Форма входа

Поиск на сайте

ТОП-5

20.10.2011ИСЛОЧЬ

Описание реки Ислочь

Прочитано 23302 раз.

24.10.2011СУЛА

Описание реки Сула

Прочитано 18709 раз.

05.01.2014НАЗВАННЫЕ

Гора Лысая, 343,2 м

Прочитано 17271 раз.

25.10.2011ПРОНЯ

Описание реки Проня

Прочитано 15788 раз.

06.06.2012СТВИГА

Описание реки Ствига

Прочитано 14181 раз.

Облако тегов

Геликтит-ТМ Августовский канал спелеология байдарка Сула спелеоклуб альтаир Ислочь ПОЕХАЛИ! Клява Брест покатушка рогейн велопробег Польша Ельня болото Мнюта ровар паход велосипед турклуб Вилия кемпинг прыток Усса фестиваль Нёман приток Проня спелеологи гонка РТСС ТПМ граница Тышкевич мультигонка Березина Неман клуб Нарочь Нарочанка EuroVelo-2 маршрут походушка марафон Налибоки Гродно река Бобр паводок Ясельда конкурс туризм Сьцьвіга Ствига Льва Шоша веломаршрут чемпионат кубок Страча Припять велопоход Западный Буг Птичь Сха Вілія Полесье Случь книга соревнования отчет высота пеший поход Спортивный туризм Беловежская Пуща гора Маяк горы архыз школа туризма Красный бор Хибины новый год гора высшая точка возвышенность гора Лысая гора Высокая Воложинские гостинцы Щара поход вершина ПВД сплав Двина байдарки Западная Двина водный поход Свольна

НАШИ ДРУЗЬЯ

Водными маршрутами Беларуси

ИНФО-ПАРТНЁРЫ

На сайте

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0






Главная | О проекте | Обратная связь | Реклама на сайте | Подписка RSS
Вы вошли как Гость | Группа "Гости" | Мой профиль | Регистрация | Выход
Активный туризм в Беларуси
Реклама: ХОЧЕШЬ В ПОХОД? НЕ ЗНАЕШЬ С КЕМ ПОЙТИ? ТЕБЕ К НАМ! belpohod.by - Походы для хороших людей!
Каталог статей


Главная » Статьи » ОТЧЕТЫ О ПОХОДАХ ПО РБ » ВОДНЫЕ СПЛАВЫ

Справаздача воднага паходу па рэчкам Уша, Бярэзіна

Водны паход ПВД: рэчка Ўша, рэчка Бярэзіна


Калі: 30 жніўня – 1, 2 верасьня 2005 год

Узельнікі:
Кірыл (kir2002) - кіраўнік
Зьміцер 
Сабатаж-Радько Фёдар
Сяргей
Федзюковіч Юрась (DzedFyodar)
Лена (Hatelinka)
Міраненка Мікола (Ozone)
Зьміцер
Жэня
Пашуня
Віктар (VektoR)
Вова
Вольга

Маршрут: в. Раванічава Слабада, в. Бышанка, в. Гродна, в. Крупа, в. Котава, в. Уша, г. Беразіно; Бярэзінскі раён Менскай вобласьці.

30.09.2005 – пятніца

Збор каманды па Менску і заброска да месца старту ажыцьцяўлялася пасьля 18 гадзін. А так як цямнее ўжо хутка, то на месца прыехалі па цемнаце, аднак месца знайшлі для начоўкі не благое. Байдаркі зьбіраць не схацелі, а пачалі знаёміцца. Пры гэтым працэсе парваліся тры струны на Кірылавай гітары. Дый ня проста, а 4, 5 і 6-ыя струны. Адным словам – пазнаёміліся.

01.10.2005 – субота

Прачнуўшыся каля 7 гадзін ранку я застаў неверагодна прыгожым узыход сонца, туман над ракой, рознакаляровыя дрэвы. Касьцёр, кава, тытунь – ранак пачаўся. Пачаў высоўвацца люд. Перайшлі да збору байдарак і адначасова да сьняданку. І ўжо да 9 гадзін усе былі гатовы станавіцца на ваду.


Пакуль народ трамбаваўся ў байдаркі, Фёдар, Саргей, я і Лена вырашылі агледзець рэчку і паплылі супраць цячэньня. За тыя 10 хвілін нам далёка адысьці не атрымалася, але яшчэ адно месца для стаянкі пабачылі. Каб было зразумела, мы пачыналі маршрут на кілямэтар ніжэй па рацэ за вёскай Раванічава Слабада.

А пачынаць маршрут лепей, увогуле, ад месца ў 2 км. ад вёскі, якое мы праплылі праз 10 хвілін ад месца старту. Тут рака падыходзіць да самага лесу, падмывае бераг на якім цудоўная стаянка.

