Форма входа

Поиск на сайте

ТОП-5

20.10.2011ИСЛОЧЬ

Описание реки Ислочь

Прочитано 23302 раз.

24.10.2011СУЛА

Описание реки Сула

Прочитано 18709 раз.

05.01.2014НАЗВАННЫЕ

Гора Лысая, 343,2 м

Прочитано 17271 раз.

25.10.2011ПРОНЯ

Описание реки Проня

Прочитано 15788 раз.

06.06.2012СТВИГА

Описание реки Ствига

Прочитано 14181 раз.

Облако тегов

Геликтит-ТМ Августовский канал спелеология байдарка Сула спелеоклуб альтаир Ислочь ПОЕХАЛИ! Клява Брест покатушка рогейн велопробег Польша Ельня болото Мнюта ровар паход велосипед турклуб Вилия кемпинг прыток Усса фестиваль Нёман приток Проня спелеологи гонка РТСС ТПМ граница Тышкевич мультигонка Березина Неман клуб Нарочь Нарочанка EuroVelo-2 маршрут походушка марафон Налибоки Гродно река Бобр паводок Ясельда конкурс туризм Сьцьвіга Ствига Льва Шоша веломаршрут чемпионат кубок Страча Припять велопоход Западный Буг Птичь Сха Вілія Полесье Случь книга соревнования отчет высота пеший поход Спортивный туризм Беловежская Пуща гора Маяк горы архыз школа туризма Красный бор Хибины новый год гора высшая точка возвышенность гора Лысая гора Высокая Воложинские гостинцы Щара поход вершина ПВД сплав Двина байдарки Западная Двина водный поход Свольна

НАШИ ДРУЗЬЯ

Водными маршрутами Беларуси

ИНФО-ПАРТНЁРЫ

На сайте

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0






Главная | О проекте | Обратная связь | Реклама на сайте | Подписка RSS
Вы вошли как Гость | Группа "Гости" | Мой профиль | Регистрация | Выход
Активный туризм в Беларуси
Реклама: ХОЧЕШЬ В ПОХОД? НЕ ЗНАЕШЬ С КЕМ ПОЙТИ? ТЕБЕ К НАМ! belpohod.by - Походы для хороших людей!
Каталог статей


Главная » Статьи » ОТЧЕТЫ О ПОХОДАХ ПО РБ » ВОДНЫЕ СПЛАВЫ

Справаздача воднага паходу па рэках Іслач - Заходняя Бярэзіна - Нёман

Справаздача воднага паходу па рэках Іслач - Заходняя Бярэзіна - Нёман

Калі: 22-25 верасня 2011 года

Удзельнікі:
Федзюковіч Юрась (DzedFyodar) - арганізатар
Пахолкаў Раман
Рыбачкін Раман
Мазалеўскі Віталь
Шалейнікаў Антон
Кандрацьеў Аляксандар

Маршут: в. Міжрэчча, в. Кіевец, в. Падневічы, в. Баравікоўшчына, в. Яцкавы, в. Прыборныя, в. Белакорэц Івянецкага раёна Менскай вобласьці; в. Сябрынь, в. Белы Бераг, в. Заберазь, в. Мільва -Бярэзіна, в. Набярэжная, в. Мікалаева Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласьці.

22.09.2011 - чацвер

Закід ажыццяўляўся мікрааўтобусам, таму выгрузіліся непасрэдна на беразе Іслачы за вёскай Міжрэчча. Тут папулярнае месца з высокім стромкім берагам і бродам ў рацэ. Зьбіралі байдаркі над абрывам. Хутка пасьнедалі і ўжо па 11 гадзіне былі на вадзе.

Надвор'е было не гарачае, але добрае для сплава ў верасьні. У рацэ складаных перашкод і завалаў няма. Праз 20 хвілін прайшлі 3,5 кілямэтры і ўперліся ў шлюз. Ён заўсёды зачынены і рака ў правым беразе робіць прамыў. На гэты раз прамыў спрабавалі засыпаць старой цэглай ад нейкіх руінаў. Абнесьлі байдаркі ў правы рукаў па плітах і паплылі далей.

Праз дваццаць хвілін прайшлі пад мастом Кіевец-Галімцы, і адразу за ім выявілася небясьпека. Над ракой калісь былі лініі электраперадач, якія цяпер ўпалі ў раку. Праз рэчышча ляжыць парадку 6-ці дратоў. Наш першы экіпаж на адзін прытоплены дрот наскочыў і той, як гойданка, адкінуў яго назад. Спадзяюся хутка іх прыбяруць.

Перад Падневічамі ў 12:42 прайшлі штучны перакат. У гэты раз падплылі пад дрэвам і, рэзка узяўшы налева, выйшлі на хвалю, адвярнуўшы ад прыціску. Пратока злева мне падалася зарослай. Тут можна было бы спыніцца на правым беразе і прагуляцца да магілы Дуніна-Марцінкевіча, але мы рванулі далей.

