Форма входа

Поиск на сайте

ТОП-5

20.10.2011ИСЛОЧЬ

Описание реки Ислочь

Прочитано 23301 раз.

24.10.2011СУЛА

Описание реки Сула

Прочитано 18708 раз.

05.01.2014НАЗВАННЫЕ

Гора Лысая, 343,2 м

Прочитано 17270 раз.

25.10.2011ПРОНЯ

Описание реки Проня

Прочитано 15788 раз.

06.06.2012СТВИГА

Описание реки Ствига

Прочитано 14181 раз.

Облако тегов

Геликтит-ТМ Августовский канал спелеология байдарка Сула спелеоклуб альтаир Ислочь ПОЕХАЛИ! Клява Брест покатушка рогейн велопробег Польша Ельня болото Мнюта ровар паход велосипед турклуб Вилия кемпинг прыток Усса фестиваль Нёман приток Проня спелеологи гонка РТСС ТПМ граница Тышкевич мультигонка Березина Неман клуб Нарочь Нарочанка EuroVelo-2 маршрут походушка марафон Налибоки Гродно река Бобр паводок Ясельда конкурс туризм Сьцьвіга Ствига Льва Шоша веломаршрут чемпионат кубок Страча Припять велопоход Западный Буг Птичь Сха Вілія Полесье Случь книга соревнования отчет высота пеший поход Спортивный туризм Беловежская Пуща гора Маяк горы архыз школа туризма Красный бор Хибины новый год гора высшая точка возвышенность гора Лысая гора Высокая Воложинские гостинцы Щара поход вершина ПВД сплав Двина байдарки Западная Двина водный поход Свольна

НАШИ ДРУЗЬЯ

Водными маршрутами Беларуси

ИНФО-ПАРТНЁРЫ

На сайте

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0






Главная | О проекте | Обратная связь | Реклама на сайте | Подписка RSS
Вы вошли как Гость | Группа "Гости" | Мой профиль | Регистрация | Выход
Активный туризм в Беларуси
Реклама: ХОЧЕШЬ В ПОХОД? НЕ ЗНАЕШЬ С КЕМ ПОЙТИ? ТЕБЕ К НАМ! belpohod.by - Походы для хороших людей!
Каталог статей


Главная » Статьи » ОТЧЕТЫ О ПОХОДАХ ПО РБ » ВОДНЫЕ СПЛАВЫ

Справаздача воднага пахода па рацэ Случ

Водны паход: р.Случ; мястэчка Морач – вёска Вільча

Калі: 06 – 10 траўня 2005 год

Удзельнікі:
Трафімовіч Ігар – адмірал
Трафімовіч Іра
Трафімовіч Сонька
Казакоў Юра
Казакова Юля
Федзюковіч Юрась (DzedFyodar)
Федзюковіч Кацярына
Марына (Mari)
Барыс
Эльмар

Маршрут: рэчка Случ; м. Морач, с. Ананчыцы, м. Мілевічы, м. Залюцічы, м. Ленін, с. Вільча.

06.05.2004 – пятніца

Паход пачынаўся прыемнай справай – днём нараджэньня адмірала, Ігара Трафімовіча, у гонар якога і сабраўся цэй прыемны народзец. Аднак заплянаваны выезд у сераду вечарам стаўся немагчымым з-за Федзюковічаў, бо ім дужа жадалася працаваць на сваіх працах, у той час як астатнія маглі знайсьці сродкі ў чацвер і пятніцу не працаваць. Дык добра, усе пагадзіліся на гэтыя ўмовы, бо і чатырох дзён павінна хапіць на такую нескладаную, на першы позірк, вандроўку.

Збор і загрузка ў міні-бус праходзіла пад фанфары травеньскіх шанаваньняў вэтэранаў ВАВ, якія праходзілі на плошчы Перамогі, бо адмірал жыве якраз на самой плошчы, на якую й выходзяць яго вокны. Стоячы паміж двух нарадаў АМАПаўцаў, я слухаў сьвяточны канцэрт, што гралі ля незгасаймага полымя. Крыху за сябе было сорамна, вы мяне мусіць хоць хто, хоць раз бачыў у турыстычным - можаце ўявіць відовішча.

