Форма входа

Поиск на сайте

ТОП-5

20.10.2011ИСЛОЧЬ

Описание реки Ислочь

Прочитано 23299 раз.

24.10.2011СУЛА

Описание реки Сула

Прочитано 18706 раз.

05.01.2014НАЗВАННЫЕ

Гора Лысая, 343,2 м

Прочитано 17267 раз.

25.10.2011ПРОНЯ

Описание реки Проня

Прочитано 15785 раз.

06.06.2012СТВИГА

Описание реки Ствига

Прочитано 14179 раз.

Облако тегов

Геликтит-ТМ Августовский канал спелеология байдарка Сула спелеоклуб альтаир Ислочь ПОЕХАЛИ! Клява Брест покатушка рогейн велопробег Польша Ельня болото Мнюта ровар паход велосипед турклуб Вилия кемпинг прыток Усса фестиваль Нёман приток Проня спелеологи гонка РТСС ТПМ граница Тышкевич мультигонка Березина Неман клуб Нарочь Нарочанка EuroVelo-2 маршрут походушка марафон Налибоки Гродно река Бобр паводок Ясельда конкурс туризм Сьцьвіга Ствига Льва Шоша веломаршрут чемпионат кубок Страча Припять велопоход Западный Буг Птичь Сха Вілія Полесье Случь книга соревнования отчет высота пеший поход Спортивный туризм Беловежская Пуща гора Маяк горы архыз школа туризма Красный бор Хибины новый год гора высшая точка возвышенность гора Лысая гора Высокая Воложинские гостинцы Щара поход вершина ПВД сплав Двина байдарки Западная Двина водный поход Свольна

НАШИ ДРУЗЬЯ

Водными маршрутами Беларуси

ИНФО-ПАРТНЁРЫ

На сайте

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0






Главная | О проекте | Обратная связь | Реклама на сайте | Подписка RSS
Вы вошли как Гость | Группа "Гости" | Мой профиль | Регистрация | Выход
Активный туризм в Беларуси
Реклама: ХОЧЕШЬ В ПОХОД? НЕ ЗНАЕШЬ С КЕМ ПОЙТИ? ТЕБЕ К НАМ! belpohod.by - Походы для хороших людей!
Каталог статей


Главная » Статьи » ОТЧЕТЫ О ПОХОДАХ ПО РБ » ВОДНЫЕ СПЛАВЫ

Справаздача воднага пахода па рацэ Страча

Водны паход: рэчка Страча

Калі: 28 сакавіка - 2 траўня 2006 года

Удзельнікі:
Федзюковіч Юрась (DzedFyodar) – арганізатар
Простаў Павал
Міроненка Коля - "заўхоз"
Раманоўская Вольга (Belka)
Рыбачкін Раман (RomanPro)
Туміловіч Вольга
Чэкашаў Сяргей
Чэкашава Натальля
Балдзецкі Алег
Сімакова Тацьцяна

Маршрут: возера Вялікія Швакшты, воз. Малыя Швакшты, в. Станічкі, "Галубыя азёры", м. Альшэва, в. Страчанка, в. Алешкі, в. Мал.Страча, м. Альхоўка, р. Вілія, м. Міхалішкі.

28.04.2006 – пятніца

Заезд (закід) ажыцьцяўляўся самаходам з Менску да возера Вялікія Швакшты. Дарога добрая і на месцы апынуліся хутка. Але ўжо сонейка схавалася. На месцы, а гэта быў паўднёвы бераг возера, былі напачатку 10-й гадзіны. Месцаў абсталяваных для стаянак ня проста шмат, а не падлічанае мноства. Толькі мне здаецца што ў сэзон тутака гэта ўсё будзе дазволена за грошы. Нам жа, цяпер, пакуль не пачаўся сэзон, гэта нічога не каштавала і побач нікога не было.

