Форма входа

Поиск на сайте

ТОП-5

20.10.2011ИСЛОЧЬ

Описание реки Ислочь

Прочитано 23301 раз.

24.10.2011СУЛА

Описание реки Сула

Прочитано 18708 раз.

05.01.2014НАЗВАННЫЕ

Гора Лысая, 343,2 м

Прочитано 17270 раз.

25.10.2011ПРОНЯ

Описание реки Проня

Прочитано 15788 раз.

06.06.2012СТВИГА

Описание реки Ствига

Прочитано 14181 раз.

Облако тегов

Геликтит-ТМ Августовский канал спелеология байдарка Сула спелеоклуб альтаир Ислочь ПОЕХАЛИ! Клява Брест покатушка рогейн велопробег Польша Ельня болото Мнюта ровар паход велосипед турклуб Вилия кемпинг прыток Усса фестиваль Нёман приток Проня спелеологи гонка РТСС ТПМ граница Тышкевич мультигонка Березина Неман клуб Нарочь Нарочанка EuroVelo-2 маршрут походушка марафон Налибоки Гродно река Бобр паводок Ясельда конкурс туризм Сьцьвіга Ствига Льва Шоша веломаршрут чемпионат кубок Страча Припять велопоход Западный Буг Птичь Сха Вілія Полесье Случь книга соревнования отчет высота пеший поход Спортивный туризм Беловежская Пуща гора Маяк горы архыз школа туризма Красный бор Хибины новый год гора высшая точка возвышенность гора Лысая гора Высокая Воложинские гостинцы Щара поход вершина ПВД сплав Двина байдарки Западная Двина водный поход Свольна

НАШИ ДРУЗЬЯ

Водными маршрутами Беларуси

ИНФО-ПАРТНЁРЫ

На сайте

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0






Главная | О проекте | Обратная связь | Реклама на сайте | Подписка RSS
Вы вошли как Гость | Группа "Гости" | Мой профиль | Регистрация | Выход
Активный туризм в Беларуси
Реклама: ХОЧЕШЬ В ПОХОД? НЕ ЗНАЕШЬ С КЕМ ПОЙТИ? ТЕБЕ К НАМ! belpohod.by - Походы для хороших людей!
Каталог статей


Главная » Статьи » ОТЧЕТЫ О ПОХОДАХ ПО РБ » ВОДНЫЕ СПЛАВЫ

Справаздача воднага пахода па рацэ Сула

Водны паход: рэчка Сула

Дата: 21-22 жніўня 2010 года

Удзельнікі:
Федзюковіч Юрась (DzedFyodar)
Федзюковіч Кацярына
Качан Косця
Качан Насця
Багамолаў Аляксандр
Багамолава Ірына
Багамолаў Кірыл
Глявіцкі Генадзь
Глявіцкая Таня
Глявіцкая Аня

Маршрут: в. Кароліна, в. Найдзёнавічы, в. Навасельле, в. Таборышчы, в. Навапольле, в. Зуберава; Стаўбцоўскі раён Менскай вобласьці

 

21.08.2010 - субота

Чарговы паход быў прысьвечаны дню нараджэньня. На гэты раз імянінніцай была Багамолава Іра. Задача мне мелася быць ня простая. Неабходна было абраць маршрут выдатны, цікавы, для адпачынку і замовіць выдатнае надвор'е. Выбар мой быў - рэчка Сула. Не задумваючыся, вырашылі прайсьці яе за выходныя, г.зн. правесці ПВД.

Закід ажыццяўлялі мікрааўтобусам да вёскі Кароліна. Раней на рацэ рабіць асабліва няма чаго. Я правяраў. Праўда калі ёсць жаданне разабраць шматлікія завалы - я іх там гарантую. Ніжэй Кароліна рэчышча ракі чыстае. У самы раз падыходзіць для ПВД-шкі з нашымі пажаданьнямі.

Выехалі з Менску раніцай і а палове на першую гадзіну выйшлі на ваду, папярэдне папалуднаваўшы і ўручыўшы першыя падарункі імянінніцы.

Рэчышча каля 5-6 мэтраў з добрымі берагамі. Дастаткова чыста і прыгожа. Часам сустракаліся дрэвы ўпоперак ракі, якія пераадольвалі знізу, прыціснуўшыся ў байдарку. Пару разоў трэ было камусьці пераступаць праз бярвеньні, а байдаркі праходзілі знізу. Пры большай вадзе, магчымыя абносы.

