Форма входа

Поиск на сайте

ТОП-5

20.10.2011ИСЛОЧЬ

Описание реки Ислочь

Прочитано 23302 раз.

24.10.2011СУЛА

Описание реки Сула

Прочитано 18709 раз.

05.01.2014НАЗВАННЫЕ

Гора Лысая, 343,2 м

Прочитано 17271 раз.

25.10.2011ПРОНЯ

Описание реки Проня

Прочитано 15788 раз.

06.06.2012СТВИГА

Описание реки Ствига

Прочитано 14181 раз.

Облако тегов

Геликтит-ТМ Августовский канал спелеология байдарка Сула спелеоклуб альтаир Ислочь ПОЕХАЛИ! Клява Брест покатушка рогейн велопробег Польша Ельня болото Мнюта ровар паход велосипед турклуб Вилия кемпинг прыток Усса фестиваль Нёман приток Проня спелеологи гонка РТСС ТПМ граница Тышкевич мультигонка Березина Неман клуб Нарочь Нарочанка EuroVelo-2 маршрут походушка марафон Налибоки Гродно река Бобр паводок Ясельда конкурс туризм Сьцьвіга Ствига Льва Шоша веломаршрут чемпионат кубок Страча Припять велопоход Западный Буг Птичь Сха Вілія Полесье Случь книга соревнования отчет высота пеший поход Спортивный туризм Беловежская Пуща гора Маяк горы архыз школа туризма Красный бор Хибины новый год гора высшая точка возвышенность гора Лысая гора Высокая Воложинские гостинцы Щара поход вершина ПВД сплав Двина байдарки Западная Двина водный поход Свольна

НАШИ ДРУЗЬЯ

Водными маршрутами Беларуси

ИНФО-ПАРТНЁРЫ

На сайте

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0






Главная | О проекте | Обратная связь | Реклама на сайте | Подписка RSS
Вы вошли как Гость | Группа "Гости" | Мой профиль | Регистрация | Выход
Активный туризм в Беларуси
Реклама: ХОЧЕШЬ В ПОХОД? НЕ ЗНАЕШЬ С КЕМ ПОЙТИ? ТЕБЕ К НАМ! belpohod.by - Походы для хороших людей!
Каталог статей


Главная » Статьи » ОТЧЕТЫ О ПОХОДАХ ПО РБ » ВОДНЫЕ СПЛАВЫ

Справаздача воднага паходу па рэкам Узьлянка – Нарач

Водны паход: рэчкі Ўзьлянка, Нарачанка

Калі: 27 красавіка – 01 траўня 2007 году

Удзельнікі: 
Федзюковіч Юрась (DzedFyodar) - арганизатар
Федзюковіч Кацярына
Федзюковіч Анжэліка
Качан Косьця
Качан Насьця
Багамолаў Саша
Багамолава Іра
Балдзецкі Алег
Сімакова Тацьцяна

Маршрут: в. Наўры, м. Даўжаны, в. Сваткі, в. Рудзевічы, м. Узлы, в. Пяскі, м. Каралеўцы, м. Нарач, х. Забродззе, в. Елажычы, в. Ручыцы, в. Красьніца; Мядзельскі й Вілейскі раёны Менскай вобласьці.

Выбар маршрута быў абумоўлены патрабаваньнямі адпачынку й прыдатнасьці да непадрыхтаванай каманды. Дзеля гэтага якраз падыходзіць маршрут па рэчцы Нарач, што выцякае з азёр Нарачанскай групы. Аднак мой позірк накіраваўся менавіта на Ўзьлянку – левы прыток рэчкі Нарач. Такі маршрут разьлічаны на тры дні, але нам так і трэ было. Бо чацьвёрты дзень нам быў патрэбен, як днёўка. Накапілася некалькі дзён нараджэньняў. 

Дастаўка ажыцьцяўлялася на прыватным бусіку, таму месцам дастаўкі выбралі вёску Даўжаны, а не мястэчка Узлы, як у прапанаваных даведніках. Такім чынам мы стартавалі ад самага пачатку неспрамлёнага рэчышча. Раней толькі каналы й балота, з якога й пачынаецца Ўзьлянка.

Пачатак хады быў ля маста да вёскі Наўры. Стартавалі зранку ля 10 гадзінаў пасьля начоўкі на ўскрайку лесу. 

28.04.2007 – субота (вясна)

Першыя мэтры да маста ў Даўжанах і потым шлюза ў Сватках, далей да Рудзевічаў рэчышча Ўзьлянкі шырокае, каля 15 мэтраў. Берагі голыя й высокія – каля 2 мэтраў і там выпасныя лугі. Пасьля Рудзевічаў, па правым беразе, сустракаецца першы яловы лес, зніжаюцца берагі, але пачынаецца пазабалочанае рэчышча і цягнецца ажно да трыянгуляцыйнага знаку з пазнакай на мапе "167,4”. На гэтым адрэзку лес бачны недзе побач. Ён то набліжаецца, то раптоўна адбягае, так і не дабраўшыся да вады. 

Абед зрабілі праз 14,2 кілямэтры ад старту, дзе нарэшце рэчка ўткнулася сваім левым берагам у прыгорачак з прыгожым хваёвым лесам. 

На гадзіньніку 13:45, час чыстай хады па вадзе – 2 г. 37 хв.

Далей да мястэчка Узлы рэчка пятляе праз хваёвы лес, шмат абрывістых берагоў ад 1,5 да 6 мэтраў. Перад Узламі рэчышча пашыраецца і адчуваецца падпор невялічкага вадасховішча, якое ўтвараецца рэшткамі млынавой дамбы. На дамбе трэба рабіць абнос па правым беразе вакол млына з адначасовым яго аглядам.