29.04.2006 – суббота

Пад'ём з ранку, як і было абяцана, быў раньні, хоць па палаткам апошнія разышліся даўно за поўнач. Мне, як кіраўніку пахода, пашчасьціла прачнуцца а палове на шостую гадзіну, што дало форы ў зборцы байдаркі, распальваньню кастра, падагрэве вады. Пах гатовай кавы прымусіў высьлізнуць з палаткі яшчэ некаторых капітанаў і дзяжурных. Сьняданак быў настолькі смачным, што некаторыя прасілі дабаўкі два разы. І гэта не таму, што выкідаць астаньняга было шкада, а таму, што кожны турыст ведае аб строга падлічаных калёрыях па грамах і іх трэба ўсе спажываць, каб адужаць цяжкасьці паходу.

У 10:40 кіраўнік (гэта я) першы ўзяў азімут 340 і накіраваліся шукаць пратоку ў Малыя Швакшты. Каманда рушыла наўздагон зыгзагамі, як і мы. Возера Вялікія Швакшты упоперак каля 5 кілямэтраў і трымацца вызначанага накірунку пры бакавым ветры і паўмэтровай хваляй было складана.

Пратока была знойдзена хутка і цяжкасьцяў яе праходу не было. Берагоў тут няма зусім, бо абапал шчыльнае балота з крывымі бярозкамі і хмызьняком.

Возера Малыя Швакшты ў 4-ры разы меней за Вялікія Швакшты і адразу з пратокі мае астравок. Абыходзіць яго трэба злева і трымаючыся левага берага наўпрост трапляем у рэчышча Страчы. Пакуль тут і наступныя 10 кілямэтраў Страча пятляе ў пазабалочанай мясцовасьці. Толькі мусіць каля маста да вёскі Дуброўшчына ёсьць падыход да лесу і цьвёрдаму берагу. Да рэчы, за кілямэтар перад мостам сустракаецца цудоўнае месца для адпачынку з цудоўнай альтанкай. Калі ня вельмі сьпяшацца, можна тут рабіць абед. Мы рушылі далей. На гадзіньніку 12:20, праз 10 хвілін мост.

Ад маста на Дуброўшчыну пачынаюць маршрут каманды, што ня мелі намеру начаваць. І гэта ў якімсьці сэнсе правільна. Шмат каму можа не падабацца грэбсьці па азёрах. За тое далей Страча ўяўляе з сябе цудоўнае спалучэньне паваротаў, вузкага, да мэтру і глыбокага рэчышча, што робіць веславаньне наперад ня проста вясёлым, але і спартыўным. На радасьць, матросам мне быў прыўкрасны хлапец Паша, які выконваў так дасканала каманды, што павароты мы праходзілі на поўнай хадзе бяз страты хуткасьці. Чакаць спазьняючыхся прыходзілася тройчы, чы болей.

У такім тэмпе скончылася балота і паўстаў лес на левым, спачатку, беразе, а потым і на правым. І тут адразу першая абсталяваная стаянка нас так уразіла, што мы спыніліся, хоць так і было заплянавана. Да ўваходу на тэрыторыю запаведніка "Галубыя азёры" заставалася каля 3 км. На гадзіньніку 15 гадзін. Тут і зрабілі паўднёўку.

Купаньне і гуляньне па навакольлі надалі шмат уражаньняў і асалоды. Але абавязкова спынюся на недарэчнасьці, што тут адбылася.

Адсачыць хто, куды і навошта сышоў з лягеру мне было немажліва, дый і, здавалася б, не патрэбна. Але, як націкала 20 гадзін мы схапіліся, што Пашы няма ўжо болей за 3 гадзіны. Вырашылі выправіцца на пошукі. Але куды і як ён мог сысьці? Утрох з Белкай і Колем разышліся па дарожках, гукаючы, каб было чутно і нам самім адзін аднаго. Плёну гэта не дало, а сонейка ўжо хавацца пачало. Гадзіна гуканьня нам выбіла нэрвы. І што ў рэшце рэшт сталася? Пашка з Сярогай і Наталкай хадзілі на возера Балдук. Шмат чым былі ўражаны ад прыроды, а мы, у сваю чаргу, уражаны ад пошуку іх.