Вада ў рацэ чыстая, як і заўсёды тут. Не стамляюся паўтараць, што ў Суле водзіцца стронга.

Праз гадзіну, на чацвёртым кілямэтры, на левым высокім беразе сустрэлася нядрэннае месца для стаянкі, чысты лес. Яго можна выкарыстаць, калі пачынаць маршрут значна раней. У нашым выпадку яно непатрэбна. Неўзабаве будзе яшчэ адно месца.

Да 14 гадзіны, на пятым кілямэтры маршруту, выйшлі да абсталяванага месца на правым беразе. Тут праз рэчку невялікі пешаходны масток. У гэты раз не спыняліся, ды й яно было занятае. Рака віхляе ў даліне, зрэдку падыходзячы блізка да лесу. Даліна ж амаль не зарослая з роўным пакрыцьцём. Калі выйсьці на бераг можна далёка назіраць раку і арыентавацца па месцазнаходжанні.

Праз гадзіну, у 15 гадзін, зрабілі прыпынак для размінкі і перакусу. А праз 20 хвілін сустрэлі абсталяваную стаянку. Гэта месца паблізу вусця Сярмяжкі. Праўда выхад з вады цяжкі. Пачынаем бачыць здалёк першыя дамы вёскі Найдзёнавічы. Рака пашыраецца, дно пяшчанае, вада празрыстая, чыстая.

У Найдзёнавічах былі да 16 гадзіны. Прайшлі 9,5 кілямэтры. Тут, перад мастом, маюцца рэшткі вадзянога млына. На правым беразе ляжыць млынавы махавік, а ў рацэ раскідана вялікая колькасць камянёў і валуноў. Зараз прайсьці было цяжка. Ды й то, прыціснуўшыся да левага берага. Некаторыя прайшлі гэтае месца ў праводку. А успамінаючы вясновы сплаў, тут вада паскараецца і хвалямі абгінае валуны. І адразу за паваротам мост. Гэта дзясяты кілямэтар, а на гадзіньніку 16:08.

Далей, да вёскі Навасельле Сула маляўніча цячэ, але лесу па берагах няма. Лясныя масівы пачынаюць сустракацца пасля вёскі Таборышчы. Сплаў ўяўляў з сябе суцэльнае задавальненне. На начоўку сталі каля разбуранага хутара Яченка ў 18:10. Тут лес падыходзіць да правага берага і імкнецца хутка ад яго ўцячы. Ўтвараецца выдатнае месца з выдатным відам на даліну ракі. Тут таксама палазілі па наваколлях, паглядзелі на рэшткі хутароў і пладовага саду, які зараз засаджаны елкамі ў шэрагі. А дрэвы старых яблынь як астраўкі, якія гэтыя шэрагі абгінаюць. Нязвыкла. Тым больш што яблыні ўжо засохлі.

Увечары, натуральна, была святочная вячэра. За дзень прайшлі 15,7 кіламетры.

22.08.2010 - нядзеля

 

Раніцай зьбіраліся не спяшаючыся. Сьняданак, жарты, прыгаворкі. Сонейка лашчылася й прымушала жмурыцца.

Выйшлі на ваду ў 10:55. Наступныя паўгадзіны плылі па абрамлённаму альхой і кустоўем рэчышчы, пакуль, на 18 кіламетры, ня выйшлі да вёскі Навапольле. Тут на левым беразе ў вёсцы стаіць стары разбураны вадзяны млын і згнілы мост праз рэчку. У гэты раз завала пад мастом не было і праход чысты. А ў мінулы раз тут быў вельмі глухі завал, які патрабаваў абносу. За драбамі млына цяпер пабудавалі аграсядзібу. Калі загадзя дамовіцца можна і пераначаваць і ў лазні папарыцца. Мы паплылі далей.

Далей да моста Туленка-Дудкі рака цячэ па адкрытай мясцовасьці, вельмі рэдка набліжаючыся да лесу. На 22 кіламетры сустрэўся канал, які ўпадаў злева, а ў 12:50 арганізавалі перакус на правым беразе, дзе рака падышла да краю леса. Месца для стаянкі ня вельмі прыдатнае, але ў экстраным выпадку згадзіцца. Праўда, крыху далей, на 23 кіламетры, на правым беразе сустрэнецца добрае месца для стаянкі з пяшчаным пляжам. Тут мы былі праз 10 хвілін у 13:20. Пад мастом мы былі ў 13:40 - гэта наш 25 кілямэтар паходу.