На 11 кілямэтры ў 12:58 прайшлі пад мастом у Падневічах. Недзе тут ёсць рэшткі вадзянога млына, але з вады не зразумела дзе. Затое на краі Падневічаў, праз 500 мэтраў, на правым беразе заўважылі добрае, абсталяванае месца для стаянкі.

Бачу, што мужчынская кампанія ідзе добра, таму на 15-м кілямэтры камандую прыпынак на абед на правым беразе, дзе маецца альтанка. На гадзінніку 14:30. Сьвеціць сонейка, варыцца супчык, наразаецца мікроб. Дзянёк быў выдатны!

Па гэтай прычыне дзень завяршылі на 19-м кілямэтры. Перад месцам на левым беразе, дзе начавалі, у рацэ сустрэўся каменны перакат. Вады ў рацэ ня шмат, таму было цікава. Крыху болей вады і яго ня будзе прыкметна. Тут жа рака робіць рэзкі паварот у лева. Гэта прамыў, які ўтварыўся ў гэтым годзе. Раней рака рабіла пятлю ня менш за 400 мэтраў. Зараз тут будзе старыца, ужо пачало зарастаць. На месцы стаянкі ёсьць камяні для турыстычнай лазьні.

За дзень прайшлі 19,3 кілямэтра, час руху склаў 2:59.

23.09.2011 - пятніца

Сёньня выйшлі на ваду ў 11 гадзін. Прайшлі мост у Баравікоўшчыне і адразу за ім, у 500 мэтрах, на правым беразе заўважылі геадэзічны пункт. Насупраць яго праз раку нацягнуты трос. Мы ня ведалі і ледзь не напароліся.

Праз два кілямэтры заўважылі добрае месца на правым беразе з камянямі для лазні, але не спыняліся. На сёньня заплянавана праплысьці ня менш за 20 кілямэтраў.

Яшчэ праз 4 кілямэтры над ракой на трасах вісіць пешаходны мост. Тут мы абавязкова спыніліся. Гэта месца завецца «Вялае». Тут на левым беразе маюцца разваліны летняга маёнтка графа Тышкевіча. Ад берага каля 100 мэтраў трэба прайсьці па сьцяжынцы. На беразе ў гэтым месцы гісторык Алесь Белы нават паставіў шчыт з інфармацыяй аб гэтых руінах.

Участак ракі ад Баравікоўшчыны да Яцкава рэчка была дзівоснай. Гэта ўжо Налібоцкая пушча. Пасьля ўпадзеньня правага прытока Дзедзіка на левым беразе прайшлі стаянку, дзе калісьці была турыстычная лазьня.

На абед сталі на 37 кілямэтры ў 13:30 на правым беразе. Тут вялікая паляна, абсталяваная двума альтанкамі і кастрышчамі. Раман сказаў, што гэта папулярнае месца ў жыхароў Валожына.

Праз два кілямэтры мост у Яцкава. Перад мастом справа ўпадае рэчка Пяршайка, а на левым беразе стаіць абеліск загінуўшым салдатам. Мы тут не спыняліся.

Спыніліся на начлег, дзе рака падыходзіць да ўрочышча Літонка. Тут раней была альтанка, на якую я арыентаваўся, але яе не было. Бераг тут высокі, стромкі, але цалкам прыдатны для стаянкі. Лес добры, змяшаны, але ў асноўным яловы.

За дзень прайшлі 26,4 кілямэтра за хадавы час 3:50. Агульны кілямэтраж склаў 45,7 км і агульна хадавы час 6:46.

24.09.2011- субота

Увечары мінулага дня я наабяцаў доўгі пераход, чакаючы доўгі забалочаны ўчастак ракі. Па гэтай прычыне выйшлі на ваду ў 9 гадзін. Але мае развагі, што да забалочанай частцы ракі ня будзе месцаў, ня спраўдзіліся. Мы сустрэлі добрыя месцы на 50 і 61 кілямэтрах. Можна было ўчора трошкі дабавіць. Буду ведаць у наступны раз.

Пасьля маста ў вёсцы Белакорэц Іслач зроўнена і заведзеная ў канал. Веславаць было крыху сумнавата. Берагі голыя, а ўздоўж рэчышча зарасьнікі кустоў і алешыны.

На 61-м кілямэтры былі ў 11 гадзін. Месца мне вельмі спадабалася, але думаю, што яно часта выкарыстоўваецца вялікімі кампаніямі для зьлётаў і мерапрыемстваў. Затое ў рацэ ёсць драўляная прыстанька. Размяўшы ногі, рушылі далей і праз чатыры кілямэтры прайшлі пад мастом каля вёскі Дарагунь. Адсюль і да вытокі Іслач цячэ ў забалочанай даліне. Рака паступова пачынае звужацца, а вада пачынае расцякацца па балоце.