За дзень пройдзена 17 кілямэтраў.

30.05.2006 – нядзеля

На гэты дзень плянавалася ня шмат ісьці на вёслах, а больш агледзець запаведнік "Галубыя азёры". Страча на працягу 12 - 15 кілямэтраў пятляе паміж найпрыгажэйшымі азёрамі нарачанскага краю - Галубымі азёрамі. Можна вызначыць такія азёры, як Больцік, Балдук, Глубля, Глубелька, Акунёк і іншыя. А паміж азёр рэльеф вытварае такія закідоны - рэзкія горкі і узвышшы з якіх агляд навакольля робіцца такім далёкім і цікавым.

Стартаваўшы ў 9:30, праз кілямэтар берагу, пакрытага лесам, зноў пачалася прыбалочаная частка ракі, якая кончылася якраз перад запаведнікам. Што часта сустракаюцца дрэвы, ляжачыя ўпоперак Страчы я не кажу, бо іх шмат і вызначыць дзе менавіта яны знаходзяцца цяжка, але адзначу, што яны праходныя. Абносаў амаль не патрабуюць. Трэ толькі байду прапхнуць пад бервяно, а самому пераскочыць па над ім. Праўда ў некаторых гэта атрымліваецца з цяжкасьцямі.

Да мастка, што вядзе сьцяжыну да возера Балдук сустракаюцца месцы для стаянак, хоць і не абсталяваныя, але вельмі зручныя для начовак. На тэрыторыі запаведніка рабіць стаянкі ня тое што не рэкамэндуецца, але забаронена. У далейшым невядома, мо і знаходжаньне людзей тут будзе забаронена. А пакуль праплываць побач і гуляць, без спыненьня лягерам дазволена.

Страча пачынае круціцца паміж высокіх берагоў, можна сказаць кан’ёнамі то з права, то злева. Падмытыя вадой берагі асыпаюцца і прымушаюць вялікія дрэвы валіцца ў раку, што ў некаторых месцах робіць такія добрыя завалы, што мусіш рабіць абнос. На нашым шляху сустрэліся тры такія буйныя завалы. Будзьце падрыхтаваны да гэтага. Але прызнаюся - ня так гэта і цяжка. Бывае і горш. Хі-хі.

Там дзе на мапе сыходзяцца сьцяжына, прасека і Страча - ёсьць "масток" у выглядзе паваленага дрэва паўтары мэтры дыяметрам. Яго, хто хоць раз там быў, ведаюць усе. Тут мы спыніліся з мэтай прагуляцца да азёр гэтай азёрнай групы і агледзець мясцовасьць з вышкі ля возера Глубелька. На жаль, я застаўся ля байдарак, як кіраўнік, а групоўка накіравалася ў лес. Уражаньняў яны прынесьлі шмат. Амаль не маглі знайсьці патрэбных словаў, каб распавесьці тыя ўражаньні, хоць некаторыя былі ўжо ня ў першы раз. І я іх добра разумею. Такога ў Беларусі мала дзе пабачыш.

Далей пятляючы між каньёнаў, над кожным заміраючы ад хваляваньняў праскочылі запаведнік. Некаторыя адчулі вялікія каменьні ў рацэ сваімі азадкамі. Там іх тэж сустракаецца вялікае мноства. Рака паскарае сваю хаду з кожным кілямэтрам. Ад гэтага ўсё больш і больш становіцца цікавей правіць байду. Настрой нарастае.