Далейшы кілямэтар–два масты і нічога асаблівага, а далей зноў цудоўнае навакольле і прыгажосьць прыбярэжнай фаўны. Праз два кілямэтры сустракаецца мост на Сіўцы, пасьля якога мы вырашылі рабіць начоўку. Месца начоўкі ў сасновым лясочку каля возера Боркі.

На гадзіньніку 19:30; час чыстай хады па вадзе – 5 г. 04 хв.; прайшлі 27 кілямэтраў.

29.04.2006 – нядзеля (лета)

Звычайны ранак у 7 гадзін з сонечным праменьнем праз галіны елачак і сосен, кава, смачны тытунь! На ваду сталі ў 10:30. Хада па Ўзьлянцы да вытокі ўяўляе суцэльную прыгажосьць лясных бароў, абрывістых берагоў і сонечнага надвор’я. Ні табе завалаў, ні табе абносаў. Шырыня ракі ад 5 да 10 мэтраў. А першая жывая істота нам сустрэлася ля хутару Чырвоны бераг – то быў бусел на слупе.

І вось 130-градусны паварот з прыгожым абрывам і – рэчка Нарач. Адразу мяняецца берагавая лінія. Бераг зарослы хмызьняком і дрэвамі. Але набрыняўшыя почкі і маладая лістота на іх упрыгожвалі берагі. А праз дзьвесьце мэтраў па левым беразе аздобленая калодзежным кругам і лесьвіцай крынічка. За трэцім, ці чацьвёртым паваротам зрабілі абед. Прыгожых месцаў дзеля гэтага досыць. На гадзіньніку 14:15, прайшлі 15 кілямэтраў; усяго – 42 км.

Далей па Нарачы. Шырыня рэчышча павялічваецца да 20 – 25 мэтраў. На берагах перамяжоўваецца то лес, то лугі, часта сустракаюцца падрыхтаваныя месцы для адпачынку – альтанка са сталом і кастравыя. Такім чынам, недзе за 3 кілямэтры ад мястэчку Нарач, на высачэнным беразе знойдзены амаль гарадок для адпачынку з вялікай альтанкай, аздобленым кастром, падрыхтаванымі дровамі і асобна стоячай прыбіральняй і сьметніцай. 

Вынікі дня: час хады па вадзе 5 г. 40 хв.; прайшлі 32,8 км.

30.05.2006 – панядзелак (восень)

Ранак ня тое каб зьбянтэжыў – суцэльна звар’яцеў і накінуўся на нас холадам і мокрым сьнегам. Пад гэтай навалай мы зьбіраліся, пакаваліся й спускалі байды да вады. Селі ў іх і – раптам сонейка. Потым надвор’е перамяжоўвала холад и хмары з невялікімі цёплымі праменьчыкамі з-за іх. Тут і далей вы зразумееце што азначае пералічэньне сэзонаў году ў косках ля даты.

Пару кілямэтраў ад старту і вось мястэчка Нарач. Перад новым мостам астанкі драўляных паляў старых мастоў. А леваруч мястэчка Нарач. Можна было спыніцца і агледзець яго, толькі мы, з прычыны халоднага надвор’я, ня сталі таго рабіць і рушылі далей. А за тое спыніліся ля хутароў Забродззе, дзе арганізавана сядзіба для турыстаў. Ёсьць лазьня, царква і сама сядзіба ў старым стылі. Тутака б’е з пад берага крынічанька. А мы рушым далей.

Рэчышча Нарачы шырокае, берагі па рознаму аздоблены – то высачэзны лес, то луг, то пералесак, то хутарочак, то падвясны масточак. Калі б не "восеньскае” надвор’е, успрыйманьне навакольля было б іншым. А так пятая кропка на целе дзеравянела і жадалася чагось гарачага ўва нутро. Так даволі ня проста дабраліся да Ручыцы й Красьніцы, дзе перад упадзеньнем Нарачы ў Вілію плянавалася начоўка і заўтрашняя днёўка. Берагі высокія, прыгожыя, абрывістыя і знайсьці месца не было цяжкім. Мо яшчэ і з-за таго што мы былі першыя, а мо з-за таго што ў такім надвор’і мала хто жадаў тут праводзіць выходныя. 

На гадзіньніку 15 гадзін, пройдзена 26,5 км, час хады па вадзе 3 г. 57 хв.

Дык вось, пакуль тое-сёе, пакуль будавалася лазенька і гатавалася вячэра – пачалося! Пачалася сьнежная завіруха. Гэта было прыемным, калі не казаць ашаламляльным падарункам напрыканцы дня! Толькі гэта нам не замарудзіла парыцца ў лазеньцы й віншаваць сябра Глявіцкага Генку з наступаючым днём народзінаў!

01.05.2007 – аўторак (зіма)

Гэтым днём была зіма!! Натуральна! Байдаркі, каб сабраць выграбалі з сугробаў, змахваліі сьнег з намётаў і трымаліся ад марозу толькі напоямі з адмысловых бутэлек! Шашлык і добры настрой быў забясьпечаны прыбыўшымі госьцікамі ў гонар народжанага ў гэты дзень. 

Вынікі паходу: агульны час хады па вадзе 14 г. 42 хв., усяго 85,3 км. (з іх 40 км. па Вузьлянцы), сярэдняя хуткасьць 5,8 км/г.

Категория: ВОДНЫЕ СПЛАВЫ | Добавил: DzedFyodar (19.06.2012) | Автор: Юрась Федзюковіч (DzedFyodar) W
Просмотров: 2138 | Теги: Нарач, Узьлянка, Нарачанка | Рейтинг: 0.0/0

Поделиться:


Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]


Главная |  О проекте |  Обратная связь |  Реклама на сайте |  Подписка RSS