Форма входа

Поиск на сайте

ТОП-5

20.10.2011ИСЛОЧЬ

Описание реки Ислочь

Прочитано 23302 раз.

24.10.2011СУЛА

Описание реки Сула

Прочитано 18709 раз.

05.01.2014НАЗВАННЫЕ

Гора Лысая, 343,2 м

Прочитано 17271 раз.

25.10.2011ПРОНЯ

Описание реки Проня

Прочитано 15788 раз.

06.06.2012СТВИГА

Описание реки Ствига

Прочитано 14181 раз.

Облако тегов

Геликтит-ТМ Августовский канал спелеология байдарка Сула спелеоклуб альтаир Ислочь ПОЕХАЛИ! Клява Брест покатушка рогейн велопробег Польша Ельня болото Мнюта ровар паход велосипед турклуб Вилия кемпинг прыток Усса фестиваль Нёман приток Проня спелеологи гонка РТСС ТПМ граница Тышкевич мультигонка Березина Неман клуб Нарочь Нарочанка EuroVelo-2 маршрут походушка марафон Налибоки Гродно река Бобр паводок Ясельда конкурс туризм Сьцьвіга Ствига Льва Шоша веломаршрут чемпионат кубок Страча Припять велопоход Западный Буг Птичь Сха Вілія Полесье Случь книга соревнования отчет высота пеший поход Спортивный туризм Беловежская Пуща гора Маяк горы архыз школа туризма Красный бор Хибины новый год гора высшая точка возвышенность гора Лысая гора Высокая Воложинские гостинцы Щара поход вершина ПВД сплав Двина байдарки Западная Двина водный поход Свольна

НАШИ ДРУЗЬЯ

Водными маршрутами Беларуси

ИНФО-ПАРТНЁРЫ

На сайте

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0






Главная | О проекте | Обратная связь | Реклама на сайте | Подписка RSS
Вы вошли как Гость | Группа "Гости" | Мой профиль | Регистрация | Выход
Активный туризм в Беларуси
Реклама: ХОЧЕШЬ В ПОХОД? НЕ ЗНАЕШЬ С КЕМ ПОЙТИ? ТЕБЕ К НАМ! belpohod.by - Походы для хороших людей!
Каталог статей


Главная » Статьи » ОТЧЕТЫ О ПОХОДАХ ПО РБ » ВОДНЫЕ СПЛАВЫ

Справаздача воднага паходу па рэках Чарніца-Лучоса

Водны паход: рэчкі Чарніца - Лучоса

Дата: 05 - 09 траўня 2012 года
 
Удзельнікі:
Федзюковіч Юрась (DzedFyodar)
Лучына Галіна
Голубеў Кірыл
Голубева Кацярына
Халымон Ігар
Трэццякова Лена
Іваноў Сяргей
Вольга
 
Маршрут: в. Чарніцы, в. Старыны, в. Дабрамысль, в. Рублёва, в. Кучыншчына, в. Лучоса, в. Зарэчча, в. Гарькова, в. Ляхі, Леозненскага і Віцебскага раёнаў, Віцебскай вобласьці.
 
Закід у паход ажыццяўлялі ня модным і не сучасным спосабам - на цягніках. Да Віцебску з Менску дабраліся начным пасажырскім цягніком, дзе, дачакаўшыся адкрыцця крам і падкупіўшы нехапаючага правіянту, хутка ўскочылі ў дызель-цягнік у бок Леозна. На наступным прыпынку, пасьля Леозна - Чарніцы, сышлі.
 
05.05.2012 - субота
 
Ад прыпынку рэчка Чарніца ў непасрэднай блізкасьці, галоўнае не махануць яе шукаць па пратаптанай сьцяжынцы дачнікаў, якая ўводзіць у бок ад ракі. Уладкаваўшыся на абрывістым беразе, сабралі байдаркі, паралельна прыгатаваўшы абед. Праўда, даесьці па-чалавечы не даў хутка наляцеўшы лівень. А так было сонечна з раніцы.
 
Дасёрбаўшы супец, разведзены дажджавой вадой, сабраліся і выйшлі на ваду пад праліўным дажджом. Паход пачаўся запамінальна! Такім сырым быў увесь першы дзень, толькі да вечара распагодзілася.
 
Першымі ж метрамі ракі прайшлі пад чыгуначным мастом, па якім пару гадзін таму прыехалі, потым праз паўтара кіламетра пад аўтамабільным мастом. Тут у рацэ тырчаць старыя палі і патрабуецца быць пільным. А далей нас чакала нешырокая рэчка з мноствам галін, завальчыкаў і нават гераічнымі падзеньнямі ў ваду адной з дзяўчат. Хоць астатнія і не адрозніваліся сухасьцю вопраткі, дадзены выпадак давялося адзначыць міні-кілявымі. Прыпынак і перапрананьне пайшлі на карысьць, аднак ужо хацелася прычаліць, але годнага месца не знаходзілася.
 