Але позыў прагучаў – скок і мы едзем і трушчым піва, заядаючы цыбульнымі калечкамі, чыпсамі і што бог паслаў. Па гэтаму дабраліся хутка і спраўна вызначыліся з месцам стаянкі. Цудоўныя заліўныя лугі, поўныя вады. Да рэчышча не дабрацца, вады па калена – каля 500, 800 мэтраў. Нічога, ёсьць байдаркі, а вакол дубы, дубы, а на дубах – калоды!! Што такое калоды, хе, то такія выбраныя знутры ствалы дрэў з прасьвірдлаванай дзіркай, якая выкарыстоўваецца для пражываньня дзікіх пчол. Пэўна побач у вёсцы ёсьць аматары дзікага мёду. Гэта абалдзенна. 

Перад тым, як рабіць сьвяточную вячэру, вырашана было сабраць байдаркі. Усе спрытна ўзяліся за справу. Я ў першы раз зьбіраў сам байду, але пабачыў, што анічога складанага ў гэтым няма. А вось пусты позірк Ігара і сумны выраз: "Іра, а мы можам ехаць дадому”, мяне крыху збянтэжыў. Аказалася, што байдарка адмірала была недаўкамплектаванай. У ёй адсутнічалі шпангоўты. А гэта ўжо не байдарка, а шмат трубачак, і накідка з ПВХ. Аднак Ігар ня з тых людзей, што доўга сумуюць. Пошук сотавай сувязі, то ля пня, то на дрэве, прывёў да добрых адчуваньняў, што паход адбудзецца ў поўным складзе. Сябры Ігара пагадзіліся прывесьці шпангоўты на стаянку, што й было зроблена а дванаццатай ночы. Дый ня проста так, таварыш Ігара прыцягнуў з сабой, не паверыце – яшчык цукерак "Рафаэлла”.

Адным словам – сьвята дня нараджэньня спраўдзілася на славу. Сьвяточны "імправізаваны” стол, смачныя стравы, смачныя напоі, шашлык, водар кастру, сьпевы пад гітару, зорнае неба урыўкамі, ноч, цуды. Адным словам – так не бывае. Але ня з намі. З намі так ня пройдзе – усё было не сказана класна.

07.05.2005 - субота

Ранак пачаўся птушынымі сьпевамі. У мяне склалася такое ўражаньне, што ў Менску гвал гораду цішэйшы за гвалт птушак розных масьцей, што стаяў па-над лесам і ракой. Але гэта было прыўкрасна! А што робіць адмірал!! Абалдзець, няўжо ўчора недапілі шампаньскае??

Трафімовічы ўжо рыхтавалі сьняданак. Гэта была каша – аўсянка. З цукатамі, сгушчонкай, "Рафаэлкамі”, іншымі смачнымі прысмакамі. А я вось папрасіў, каб мне асабіста не саладзілі анічым, а лепей далі якога мяса, чы сала. Далі – кілбасы.

Як не жадалі сабрацца хутка, а на ваду сталі толькі ля 11 гадзін. Пры гэтым мы з Кацюшай ужо з паўгадзіны ёрзаліся па лугах, каб, па першае, Каця зразумела, што рабіць з вёсламі, а я, як кіраваць гэтым суднам. Спрабуем, спрабуем, а яны ўсё не становяцца на ваду – аніяк. 

Не, бач, нарэшце высунуліся. І давай нас даганяць. Нічога складанага, мы амаль стаялі. Так мы выправіліся па рэчышчы ў паход. Вада "добрая”, як нам і жадалі. Адмірал наперадзе, мы крадзёмся сьледам. Вакол заліўныя лугі, якія цягнулі Барыса кожны раз зрэзаць шлях. Чым карысталіся й мы. Аднак на гэтае вельмі злаваўся адмірал. Напрыканцы паходу я зразумеў чаму. Мы з Кацюшай ламануліся ў такую кішэню, думаючы, што пройдзем, а там тупік. Вярталіся ўзад. Час згублены, далібог яго ў нас было шмат!!