І тут, тррр. Белка бегаючы па беразе гамоніць, што наперадзе цяжкі для праходу парог. Мы вымушаны ёй верыць, бо яна тут ужо некалі хадзіла. На гадзіньніку 14:40. Ідзем глядзець. Гэта месца перад мастом у мястэчку Альшэва. Адразу пасьля дамбы з возерам Амежа. Аказваецца тут сапраўды раней было нешта цяжка праходнае, па расказам людзей (а каманд было шмат), а зараз, кажуць, пачысьцілі і некалькі дзесяткаў вялікіх камянёў ня робяць вялікай рызыкі праходу. Я так і адзначыў. Прайшлі проста, але з задавальненьнем. Аднак Тацьцяна не рызыкнула, а Белка пагадзілася на праход са мной, як капітанам. Мне падабалася!

У Альшэва знаходзіцца старыя парэшткі панскага маёнтку і іншых пабудоў. Але позірк на іх наводзіць толькі на горкія думкі. А вось да старога кедра мы прагуляліся. Часу тут страцілі шмат, але прагулка не сапсавала паходу, а толькі падкрэсьліла яднаньне з прыродай. Ва ўсялякім выпадку сьпяшацца не было куды. Чатыры дні па Страчы - аптымальна досыць каб адчуць асалоду, але можна і за тры дні яе прайсьці.

Пасьля маста ў Альшэва з кілямэтар нічога цікавага, але потым пачынаецца 4-х кілямэтровы ўчастак лясістых берагоў, дзе трэба плянаваць начоўку. Месца знайсьці ня цяжка. Мы зноў занялі першае, прыдатнае пасьля броду за паваліўшымся мастом, месца. Яго мусяць абносіць, але пры жаданьні можна прасунуцца ў праводку злева паміж паляў.

У гэты дзень, як на сьмех, пройдзена тэж 17 кілямэтраў.

У вечары гэтая справа, як першы парог, як кайф ад "Галубых азёр" і другога дню паходу быў адзначаны буйна, амаль як сьвята. Адным словам сьвята смаку і паху.

01.05.2006 – панядзелак

Пад'ём! У які раз раве камандзір, за што і атрымаў мянушку - звер. Дзе дзяжурныя? Калі будзем сьнедаць? А кава ўжо скончылася. Запарвайце яе сябе самі. Хі-хі. А "заўхоз" зноў не дае тушонку на кашу і прапануе сухое малако, за што так сама атрымаў мянушку - жмот.

Са сьвятам Вас, спадары турысты, - днём працы і яе аховы!

Стомленая за пару дзён паходу каманда неахвотна высоўвалася з палатак, але якраз на гэты дзень намечаны вялікі пераход. Цягнуць няма мажлівасьці. Аднак выправіліся мы рана - у 9:30.

Праз 3 з хвосьцікам кілямэтры пачынаецца каналізаванае рэчышча з пазабалочанымі берагамі. Тут знайшлі прытулак шматлікія сем'і баброў і мы на жарт назвалі гэтае месца бабровым мэгаполісам, бы гарады Масква, чы Н'ю-Йорк. Канал цягнецца каля 10 кілямэтраў і зноў пераходзіць у рэчышча за кілямэтар да вёскі Страчанка, дзе праз раку мост. Пад мастом, які звязвае вёскі Страчанка і Сялевічы, вада закіпае па-над каменным перакатам, прыгожым і праходным з лёту. Пасьля маруднага веславаньня па каналу гэта вельмі радасна ўспрымаецца!

Далей берагі уздымаюцца па-над Страчай як хмарачосы. Жуд як прыгожа. Рака ператвараецца ў адзіны кіпячы паток па каменям, але глыбіня змяньшаецца да паўмэтра, а ў некаторых месцах і да некалькіх дзесяткаў сантымэтраў. Хуткасьць цячэньня вады паскараецца, і паскараецца хуткасьць байдаркі. Але тут трэба быць пільным, бо неадсочаны камень ў вадзе можа стацца повадам парэза байды, перакульваньня яе, дый проста непрыемна сядзець на валуне.