 
 
На 7 кіламетры, насупраць вёскі Старыны сустрэўся масток з жалезабэтонных слупоў, які прыйшлося абносіць, як і раней некалькі завалаў, не кажучы, пра разабраныя. І вось на дзявятым кіламетры, за вёскай Старыны, адкрыўся прыгожы від на высокі, абрывісты бераг з бярозкамі на ім. Месца проста прасілася. І мы паддаліся на тое, каб тут разбіць лагер і заначаваць.
 
І што ж мы выявілі, падняўшыся. Гэты высокі бераг ўвесь узараты акопамі, якія цяпер густа зарасьлі бярозамі. Мы зрабілі выснову, што гэта акопы савецкіх войскаў, бо гэта ўсходні бераг ракі, ды і прынцып фарміравання акопных ўмацаваньняў відавочна савецкі. Тут у гэтых месцах ў 1944 годзе фронт стаяў каля 9 месяцаў.
 
Так пачаўся наш травеньскі паход, прысьвечаны дню перамогі над фашысцкімі захопнікамі. За дзень прайшлі ўсяго 8,5 кіламетраў.
 
06.15.2012 - нядзеля
 
Раніца і дзень выдаліся дзівосна сонечнымі. Выдатны сьняданак, павольныя зборы і выходзім на раку.
 
Праз кіламетр выявілася блізкасьць цывілізацыі - перакінутыя праз раку жалезабэтонныя слупы - праход да вёскі Парыхі. Перакінулі байдаркі праз верх і рушылі далей. Пры большай вадзе, магчыма, яны будуць прытоплены.
 
Участак ракі да аўтамабільнага маста бязлесы і пятляе ў куставатых вербах і алешынах. На 17-м кіламетры на левым беразе было заўважана нядрэннае месца, але мы яго праігнаравалі. Затое перад трасай на правым беразе ўсё ж спыніліся на абед. Хоць месца папулярнае і не цалкам чыстае, затое ёсьць стол і лавы. Начаваць тут сапраўды не цікава, а для абеду - сыдзе. А праз сто метраў па рацэ прайшлі мост Леозна - Дабрамысль. Недзе праз кіламетр сустрэлася нядрэннае месца з абрыўчыкам. Перад упадзеньнем ў Чарніцу рэчкі Мошна рака разлілася залівамі пачынаючы ад першых дамоў вёскі Сутокі. Рэзкі разварот у зліцьці і шырокія доўгія ўчасткі Чарніцы вялі нас у Дабрамысьленскае вадасховішча. На 29 кіламетры паходу ў першым жа заліве вадасховішча на паўднёвым беразе сталі на начлег на рыбацкай стаянцы.
 
 
 
За дзень пройдзена 20 кіламетраў.
 
07.15.2012 - панядзелак
 
Увечары, ноччу і раніцай нас спрабаваў палохаць дожджык, але мы не з палахлівых, тэнт вырашае шмат праблем. Непагадзь на сёньня была пераможана.
 
Выйшлі на ваду і па шырокай вадзе вадасховішча пачалі сплаўный дзень. Агляд берагоў вадасховішча выявіў суцэльныя стаянкі рыбакоў, а бліжэй да дамбы электрастанцыі, з альтанкамі і акультуранымі палянкамі, з хаткамі. Магчыма, размяшчэньне на палянцы будзе платным.
 
Да шлюза падплываць нельга, электрастанцыя ўсё ж. Па гэтым прычальваем правей, дзе да вады падыходзіць плот і, разгрузіўшы байдаркі, робім абнос дамбы каля 150 метраў. За дамбай у абмялелай рацэ мноства камянёў, што бадзёрыць і радуе. Але ненадоўга.
 
Прайшоўшы вёску Дабрамысль і праплыўшы пад аўтамабільным мастом мы ўвайшлі ў канчатковую і даволі доўгую частку ракі Чарніцы, якая вельмі прыгожая. Можна нават вылучыць яе як трэцюю, якая валодае найбольшай душэўнасцю і прыгажосцю.
 
Натуральна сплаўляцца ў гэты дзень было бязмежнай асалодай. Час года, у які мы тут былі, толькі-толькі пачынаў паказваць яркія фарбы прыроды. Малады параснік і распусьціўшыеся кветачкі радавалі вока. Адмысловым каларытам былі берагавыя лугі з роўнай, амаль пад касілку стрыжанай, ярка-зялёнай травой. Было натуральнае адчуванне, што рака пралягае папярок нейкага гольф-клуба. Так і чакалі, што зарас над нашымі галовамі павінен просьвістаць мячык для гольфа і, пстрыкнуўшы, зваліцца ў лунку. Было вельмі ўстойлівае пачуццё асалоды.
 
 
А на абед мы сталі ў вельмі высокага абрывістага правага берага на 44 кіламетры паходу. Гераічна ўскарабкаўшыся на яго, цягнучы прыналежнасьці для абеду, зноў выявілі акоп-ўмацаваньні. Пасьля высьвятленьня абставінаў зразумелі, што на гэты раз гэта былі акопы немцаў. Гэта адгадвалася па многіх фактарах. Выкарыстаньне дрэў у капанірах, вязальны дрот і арматура. Былі знойдзены гільзы і нейкія жалезкі. Тут вяліся жорсткія баі.
 