Успамінаю наступны сюжэт з горыччу. Пры першым "абардажным” прывале ("абардажным” – бо стыкаваліся бартамі і аддавалі волю цячэньню і адпачывалі) я ўспомніў, што браў спінінг і тут вырашыў ім скарыстацца. Начапіў блёсеньку і ўтыркнуў спінінг ля сябе. Такая спроба лавіць рыбу завецца – у праводку. І што вы думаецё, праз 15 хвілін Юрась пытаецца, "а навошта ты спінінг прыбраў?” А я ж яго не прыбіраў. Няма.... Зьнік.... Добра, што Кацюша не дазволіла мне ныраць. Гэта плёну не дало б. Пагараваў я, пагараваў, а толку. Больш было крыўдна за тое, што ён, гэны спінінг, згубіўся ў самым пачатку паходу. Гэта сумна. Эх. Але пару кропель бальзаму знялі сум і плысьці стала зноў прыўкрасна.

Час абеду. Высокі бераг на павароце і абсталяваная стаянка з дахам. Гатаваньне ежы нескладаны момант, калі ведаеш як. Усё зроблена файна. Нездарма, бо дзяжурылі Трафімовічы. О бог, які гэта быў абед. Устаючы з-за стала я зрабіў тры крокі і мяне пацягнуў цяжар у страўніку да зямлі. Я лёг, паляжаў, устаў. Зрабіў пяць крокаў, ня змог, лёг, паляжаў, паляжаў і вырашыў – не ўставаць. Столькі есьці нельга. А што рабіць калі магчыма? Хе-хе.

Апасьля абеду плысьці добра. Бо тут не бяжыш, а сядзіш павольна і махаеш вёсламі. А ежа ідзе на карысьць арганізму. Ляпата.

Абплываючы лугі й завалы па лугах, чапляючы вёсламі чыісьці сеткі (пустыя на жаль) дабіраліся да вечаровай стаянкі. Знайсьці яе не склала клопату, бо яна была вызначаным Ігарам месцам. Цікава тое, што гэта быў апошні на шляху высокі бераг. А абяцана было, што рэчышча ў высокіх берагах па ўсім шляху. Мдя, нам не пашанцавала, чы наадварот, бо далей відаць было. Узровень вады недзе на 2 мэтры быў вышэйшы за нармальны.

Начоўка была зноўку ж на абсталяваным месцы. Тут знайшоўся й трон, на які й не прамінуў узвысіцца Ігар. Хоць дзяжурылі ўжо Марыша, Эльмар і Барыс, вячэра выдалася на славу. Ня ведаю лепей, чы яшчэ лепей. Сьвята практычна працягвалася. 

А сонейка кацілася за гарызонт, уносячы гэты першы дзень паходу ў нябыт. Але гэта недалёка, бо мы ніколі не забудзем уражаньні першага паходу на байдарках разам. Гэта я пра сябе й Кацюшу, дзе я капітан, а Каця матрос. Цішыня прыроды, гладзь ракі, бляск вечарніцы, і толькі слупы электраперадач на гарызонце, нагадвалі нам, што мы не на закінутым богам востраве, а побач з цывілізацыяй. Але гэта нам не марудзіла. Адчуваньне знаходжаньня ў цэнтральным палесьсі надавала водар беларушчыны.

08.05.2005 – нядзеля

Паўтор навука вучэньня! Пад’ём ля паловы на сёмую плёну ня даў. На ваду сталі зноў ля 11 гадзін. Зноўку ж гэта не змарудзіла абставін паходу. Пры гэтым дзень быў багаты на прыўкраснае і цікавае.

Амаль праз гадзіну вырашылі зрабіць прыпынак. Якраз тут жа на ссохлым дрэве быў знойдзен грыб-паразыт найвялікшага памеру, які я старанна адбіў, каб Ігар адвёз яго ў Менск свайму сябру – зьбіральніку ўсялякіх лясных асаблівасьцяў. А вакол дубы, дубы. Шмат дубоў. Магчымай і немагчымай прыгажосьці і цудоўнасьці. Мы запрыкмецілі: раз, цераз раз сярод дубоў стаяць абгарэлыя астанкі дрэва, дуба. Гэта пастараліся маланкі. Але гэтак шмат. Што ня дрэва, дык за ім спалены пень. А ўж якія яны бываюць цудоўныя, дык не апісаць. Здалёк, што статуі стаяць, чы помнікі. Помнікі ахвярам маланкавых пагроз.

Так мы і плылі, плылі. А абед недзе побач. Аднак прыстаць няма дзе, і няма. Дзе абяцаныя высокія берагі?? А хто іх ведае!. І тут я заўважаю слуп, а ля яго так прыгожа пазіруе бусел. Увогуле іх вакол было незьлічоная колкасьць, але гэты пазіраваў найпрыгажэй. А ў мяне нарадзілася думка: слупы, чорна-белыя – гэй, хлопцы, мы дзе плывем – слупы, мо пагранічныя?? Гэць, куды нас занесла. Але мяне супакоілі, усё добра, Беларусь гэта, палесьсе.