Вось на адным такім я і прафігачыў паўмэтровую дзірку. Як потым аказалася месца, дзе мы спыніліся зашывацца, было пачаткам вадасховішча перад развалінамі плаціны старога млына. Многія гэта месца клічуць як "сьцяна”. Мне прыдатней было называць "скала", неяк прыгажэй. Каманда, адарваўшыся ад нас, якраз тут пачала рабіць абед. Мы супраць не былі, бо я хваляваўся, што яны далёка бяз нас уцякуць. На гадзіньніку 15 гадзін.

Месца гэтае як раз перад сучасным мостам шашы. Тут разгарнулася цэлая баталія. Каманды падыходзілі. Хто пужаўся, хто злёту праскокваў. Было весела і цікава. Некаторыя з нас тэж прахадзілі над "скалой" некалькі разоў. А Белка каля 10 разоў умудрылася гэта зрабіць, бо знайшла сяброў у іншых камандах. На жаль, вада ў Страчы пры нашым паходзе была ніжэй, чым пасьля паўнаводдзя, на мэтар. Вось калі б патрапілі ў самы ход вады - вось было б тое яшчэ цікавей.

Далей да вадасховішча ў Альхоўцы рака сціхваецца. Цячэ павольней. Берагі зніжаюцца. Лес мяжуецца з вольнымі месцамі. Шмат хутароў на беразе і сучасных маёнткаў. Завалаў становіцца мала, амаль адсутнічаюць. Веславаць лёгка і прыемна, успамінаючы першую палову дня.

Так да паловы на 20 гадзіну мы дабраліся да вадасховішча, дзе і спыніліся на высокім беразе, насупраць вёскі Баравыя. У гэты дзень, па маіх падліках, мы прайшлі каля 40 кілямэтраў. Каманда стамілася і напаўсонна граць у гульні адмовілася.

02.05.2006 – аўторак

Шлях да Міхалішак невялікі і таму сьпяшацца ніхто не зьбіраўся, але без прымусу народ прачынаўся рана сам. Да Міхалішкаў ня болей за 15 кілямэтраў. На ваду сталі а палове на 10 гадзіну. Да плаціны ў Альхоўке, па вадасховішчу, ісьці было цікава. Зноў высачэнныя берагі, шмат цікавых месцаў для выбару месца начоўкі. Недзе тут тыя пяць атрадаў спыніліся на апошнюю стаянку. Хтосьці нам прапаноўваў далучыцца, каб зрабіць днёўку з лазьняй. Мы адмовіліся, гэта ў нашы пляны не ўваходзіла.

Дамбу ў Альхоўке трэба абносіць. Але трэ пасьля маста ўхадзіць правей, каб замест дамбы не пайсьці ў абвадны канал нейкага заводзіка. Дамба даволі новая і яе бачна добра. Яе трэба абносіць з правага боку. Пасьля дамбы Страча зноў цячэ ў крутых каньёнах. Узбуджэньне ад паходу незьніжаема высокае. Так прашлі апошнія 6 кілямэтраў Страчы перад уваходам у Вілію. І крыху далей з-за паваротам бачны крыжы касьцёлу ў Міхалішках. Пару кілямэтраў і паход закончаны.

Агульнае ўражаньне магу агучыць дужа коратка - КАЙФ!!

Па маім сьціплым падлікам усяго сталася нам прайсьці 89 кілямэтраў. Цудоўныя 89 кілямэтраў, што будзем памятаць доўга, пакуль не пераб'ем успаміны больш цікавым паходам!

Категория: ВОДНЫЕ СПЛАВЫ | Добавил: DzedFyodar (13.08.2012) | Автор: Юрась Федзюковіч (DzedFyodar) W
Просмотров: 2296 | Теги: Страча | Рейтинг: 0.0/0

Поделиться:


Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]


Главная |  О проекте |  Обратная связь |  Реклама на сайте |  Подписка RSS