Форма входа

Поиск на сайте

ТОП-5

20.10.2011ИСЛОЧЬ

Описание реки Ислочь

Прочитано 23302 раз.

24.10.2011СУЛА

Описание реки Сула

Прочитано 18709 раз.

05.01.2014НАЗВАННЫЕ

Гора Лысая, 343,2 м

Прочитано 17271 раз.

25.10.2011ПРОНЯ

Описание реки Проня

Прочитано 15788 раз.

06.06.2012СТВИГА

Описание реки Ствига

Прочитано 14181 раз.

Облако тегов

Геликтит-ТМ Августовский канал спелеология байдарка Сула спелеоклуб альтаир Ислочь ПОЕХАЛИ! Клява Брест покатушка рогейн велопробег Польша Ельня болото Мнюта ровар паход велосипед турклуб Вилия кемпинг прыток Усса фестиваль Нёман приток Проня спелеологи гонка РТСС ТПМ граница Тышкевич мультигонка Березина Неман клуб Нарочь Нарочанка EuroVelo-2 маршрут походушка марафон Налибоки Гродно река Бобр паводок Ясельда конкурс туризм Сьцьвіга Ствига Льва Шоша веломаршрут чемпионат кубок Страча Припять велопоход Западный Буг Птичь Сха Вілія Полесье Случь книга соревнования отчет высота пеший поход Спортивный туризм Беловежская Пуща гора Маяк горы архыз школа туризма Красный бор Хибины новый год гора высшая точка возвышенность гора Лысая гора Высокая Воложинские гостинцы Щара поход вершина ПВД сплав Двина байдарки Западная Двина водный поход Свольна

НАШИ ДРУЗЬЯ

Водными маршрутами Беларуси

ИНФО-ПАРТНЁРЫ

На сайте

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0






Главная | О проекте | Обратная связь | Реклама на сайте | Подписка RSS
Вы вошли как Гость | Группа "Гости" | Мой профиль | Регистрация | Выход
Активный туризм в Беларуси
Реклама: ХОЧЕШЬ В ПОХОД? НЕ ЗНАЕШЬ С КЕМ ПОЙТИ? ТЕБЕ К НАМ! belpohod.by - Походы для хороших людей!
Каталог статей


Главная » Статьи » ОТЧЕТЫ О ПОХОДАХ ПО РБ » ВОДНЫЕ СПЛАВЫ

Справаздача воднага паходу па рацэ Случ

Водны паход па рацэ Случ

Дата: 17-19 жніўня 2012 года
 
Удзельнікі:
Федзюковіч Юрась (DzedFyodar) - арганізатар
Федзюковіч Анжэла
Голубевы Кірыл, Каця, Насця, Наташа
Качаны Косьця, Насьця
Багамолавы Саша, Іра, Кірыл
 
Маршут: в.Доўгае, в.Морачь, в.Ананчыцы Салігорскага р-на Мінскай вобласьці, в.Мілевічы, в.Залюцічы, в.Ленін Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобласьці.

17.08.2012 – пятніца

Дабіралісь да рэчкі Случ з раніцы на мікрааўтобусе і непасрэдна да ракі. Месцам пачатку сплава стаў правы бераг пад мостам дарогі на вёску Доўгае.
 
Стартаваўшы апоўдні, каманда пачала звыкацца з байдаркамі і вёсламі. Случ на першых кіламетрах не шырокая і звілістая. Берагі ракі, густа зарослыя травой, часам станавіліся праблемай нявопытных капітанаў, але ўсе ўспомнілі, што трэба рабіць з вёсламі пры манеўраванні і адважна рынуліся наперад.
 
За гэтай справай зусім не заўважылі, дзе Случ перасякаецца з каналам Баранава, ды і прапусьцілі, не заўважылі ў траве ўпадзеньня правага прытоку - рэчкі Морач. Затое з першымі дахамі дамоў вёскі Морач была выяўленая сядзіба Старобінскага лясніцтва на правым беразе, тым больш да вады спускаецца драўляная лесьвічка і на стромкім, абрывістым беразе над вадой абсталяваная цікавая альтанка. Абмежаваліся хуткім аглядам і працягнулі сплаў, а я пачынаў намякаць на перакус.
 
 
 
Паабедаць жа вырашылі ў раёне ўпадзеньня ў Случ канала Арэстанскага. Месцаў падыходных не было, а жанчыны і дзеці патрабавалі гарачага абеду. Таму сталі ў высокай траве, ачысціўшы палянку. У цэлым, як заўсёды. І, пастаянным і натуральным было тое, што праз кіламетр на правым беразе выявіўся добры бераг з невялікім ўрвішчам ў асяроддзі малодзенькага змешанага лесу, падыходзячы для абедзенага прыпынку.
 
Далей рака Случ ў голых берагах і ў забалочанай пойме працякае міма вёскі Ананчыцы. Асаблівых цікавостак не назіралася, проста сплаўляліся. Першы дзень падыходзіў да канца, трэба было шукаць месца для начлегу.
 
На начлег сталі на 18-м кіламетры сплава ў месцы, адзіным на ўчастку паміж вёскамі Ананчыцы і Грабава, дзе рака ўразаецца ў абрывісты правы бераг. На беразе роўны хваёвы лясок, а справа застаецца затока старыцы. Час чыстага сплаву склаў 3 гадзіны.
 
18.08.2012 - субота
 
Раніца была дзівоснай. З прычыны таго, што стаянка знаходзілася на заходнім беразе ракі, з раніцы нашу палянку асвятляла ласкавае ранішняе сонейка. Атрымліваючы асалоду ад пяшчотных ранішніх сонечных праменьчыкаў збіралі лагер, снедалі і выходзілі на ваду.
 