Надарылася нам сустрэць масток. Драўляны. А вось праплываць пад ім прыйшлося па "пластунскі”, бо амаль, амаль праціснуліся пад ім байдарка і ляжачыя ў ёй турысты. Небяспекай быў шалёны цьвік даўжынёй з 30 сантымэтраў – тырчашчы ўніз з бярвення. Як потым высьветлілася – гэта быў адзіны масток на нашым шляху.

А прыстаць на абед ўсё мажлівасьці не было. Мяне браў сумнеў, што дзяжурныя вырашылі прасачкаваць гэтае мерапрыемства, што ў рэшце рэшт і адбылося. Так на абед мы й не прысталі анідзе. За тое даведаліся, што па Случы сплаўляліся ў гэтыя выходныя ня мы адны. Давялося абагнаць групу турыстаў з Менскага клюбу на плыту. Вось у іх быў абед, на адзіным магчымым месцы прыстанку.

За тое на вячэру была зроблена цудоўная – і сапраўдная юшка са злоўленых Барысам рыб. Прасачкаваўшыя ў абед дзяжурныя не падвялі – юшка пайшла на ура! Вечар дапоўнілі іншыя смачныя стравы. Але пытка шынкаванай капустай з маянэзам працягвалася.

09.05.2005 – панядзелак

Нічога не мяняецца. Ранак, 6:30 на гадзіньніку. Я дзяжурны. Каця, да рэчы так сама. Але я прачнуўся. Распаліць касьцёр – ды раз плюнуць. Сагрэць вады – не пытаньне. Гоп, гоп, усё гатова, толькі закідай кашы й вары, дый падавай на стол. Эй, а навошта. Усе сьпяць. Добра – пачакаем. 

На гадзіньніку 7:30. Чаканьне становіцца неспакойным. Дастаю газэту, якую такі пасьпеў купіць перад выездам, пачынаю чытаць.

На гадзіньніку 8:30. "Што піша ранішняя прэса?” Раптоўна чую сонны голас Барыса над галавой. Гы-гы, шмат чаго – адказваю. Кашу гатаваць?? –Не, ня ведаю, я за рыбай – адказвае Барыс. І паплыў на байдарцы ў старыцу.

На гадзіньніку 9 гадзін. О народ, а я вас чакаю. Эх вада астыла, касьцёр заціх. Нічога, гэта хутка папраўляецца. Сьняданак гатовы ў лічаныя хвіліны. Аднак здарылася непрыемнасьць. З дому патэлефанавалі Казаковым і паведамілі, што сын іх дужа прыхварэў. Прыйшлося ім хуценька сабрацца, перахапіць ежы крышачку і сарвацца да моста, дзе іх забралі машынай сябры.

А мы вываліліся на ваду – ля 11 гадзіны. Аднак чаго акцэнтаваць. Для такога маршрута час ня мае значэньня. Астаньні маршрут ня цяжкі. Прайшлі даволі лёгка й смакуючы навакольле. А глядзець вакол цікава. Усё затоплена, берагоў не відаць. Рыбацкія пабудовы – усё ў вадзе. 

Без абеду не абышлося. Зноў есьці, зноў капуста. Пытка працягвалася. Адпачынак суправаджаўся гукамі дызель-цягнікоў. То пасажырскі, то грузавы. Я ганарыўся, што наша родная чыгунка вакол – і яе не забыць і на адпачынку недзе па сярэдзіне палескіх балот. 

Яшчэ некалькі прыгожых загібаў ракі, некалькі тупіковых старыц, некалькі зрэзаных Барысам затокаў, некалькі кропель дажджу перамяжоўваючых з праменямі сонейка – і вось канечная кропка маршрута – вёска Вільча. Прычалілі амаль да плоту сялянскай хаты і пайшлі шукаць месца для начоўкі паблізу. Адсюль будзем заўтра забірацца міні-бусікам. Месца падыходзячага не знайшлося блізу, за тое пабачылі як мясцовыя робяць цяпліцы й вырошчваюць агуркі ў іх. Цяпліцы з пячуркамі і топяцца. Там цёпленька пры любым надвор’і і на пачатку траўня там квітнеюць і завязваюцца агуркі.