Праз паўгадзіны сустрэлася вёска Навадвор’е, потым Бышанка. І ля кожнай праз раку невялічкія масткі, якія пераадольваюцца ці прыгібаючыся пад іх, ці пераступаючы над імі. Перад в. Гродна напаткаўся першы завал, які трэ было абносіць, а ў давяршэньні, праз 30 мэтраў Гродненскі мост, які зроблены такім чынам, што ён ня можа быць праходным па вадзе, да сьмеху – і праязджаемым па ім. Робім абнос адразу двух завалаў. На гадзіньніку 11-45.

Вуша пачынае блізка падыходзіць да лесу, а сама недзе 4 – 6 мэтраў упоперак. Пачынаюць сустракацца паваленыя дрэвы, але сёньня яны праходныя. Дзе пад дрэва, дзе паміж галін. Гэта дужа весела і цікава. Ёсьць дзе патрэніравацца. Другі непраходны завал, які прыйшлося пілаваць і рубіць сустрэўся ў 12-50. Пілаваў і рубіў гэтае бярвеньне я, бо першы ў яго ўткнуўся.


Далей весялей. То праціскаешся паміж дрэваў, то прасоўваеш байдарку пад бервяном, ляжачым на ўзроўні вады.

Абед рабілі перад в. Старая Князеўка ля 15 гадзін дня. У часе абеду было высьветлена, што хоць і стараемся, але рухаемся слаба. Паднабраўшыся моцы далей трэба веславаць энэргічней.


Ага, дзе там. Паваленыя ў рэчку дрэвы ніхто не адмяняў. Іх яшчэ сустрэлася шмат, але перанос быў толькі адзін. Спыняцца на ноч нас прымусіла, хаваючыся за далягляд, сонейка. Нармальныя месцы ёсьць амаль увесь час. Спыніліся мы перад в.Калюжыца ў кілямэтры, чы ў 2-х да в. Уша. У гэты дзень пройдзена 30,6 км.

Не паверыце, але знаёмства кампаніі працягвалася зноў, недзе да 12 гадзін ночы. Больш струн парвана не было, але гарэлка скончылася заўчасна і дужа раптоўна.

02.10.2005 – нядзеля

Пра што я зноў прачнўся рана і соўкаўся на байдарцы па рацэ са сьпінінгам, я не паведаю, бо рыба ніводная не злавілася. Затое быў знойдзены схаваны пад вадой корч на якім можна было парваць байдарку.


Выйшлі каля 9:45 і адразу праз 2 км. прайшлі пад мостам шашы на Беразіно. Па левым беразе в.Уша, па правым Новая Машчаніца. Далей да самой Бярэзіны рэчка пятляе праз лес. Шмат прыгожых месцаў, аднак дрэвы праз раку не забываюць трапляцца. Прыходзілася некалькі разоў падпілоўваць іх, а ў асноўным усё праходнае.

Адным разам мой матрос, Лена, заўважыла, што той дуб, што наперадзе, нам быццам бы ўжо сустракаўся. Праз два павароты тое самае. Так да самай Беразіны мы зь ёю здароўкаліся з адзінока стаячым дубам раз з 15. Ужо пачалі меркаваць, што плаваем па крузе, бо самі нікога не даганялі і нас ніхто з кампаніі не даганяе. А вакол то бярозкі рознакаляровыя, то елачкі, а то і кустоўе з яскрава чырвоным лісьцем. Прыгажосьць. 

І тут – хоп, выскокваем у Бярэзіну. Тут і вырашана спыніцца на абед. На гадзіньніку 13 гадзін. Пакуль гатуецца ежа я зноў безвынікова зрабіў спробу пасьпінінгаваць. Сумна, юшкі рыбнай так і не атрымалася пакаштаваць, добра, што былі рыбныя кансэрвы.


Адпачыўшы, рушылі далей па Бярэзіне. Рэчка тут ужо дужа шырокая і мне ад гэтага цікавасьці не было, тым больш трэ было веславаць моцна, каб пасьпець да заходу сонца. А на гадзіньніку 15 гадзін. Адна асалода ў назіраньні берагоў, што пакрыты рознакаляровым лесам.

Прыйшлі ў г. Беразіно за 20 хвілін да цемры. Байдаркі сабіраць у прыцемках нармальна. Галоўнае не бянтэжыцца. Машына за намі ўжо на пад’езде. На гадзіньніку каля 19 гадзін. За гэты дзень пройдзена 41,3 км. Агулам жа маршрут склаў 71,9 км.

Цудоўны такі кілямэтраж для двухдзённага паходу на байдарках. Было ўсё і ў меру. Ехалі да дому задаволеныя, хоць і дужа стомленыя, затое з надзеяй яшчэ ня раз сустрэцца, каб ажыцьцявіць падобнае мерапрыемства.
Категория: ВОДНЫЕ СПЛАВЫ | Добавил: DzedFyodar (16.07.2012) | Автор: Юрась Федзюковіч (DzedFyodar) W
Просмотров: 2249 | Рейтинг: 0.0/0

Поделиться:


Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]


Главная |  О проекте |  Обратная связь |  Реклама на сайте |  Подписка RSS