Справаздача воднага паходу па рацэ Уса
Дата: 09 верасня 2010 года
Удзельнікі: Федзюковіч Юрась (DzedFyodar) Дубовік Валодзя (Hol) - матрос № 1 Глявіцкі Генадзь - кандыдат у матросы № 2
Маршрут: в. Пудчына, в. Наследнікі, в. Чырвоная Змена; Дзяржынскі раён Менскай вобласці 09.09.2010 - субота
Дзіўная справа - выклік. Яшчэ горш уздымаюць мяне ідэі хадзіць на ваду там, куды ні адзін паважаючы сябе байдарачнік ня сунецца. Тым больш з мэтай паходу. А мне наце, у гушчу трэба.Дык вось, выклікаў мяне Валодзя на арганізацыю паходу. А калектыў не зьбіраецца. Мы ўдвох. Ды й то яму трэба звальваць у нядзелю. Ну, хіба гэта паход. Так, гемарой. Так мы яго і павялічым. Значыць Уса! У вярхоўях! На адзін дзень! Не? На другі дзень наклёўваецца іншы матрос. Ну што ж, паспрабуем.
Закінуў нас на машыне сябар і пакруціў пальцам у скроні. Шэрань, холад, байдарка, вада. Сур'ёзна? А рака дзе? У кустах. Ну-ну.
Раку знайшлі. Яна ёсць. Увесну яе адназначна больш. Бераг увесь шчыльна зарослы кустамі. У адзін шэраг. А за ім паля. Рэчка? Так, месцамі. Кожныя 10 мэтраў бабровая плаціна з перападам вады ад 0,5 да мэтра. Некаторыя абносілі, некаторыя растрэбушывалі, каб атрымаўся сліў. Сліў патрэбен быў ня толькі для праходу байдаркі, але і для таго, каб за плацінай з'явілася вада!
Былі месцы, дзе йшлі пешшу па дне, а дзе-нідзе абыходзілі поцягам па беразе. Рэчышча было спрэс завалена і зарослае кустамі. Але як тое весела!! Бурлакі на Волзе пазайздросцілі бы.
А палове на першую гадзіну дня выйшлі, нарэшце, да трасы Р-65 Заслаўе-Дзяржынск, дзе зрабілі перакус і адпачылі. Сьвяціла сонейка. Было прыемна. Цела не жадала далей, яно балела.
Яно, цела, напэўна нешта падазравала, таму што наступныя тры гадзіны мы проста секліся ў галінах. Цягнулі, перакідвалі, прапіхвалі і шалелі ад гэтага. А палове на чацвёртую гадзіну падышлі да вёскі Чырвоная Змена. Выйшлі на бераг, прайшліся да вёскі, паелі яблыкаў. Але мозг, чамусь, хацеў думаць, што мы ў вёсцы Юцькі.
Трэба было шукаць месца начлегу і рабіць замену матроса. Ускочылі ў байдарку і... плысьці так і не давялося. Ўперліся ў глухую сьцяну дрэў і кустоў. Сілы былі на зыходзе. А тут яшчэ тэлефануе Генка і скардзіцца, што ня можа быць заменай матроса на заўтра. Шалею не па дзіцячаму, але розум узяў верх і дамовіліся, што замест замены матросаў эвакуіруемся дадому. Ну што ж. На тое яна і правакацыя, ці авантура.
Вынік гэтай авантуры лічу: сюды прыйду яшчэ раз! І паспрабую пачаць ад трасы Р-65 Заслаўе-Дзяржынск.
За дзень прайшлі... а халера яго ведае. Але вельмі мала. |