Хвілінай маўчання мы памянулі усіх загінулых, адабедаўшы і адпачыўшы, мы рушылі далей, атрымліваючы асалоду ад прыроды і ракі Чарніцы.
 
Знакам, што хутка будзе вусьце Чарніцы стаў завал з дзясятка дрэў у досыць шырокім і прамым участку ракі. Да вусьця засталося каля кіламетра, а мы робім абнос па левым беразе і заварваем каву. Далей, праскочыўшы пад аўтамабільным мостам, рака робіць круты паварот направа і... мы развітваемся з Чарніцай і ўваходзім у Лучосу. Як часта сустракаецца, Лучоса ў месцы зліцьця сама здаецца прытокам. Шырыня да вусьця Чарніцы каля 5 метраў, а пасьля - ужо 15-20. Хто чый прыток можна было б яшчэ паспрачацца.
 
Лучоса пачала радаваць сваімі відамі адразу ж. Рэзка выраслі берагі, прарэзаныя ярамі. Неба звузілася да паласы над галавой і вакол распускаючыеся лісты на дрэвах.
Так, атрымліваючы асалоду ад навакольля, мы ўперліся ў шчыльны завал на 66 кіламетры паходу. Ацаніўшы сітуацыю прынялі рашэньне заначаваць на левым беразе. Хоць палянка была і не прэзентабельнай, але, як водзіцца, пасьля некаторых мерапрыемстваў стала проста цудоўнай.
За дзень пройдзена 45 кіламетраў.
 
08.05.2012 - аўторак
 
Надвор'е намякала. Мы намёк зразумелі не з першага разу. Затое, як гэта часта бывае, праз кіламетр на левым беразе была заўважана палянка, відавочна лепшая для начлегу. Прыгожая і з бярозкамі. А мы працягнулі ўслухоўвацца да парад надвор'я.
 
У выніку - рэчка цікавая, але настрой сапсаваны пастаянным ня моцным дажджом. Пад мостам трасы М20 зрабілі тэхнічны прыпынак, але зразумелі, што стаяньне на вятру горшае за веславанне пад дажджом. Паплылі далей.
 
Але ўжо ў раёне вёскі Асінаўка нэрвы ў народа ня вытрымалі і мы прынялі рашэньне спыніцца хоць бы для абеду.
 
Практычна паставілі лагер. Тэнт, вогнішча, абед і поўнае перапрананьне каманды, акрамя двух дзівакоў (мяне і Кірыла). Выдадзена ўсё запасное адзеньне з майго камплекта і яго. Мы ж, проста былі апранутыя найбольш дакладна. Правільна падабраная вопратка не давала шанца дажджу і ветру нас зламаць.
 
Сагрэўшыся як звонку, так і знутры працягнулі шлях. Але надвор'е працягвала намякаць і ў выніку за кіламетр да вёскі Гарькова на левым беразе вырашана стаць на начлег. І што ж - пачало віднецца, з'явілася нават сонейка і парадавала нас вясёлкай. Дзень скончыўся выдатна. Пройдзена за дзень 53 кіламетры і 98 за ўсе.
 
09.05.2012 - серада
 
Ну што, успомнім пра перамогу! І прысьвяцім ёй гэты паход.
 
Адплыўшы ж ад месца начлегу на паўкіламетра, мы ўперліся ў глухі завал ў вузкіх высокіх берагах. На правым беразе хутар вёскі Гарькова, а налева, як высьветлілася пасьля абноса, праходная пратока. Мы ж гераічна абнесьлі завал міма лазенькі па правым беразе.
 
Сёньня было мноства цікавых завальчыкаў, якія хутка расплываліся, даючы праход. Даводзілася рабіць невялікія кульбіты на плаваючых бярвёнах, разганяючы завалы.
 
З жалем канстатую, што планы па поўным праходжанні Лучосы былі разбураны яшчэ напачатку паходу, па гэтым было вырашана не спяшаючыся дабрацца да чыгункі і зняцца дызелем на Віцебск. Такім чынам, мы дайшлі да вёскі Ляхі, дзе паабедаўшы на хуткую руку, сабраліся і пагрузіліся ў дызель-цягнік, скончыўшы, такім чынам, паход на 103 кіламетры сплава.
 
(замовіць паход па маршруце: рэчкі Чэрніца і Лучоса, можна на прадпрыемстве "Турклуб Актыўны")
Категория: ВОДНЫЕ СПЛАВЫ | Добавил: DzedFyodar (03.12.2012) | Автор: Юрась Федзюковіч
Просмотров: 2201 | Теги: Чарніца, Лучоса | Рейтинг: 5.0/1

Поделиться:


Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]


Главная |  О проекте |  Обратная связь |  Реклама на сайте |  Подписка RSS