Літаральна праз кіламетр, прыкладна насупраць вёскі Грабава рака разышлася на два рукавы, а праз сто метраў рэчышча сышлося. Мы пайшлі ў левы рукаў, правы мне падаўся чуць даўжэй.
Сёньня Случ працякае ў забалочанай пойме, у голых берагах, зрэдку парослых кустамі і вербамі. Зрэдку сустракаюцца нецікавыя лясочкі. Надвор'е, затое цудоўнае, настрой выдатны.
 
На 22 кіламетры паходу мой позірк зачапіўся за бетонныя драбы падобныя на студню. Я скамандаваў чаліцца да правага берага ў мэтах, як мінімум, растрэсьці ногі. У рэчаіснасці ж аказалася, што тут на правым беразе ракі ў даваенны час існавала і працавала буйная мануфактура, рэшткі якой сведчаць пра гэта. Парэшткі гэтыя - дзівоснай формы, бетонныя калодзежы у зямлі, падмуркі будынкаў з камяня. На месцах, дзе знаходзіліся будынкі, цяпер ўзвышаюцца дрэвы. Паводле інфармацыі рыбака, гэтую млын-мануфактуру спалілі ў пачатку вайны. Хто і навошта, засталося для нас невядомым, але маштабнасць прадпрыемства адчуваецца да гэтага часу.
 
Пагулялі, агледзеліся і рушылі далей. Але апалудні, на 25 кіламетры паходу, праплылі міма ўпадзеньня канавы Даманічэўскай перад вёскай Мілевічы. Варта тут заўважыць, што як толькі пачынаем набліжацца да вёсак, на берагах пачынаюць часцей сустракацца гарматы для рыбнай лоўлі. Гарматамі я назваў ствалы дрэў, якія тырчаць у неба, механізму накшталт калодзежных «жураўлёў», толькі замест вядра павінны быць сеткі-«павукі». Сустрэўся нават адна такая гармата ў сабраным выглядзе.
 
Ну а мы, у кіламетры за вёскай, сталі на палянцы на левым беразе пры зліцьці з старыцай на абед.
 
Далей, да сучаснага аўтамабільнага моста дарогі ў вёску Новыя Мілевічы, рака не мяняла характару. Затое пасьля яго на берагах узвысіўся лес, пераважна з дубам, агаліўся пяшчаны стромы бераг. І неўзабаве злева сустрэлася водоперегонная станцыя чарговага канала, які ўпадае ў Случ. А крыху наперад і прысталі да берага для абноса невялікай плаціны на самой Случы. Гэта 37 кіламетр паходу.
 
 
 
Рака далей ўваходзіць у зону прыгожых Палескіх лясоў, але ў раёне вёскі Залюцічы берагі яшчэ агаляюцца бязлесай поймай. Я ведаў, што за вёскай ёсць шыкоўныя месцы для стаянак, куды мы і імкнуліся патрапіць. Але стаць на начлег на самых прыгожых месцах з абрывамі не ўдалося. Усе месцы былі занятыя кампаніямі рыбакоў. Узаемныя прывітанні і пажаданні, а мы плывем далей у пошуках месца. Вось што значыць выходныя і самы гарачы сезон. Адпачываючых аказалася зашмат у гэтых мясьцінах.
 
На начлег давялося стаць на больш-менш нядрэнным месцы, затое пад дубам у прыгожым ляску. За дзень пройдзена па рацэ 29 кіламетраў. Усяго ж мы прайшлі 46 кіламетраў за хадавы час 7:55.
 
19.08.2012 - нядзеля
 
Самы шыкоўны і цікавы дзень. Натуральна пачаўся чароўнымі сонечнымі прамянямі на нашу палянку і лёгкім раньнім туманам над ракой, разганяемы ціхім подыхам ветрыку. Далей расказваць проста няма слоў ад захапленьня. Рака Случ, пасьля вёскі Ленін, цалкам уваходзіць у глухія Палескія лясы. Вакол суцэльныя дубровы. Рака выгінаецца, подмывая то адзін, то другі берагі. Часта сустракаюцца раздвойваньні рэчышча ракі на рукавы. Дзесьці свежы прамыў, дзесьці рукавы - гэта рэчышчы старыц, якія цалкам праходныя. У спалучэньні з дзівосным надвор'ем, Случ была проста чароўнай і выклікала пачуцці захапленьня.
 
 
 
Хочацца заўважыць, што хуткасць плыні ракі значна ўзрасла і, у некаторых месцах, было ня проста не апынуцца перавернутым або прыціснутым да тырчашчых з вады дрэў.
 
Наш жа водны паход гэтым днём сканчаўся, а шкада.
 
Фінішавалі мы перад вёскай Маршчыновічы, дзе на правым беразе пад дубамі сабраліся і пагрузіліся ў аўтобусік. Як заўсёды кайфова і - мала.
 
За гэты дзень пераадолелі 23 кіламетры, а выніковыя лічбы трохдзённага паходу па Случы: 68,5 км і 16:53 хадавога часу.
Категория: ВОДНЫЕ СПЛАВЫ | Добавил: DzedFyodar (20.12.2012) | Автор: Юрась Федзюковіч (DzedFyodar)
Просмотров: 2321 | Теги: Палесьсе, дубравы, Случ | Рейтинг: 0.0/0

Поделиться:


Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]


Главная |  О проекте |  Обратная связь |  Реклама на сайте |  Подписка RSS