Форма входа

Поиск на сайте

ТОП-5

20.10.2011ИСЛОЧЬ

Описание реки Ислочь

Прочитано 23303 раз.

24.10.2011СУЛА

Описание реки Сула

Прочитано 18709 раз.

05.01.2014НАЗВАННЫЕ

Гора Лысая, 343,2 м

Прочитано 17271 раз.

25.10.2011ПРОНЯ

Описание реки Проня

Прочитано 15788 раз.

06.06.2012СТВИГА

Описание реки Ствига

Прочитано 14181 раз.

Облако тегов

Геликтит-ТМ Августовский канал спелеология байдарка Сула спелеоклуб альтаир Ислочь ПОЕХАЛИ! Клява Брест покатушка рогейн велопробег Польша Ельня болото Мнюта ровар паход велосипед турклуб Вилия кемпинг прыток Усса фестиваль Нёман приток Проня спелеологи гонка РТСС ТПМ граница Тышкевич мультигонка Березина Неман клуб Нарочь Нарочанка EuroVelo-2 маршрут походушка марафон Налибоки Гродно река Бобр паводок Ясельда конкурс туризм Сьцьвіга Ствига Льва Шоша веломаршрут чемпионат кубок Страча Припять велопоход Западный Буг Птичь Сха Вілія Полесье Случь книга соревнования отчет высота пеший поход Спортивный туризм Беловежская Пуща гора Маяк горы архыз школа туризма Красный бор Хибины новый год гора высшая точка возвышенность гора Лысая гора Высокая Воложинские гостинцы Щара поход вершина ПВД сплав Двина байдарки Западная Двина водный поход Свольна

НАШИ ДРУЗЬЯ

Водными маршрутами Беларуси

ИНФО-ПАРТНЁРЫ

На сайте

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0






Главная | О проекте | Обратная связь | Реклама на сайте | Подписка RSS
Вы вошли как Гость | Группа "Гости" | Мой профиль | Регистрация | Выход
Активный туризм в Беларуси
Реклама: ХОЧЕШЬ В ПОХОД? НЕ ЗНАЕШЬ С КЕМ ПОЙТИ? ТЕБЕ К НАМ! belpohod.by - Походы для хороших людей!
Каталог статей


Главная » Статьи » ОТЧЕТЫ О ПОХОДАХ ПО РБ » ВОДНЫЕ СПЛАВЫ

Справаздача воднага паходу па рацэ Ясельда

Водны паход ПВД: рэчка Ясельда

Калі: 27 – 28 жніўня 2005 год

Узельнікі:
Жураўлёў Васіль Васільевіч - адмірал
Геннадзь
Саша
Сабадаш-Радько Фёдар
Сяргей
Федзюковіч Юрась (DzedFyodar)
Міроненка Мікола (Ozone)

 

 

Маршрут: г. Бяроза, м. Стрыгінь, х. Высокае, в. Жабер, м. Спораў. Бярозаўскі раён Берасьцейскай вобласьці.

 

 

27.08.2005 – субота

Папярэднімі перагаворамі было вырашана ехаць да месца старту на апошняй электрычцы з Менску і ноч боўтацца ў ёй. Да рэчы, ночка была яшчэ той. Меркавалі паспаць перад паходам. Дзе там. Шуткі, прымаўкі, бадзяжнікі п’яныя па вагонах не давалі спакою. У Бярозе выгружаліся "поўнасьцю адпачыўшымі”. Васіль Васільевіч ажно быў не ў той бок да ракі накіраваўся. Чуць ўгаварылі, усе мапы падаставалі, тубыльца ажно знайшлі. На гадзіньніку 5 гадзін ранку. Яшчэ прыцемкі.

 

Ля чыгуначнага моста ёсьць цудоўнае месца з маладзенькімі бярозкамі. Непадалёк, праўда, новыя кварталы гораду і тут, пэўна, месца адпачынку. Сабралі байдаркі, пасьнедалі і ў 9-30 гадзін выходзім на ваду, папярэдне затарыўшыся ў бліжняй краме.

 

Ясельда ўяўляе сабой спрамлёнае рэчышча з забалочанымі берагамі. Праз 0,5 км. першы аўтамабільны мост старой дарогі на Бярэсьце, яшчэ праз 4 км. мост шашы М1. Далей, у той час як Ясельда блукае паміж кустоўя, мы ідзем па каналу ўздоўж м.Стрыгінь і на павароце сустракаем добрае месца для стаянкі. Робім перакур і далей.

Праз 1 км. канал сыходзіцца з Ясельдай, а яшчэ праз 1 км. праходзім зьлева ад мылаварнага заводу. Гэта адчуваецца праз зьліў адкідаў па канале ў Ясельду, ну і пах. І амаль адразу выскокваем у возера, якое стварылася з-за таго, што плывуны з травы забілі рэчышча ўшчэнт. Вырашылі шукаць выхад правым берагам. Нічога сходнага з выхадам у рэчышча не назіралася. Адчувалася, што мы ўжо робім круг па возеры. Фёдар вырашыў скарыстацца GРS-ам, каб знайсьці рэчышча. А я і Коля, пакуль тое-сёе, ламануліся па крузе і знайшлі канал пад назвай Безыменны, які ўпадае ў возера ад усходу. А Фёдар выявіў месца дзе павінна быць рака, а яе там няма. Тыкаемся, тыкаемся – няма! І тут з-за чароту:

- Тут, тут рэчышча!