Шырыня ракі ўжо больш за 10 метраў. Рака ўвесь час цячэ ў бязлесай даліне. Праз 25 хвілін на 27 кіламетры нам сустрэўся шлюз. Ён быў зачынены і вада перацякала праз верх, утвараючы маленькі перекатик. Прайшлі не заўважыўшы, асоба. Затое далей да ўпадзення канала Дудкі па левым беразе, удалечыні, можна назіраць прыгожыя ядлаўцовыя гаёчкі.

На 29 кілямэтры ў 14:25 спыніліся на абед. Месца прыйшлося выбраць першае, магчымае для гэтага. Да лесу, справа, каля 100 мэтраў, дзе быў збудаваны прасьценькі столік з падстрэшкам. Гэта перад самым упадзеньнем канала Дудкі. Рабіць тут асоба няма чаго, але зараз лета, адпачываем, атрымліваем асалоду.

Але калі б ведалі, прайшлі б крыху далей. На 31 кілямэтры на правым беразе рака, нарэшце, падыходзіць да добрага сасновага лесу, дзе добрае месца для стаянкі. Ледзь наперадзе пешаходная кладачка-масток, які прыйшлося пераадольваць праз верх, прапускаючы байдаркі знізу.

Пачыналі з'яўляцца асобныя хмаркі, намякаючы на ​​магчымы дожджык. Трохі пахаладала. Мы пачалі даставаць рэчы для дажджу. На ўсялякі выпадак.

Недзе ў раёне 17:15 на 32 кілямэтры на правым беразе з'явіліся разваліны старога млына. Вельмі маляўніча і варта прагуляцца. Тым больш, што праз 20 метраў ёсць добры выхад і вогнішча. Праўда па дровы хадзіць давядзецца за 50 мэтраў да лесу, які так і не наблізіўся да ракі. Мы ж паплылі далей, церусіў невялікі дожджык.

Рэчышча пачало звужацца да 3 метраў. Хуткасьць плыні павялічылася, і ўстаў сцяной чарот з абодвух бакоў. На 35 кіламетры, недзе каля 18-й гадзіны мы выйшлі з гэтага ўчастка і праплылі міма пагорка на левым беразе. Пагорак, зарослы лесам, які ніяк ня можа разглядацца для стаянкі. Пасля яго зноў пачаўся ўчастак ракі, зарослы чаротам.

Праз 40 хвілін на 38 кілямэтры мы дабраліся да помпавай станцыі. Тут двухсекцыйны шлюз. Ён быў зачынены і перапад вады складаў 40-50 сантымэтраў. Мы не пабаяліся і саскочылі. Але трэба быць асцярожным і лепш зрабіць абнос па правым беразе. Далей на 41 кілямэтры справа ўпадае канал і скончыўся ўчастак вузкай, забалочанай і звілістай Сулы. На гадзінніку ўжо 19:30.

І адразу ж ЛЭП, пад якой нядаўна энергетыкі спілавалі велізарную алешыну. Валілі яе проста, як прыйдзецца. Яна лягла роўна ўпоперак рэчышча. У абхваце каля 1,5 метра і спіхнуць яе не магчыма. Балазе, што яна апынулася выгнутай і ў сярэдзіне ракі - прытопленай. Выходзілі і перакідалі байдаркі. А праз 200 мэтраў мост, на якім вырашылі здымацца. Матросы й дзеці пайшлі да маста пешшу, капітаны апошнія мэтры праплылі ў адзіноце.

На гадзінніку 19:40. Фініш. Зьбіраліся на правым беразе за мастом. Проста на полі.
За дзень прайшлі 26,3 кілямэтра. Выніковы кілямэтраж склаў 42 кілямэтры.

Категория: ВОДНЫЕ СПЛАВЫ | Добавил: DzedFyodar (24.08.2012) | Автор: Юра Федзюковіч (DzedFyodar) W
Просмотров: 1948 | Теги: Сула | Рейтинг: 0.0/0

Поделиться:


Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]


Главная |  О проекте |  Обратная связь |  Реклама на сайте |  Подписка RSS