Для стаянкі адплылі ад вёскі на пару-тройку кілямэтраў. Месца не знайсьці, па гэтаму ламануліся праз залітыя лугі і спыніліся на сухім узвышэньні. Магчыма па лету гэта невялікі ўзгорак, а зараз маленькая выспа вакол вады.

Вячэра перамяжоўвалася цікавымі дзеямі. Усіх ужо можна й не прыгадаць, аднак было самае галоўнае: пасьведчаньне Кацярыны ў турысты-воднікі. Адмірал і астатнія доўга вырашалі – што менавіта трэба зрабіць з навабранцам, каб гэта было сапраўдным пасьведчаньнем. Былі прапановы – зрабіць перакульваньне з байдаркай, проста плюхнуць у адзежы ў ваду, шмат іншых, зусім ня знакавых. Усё не падыходзіла. То не спрыяла надвор’е, то не было цікавым. Нарэшце вырашылі. І тут у мяне забрынчэў тэлефон. Тэлефанавалі з Менску даведацца, чы ня вымерзлі мы. І ў прамым этэры я правёў трансьляцыю пасьведчаньня Кацярыны. А што адбывалася. Ганарова да Кацюшы падышла ўся кампанія і адмірал прапанаваў ёй два кілішка. Калі, кажа, выбярэш дакладна – добра, калі не - !. Давай. Паразважаўшы выбрала. Пі! Ох-Хо-Хо-О!! Гарэлка. Ура, выбрала дакладна, хутчэй запі, гарэлачку та. Хап другі кілішак – глык, глык. ООх-Хоо-Хоо-Э!! Ура! Малайчына!! (А ў другім та – бальзам – 50% алкаголю). І не вагаючыся ні хвіліны Ігар уваліў на рукі Каці той грыб з ганаровым надпісам. Каця – турыстка-водніца!!

Як Кацюша потым тушыла пажар я прамаўчу, але адназначна яна гэта запомніць на доўга!

10.05.2005 – аўторак

Што б змяніць? 6:30 на гадзіньніку. Я дзяжурны, ну і што. Усе будуць спаць яшчэ 2 гадзіны. Мінімум кастру і я пайшоў вакол па высьпе шукаць прыгажосьць. Вось некаторыя з іх.

Шэпт Барыса на вуха: "Што ў ранішніх газэтах” вывеў мяне з працэсу паглыбленьня ў справы беларускай рэчаіснасьці. Навіны былі ня надта, таму я пераключыўся на прыгатаваньне сьняданку.

І што вы думаеце – у 11 гадзін мы сабраліся й выдвінуліся у верх па цячэньню ў вёску, дзе павінны былі перасесьці ў машыну. Цікавая акалічнасьць. У вёсцы адна толькі вуліца – а і тая завецца "Дзетдомаўская”. А што з сябе ўяўляюць дзеці. Яны з радасным гуканьнем бегалі вакол нас, але былі такія чорныя, страшэнныя, брудныя. Кожны палічыў сваім доўгам дастаць з загашніка па цукерцы і задаволіць дзіцячыя цікавосткі.

А калі прыехала машына мы, загрузіўшыся, весела ехалі. Ня тое, каб ехалі – ляцелі, бо некаторая колькасьць гарэлкі, што засталася і сьпевы пад гітару скарацілі час амаль удвая. Ад сябе ж я не чакаў, што пець у ва ўсё горла можна ня толькі ў цягніку электрапоезда, а і ў маленькім салоне міні-аўтобуса. 

Агульны кілямэтраж, па маім падлікам, склаў каля 86 кілямэтраў. Падлік рабіўся па мапе 1991 году, што ў рэчаіснасьці сягае і болей, бо столькі паваротаў на мапе перадаць немагчама. Гэта, па мойму, кажыць пра цудоўна здейсненае мерапрыемства.

Категория: ВОДНЫЕ СПЛАВЫ | Добавил: DzedFyodar (13.07.2012) | Автор: Юрась Федзюковіч (DzedFyodar) W
Просмотров: 2007 | Теги: Случ | Рейтинг: 0.0/0

Поделиться:


Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]


Главная |  О проекте |  Обратная связь |  Реклама на сайте |  Подписка RSS