лудзям паказаць. Абнос плаціны на млыну трэба рабіць з левага берагу. Так сама каля 200 мэтраў.

Мы ўжо не на жарт стаміліся на гэтых абносах і па раскладах Лужкі павнны былі быць месцам фінішу, але Ірка з Дзянісам, нарэшце, паддаліся маім перакананьням і каманда рушыла далей.

Добра, што мяне ніхто не забіў ад такіх жартачкаў. Чаму? А таму, што за Лужкамі знайсьці месца для начоўкі ў такі позні час амаль немагчыма. Сонейка закатвалася за гарызонт, а мы ўсё шпарым па бязлесым берагам Мнюты. І толькі за вёскай Барсукі да вады падыйшоў лес, але стаянкі адказваліся нам сустракацца. Калі ўжо было нічога ня бачна і гадзіньнік паказваў нешта падобнае на час адпачынку, мы толькі высунуліся стомленна на бераг, які ніяк не адпавядаў патрабаваньням стаянкі для турыстаў. Гэты вечар нам спадабаўся асабліва.
За дзень прашлі 40 кілямэтраў.

17.04.2007 – панядзелак

Гэты дзень асабліва нічым не выдзяляўся, акрамя несупынных сьпеваў у маім выкананьні. Падсумаваў я, што не ўзяў гітару і тут прарвала. Мнюта спакойна пятляе й час ад часу выкідае выбрыкі – завалы. А іх было шмат. Перанасіць, рубіць і пілаваць прыйшлося шмат. Асабліва нам з Колем. Проста мы ляцелі невыперадкі ўсіх – тут нас і чакалі сурпрызы. А мы й не сумавалі. Тапор і піла пад рукой – рубім, пілім. Аднаго разу Сяргей выказаўся, глядзчы на мяне, фразай з рэклямы: "Заўтра я першы паўду!”. Але на жаль яму не давялося.

Такой несупыннай бойкай з заваламі выскачылі ў Дзісну. Шырачэнная рэчка. Веславаць па ёй зусім не цікава. Мне.

Да Германовічаў 3,5 кілямэтры праскочылі вельмі хутка. Знімаліся на левым беразе перад мостам. Тут і паабедалі. На гадзінніку каля 15 гадзін і за дзень прайшлі 20 кілямэтраў.

Агульны кілямэтраж склаў дакладна 98,7 км, агульны час руху – 16 г. 45 хв. і чатыры дні прыўкраснага настрою ў цудоўнай кампаніі.

Категория: ВОДНЫЕ СПЛАВЫ | Добавил: DzedFyodar (01.08.2012) | Автор: Юрась Федзюковіч (DzedFyodar) W
Просмотров: 2038 | Теги: Шоша, Мнюта | Рейтинг: 0.0/0

Поделиться:


Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]


Главная |  О проекте |  Обратная связь |  Реклама на сайте |  Подписка RSS