Пачалі прасоўваць байдаркі па плаваючым кустоўі чароту. Справа цікавая, бо стаць на яго нельга – тоне, і ты за ім. Даводзілася класьці вёслы на траву, станавіцца, хутка перасоўваць байду і хуценька ў яе, пакуль вясло не пайшло пад багну. Так мэтраў 50 і зноў чыстая вада. Праз кілямэтар сустрэўся яшчэ адзін затор. Толькі тут было лягчэй, прайшлі па вузенькаму праходзіку ў чароце.

 

Далей Ясельда стала шырокай, а цячэньне амаль адсутнічае. З-за гэтага на вадзе шмат расьлін, што перашкаджаюць плысьці, затое месцаў дзе спыніцца для адпачынку хапае, дый прыгожыя. Так, ля в.Галавіцкія зрабілі прыпынак, каб перакусіць. Аднак тут сустрэўся штучны затор перагарадзіўшым рэчку пантонам. Па вясьне яго пэўна зьнесла адкуль, а ў наступную вясну мажліва пагоніць далей па рацэ. На ноч мы , прайшоўшы 31 км., спыніліся у 19 гадзін ля развалін нейкага невялічкага заводзіка з тырчачай вадападпорнай вежай.

 

28.08.2005 – нядзеля

 

Ранак, кава, сьняданак – зборы. Недзе на палову адзінаццатай выпраўляемся далей. Амаль кожны загіб Ясельды адчыняе нам прыгожыя месцы для стаянак, а каля м.Жабер пачалі сустракацца рыбачкі на гумавых лодачках. Тут першае месца дзе да вады на машыне добра пад’ехаць. За 5 км. перад мостам Белаазёрск – ХомскЯсельда звужваецца і пачынае пятляць у чаротавых берагах. Стала весялей, з’явіўся спартыўны інтарэс. За мостам праз 1,5 км. сустрэўся адзін беражок з лесам а праз яшчэ 1,5 км. другі, на якім і быў зроблены абедзены перапынак. Тут, праўда, стаяць две будкі, аднак палянка добрая для адпачынку.

Хуткім аглядам выявілася, што рыба ў Ясельдзе ёсьць, бо на цьвіку вісеў пакет з двума паўкіляграмовымі шчупакамі. На ўсялякі выпадак вырашылі не чапаць. І правільна, бо праз паўгадзіны аб’явіліся хазяева. Плаваюць па рацэ на маторнай лодцы і шчупакоў цягаюць.

 

Адабедаўшы, Фёдар трубіў пад’ём, і недзе ў 13-40 мы працягнулі рух па Ясельдзе. Далей Ясельда праходзіць скрозь балоты і лес не сустракаецца аж да Моталя. Праўда бераг з кустоўем і невялічкімі дрэўцамі для стаянак час ад часу сустракаецца.

У 15-30 выйшлі да возера Спораўскае, дзе я і Коля разьвіталіся зь кампаніяй і накіраваліся да берага, каб скончыць паход і уехаць дамоў, а астатнія пайшлі шукаць выхад з возера у рэчышча. Шукаць, бо возера – гэта велічэзная плошча вады, пакрытая плаваючымі расьлінамі. Яны зьбіраюцца адзін да аднаго і ўтвараюць астравы, па якім, аднак, можна праплыць калі праходаў чыстай вады бракуе. А нашы сябры пайшлі далей па Ясельдзе.

 

У гэты дзень мы з Колем прайшлі 24 км. Агулам жа атрымліваецца 55 км.

І вось калі байдарка амаль была сабраная, засталося толькі упакаваць, адчулася:

- Бах! Бах! – стрэл паляўнічай стрэльбы. Якраз з таго боку, куды накіраваліся хлопцы. Праз дзве хвіліны: - Бах! Бах!

- Ну хоць адзін з 5-х да ацалеў, - кажу.

І тут зноў: - Бах! Бах!
- Усё, кажу, кранты. Трэба і нам ногі ўносіць.
- Так, так - кажа Коля.

І мы паскакалі да шашы дзе нас чакала машына.

 

p.s. У той час тэлефон Фёдара прасіў ператэлефанаваць з-за адсутнасьці сувязі з абанэнтам. Аднак увечары Фёдар адгукнуўся, а па вяртаньні й паказаў іх выратавальны пабег ад паляўнічых.

Категория: ВОДНЫЕ СПЛАВЫ | Добавил: DzedFyodar (11.09.2005) | Автор: Юрась Федзюковіч (DzedFyodar)
Просмотров: 3453 | Теги: Ясельда | Рейтинг: 0.0/0

Поделиться:


Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]


Главная |  О проекте |  Обратная связь |  Реклама на сайте |  Подписка RSS