І раптам у рацэ вада скончылася. Пяшчанае дно, узровень вады - па шчыкалатку. Прыйшлося выйсьці з байдарак ды йсьці па ручаі, цягнучы за сабой байдаркі. Шырыня «ручая» ня больш двух мэтраў, а вакол дробныя дрэвы, трава і балота. Саша вырашыў паэксперыментаваць і пайсьці па «беражочку». Ступіў на траву і праваліўся ў багну па калена. Вырашылі больш не спрабаваць і павалаклі байдаркі далей. Недзе з кілямэтар мы весяліліся, пакуль на гарызонце не з'явіліся дамы вёскі Сябрыні 1-е. Тут затока і адразу глыбіня. Я праверыў. Праваліўся па шыю, схапіўшыся за борт байдаркі, але дна не дастаў.

Далей рака глыбокая і вельмі моцна віхляе ў чароце і рэдкіх дрэўцах. Хуткасьць вады павялічваецца. Адчуваецца, што вада з балота пачынае вяртацца ў рэчышча. Пачынаюць з'яўляцца дрэвы ўздоўж рэчышча, часам карчакі ў рацэ. Вусьце Валожынкі я не заўважыў. Месцаў спыніцца на абед не было.

І толькі ў 16 гадзін мы выйшлі з байдарак на правы бераг. Гэта адназначна насып старадаўняй дарогі, але паль ў рацэ не відаць. Сталі на першым зручным месцы, бо ўжо даўно адольваў голад. Гэта сёньняшні 40-ы кілямэтар. Але апынулася, што адразу за паваротам на левым беразе маецца абсталяваная стаянка з альтанкай, а побач абеліск загінуўшым жаўнерам. Але на нашым месцы было сонейка, а тое месца хавалася ў цені дрэваў.

На 86 кілямэтры праплылі пад мастом у вёсцы Ягадзень і праз 100 мэтраў у 16:30 выскачылі ў Заходнюю Бярэзіну. Рака значна шырэйшая, каля 10-15 мэтраў. Сытыя й задаволеныя ад пройдзенай за сёньня адлегласці павольна працягнулі сплаў па Бярэзіне.

Я плянаваў стаць на першай жа добрай стаянцы, але ўсе тры месцы былі занятыя людзьмі, а ліміт часу асабліва не падціскаў. Так і праграбалі да 18 гадзін і сталі на правым беразе, дзе рака крута разварочваецца і зноў падыходзіць да гэтага месца. Пярэсмык каля 50 мэтраў.

За дзень прайшлі 53 кілямэтры за хадавы час 6:30. Агульны кілямэтраж склаў 98,7 км, а хадавы час 13:38.

25.09.2011 - нядзеля

Учора ўвечары стараўся запалохаць калектыў аналягічным кілямэтражом. Народ паволі паддаваўся. Таму на ваду выйшлі ў 9:19 і апантана рванулі па Бярэзіне. Надвор'е спрыяла. Было ў меру цяпло і часта выглядвала сонейка.

Бярэзіна да вусьця цячэ пасярод лесу. Берагі павышаныя, а дрэвы так і жадаюць зваліцца ў раку. Некаторыя нахіленыя, некаторыя ўжо ў вадзе, але завалаў быць ня можа. Шырыня ракі месцамі дасягае 25 мэтраў. Рознакаляровасьць восеньскага лісьця выклікае моцныя пачуцці радасьці і прымірэньня.

Да ўпадзеньня канала Чапунька сустрэліся тры добрыя месцы для стаянак на 102-м, 105-м і 106-м кілямэтрах. Праплываем міма і атрымліваем асалоду. За паўтара кілямэтры да вёскі Малая Чапунь таксама ёсьць добрае месца на правым беразе. Першы аўтамабільны мост сустрэўся ў вёсцы Мільва-Бярэзіна ў 12:12. Перад вёскай мы спыняліся на лёгкі перакус і размінку канечнасцяў. Перад самым вусьцем Бярэзіны спачатку на левым, а затым і на правым беразе былі заўважаныя абсталяваныя стаянкі з альтанкамі. А ў 13 гадзін мы выскачылі ў Нёман.

Нёман ўжо вельмі шырокі, каля 100 мэтраў. Па плянах па Нёмане патрэбна сплавіцца да вёскі Мікалаева каля сямі кілямэтраў. Але па шырокай рацэ веславаць было зусім не цікава. Сустрэчны вецер і невялікая хваля напружвалі. У рацэ, дарэчы, часта сустракаліся мелі. Таму ў 13:30 вырашылі спыніцца на выбітным мысе па правым беразе і скончыць паход. Да вёскі не даплылі чатыры кілямэтры, але не засумавалі. Тут спакойна паабедалі, прасушылісь, сабраліся і пагрэліся на сонейку. І здзівіліся сёньняшнім кілямэтражом - 30 км. А гэта яшчэ толькі сярэдзіна дня. Калі б так пайшло далей, ўчорашні вынік быў бы палепшаны. Калектыў быў у захапленьні.

У выніку дыстанцыя паходу склала 129 кілямэтраў, што ў прынцыпе цягне на паход першай катэгорыі складанасьці. Хадавы час, затрачаны на пераадоленьне гэтай дыстанцыі, склаў 17 гадзін 30 хвілін.

фота: Раман Рыбачкін (RomanPro)

(замовіць паход па маршруце: рэкі Іслач, Бярэзіна, Нёман, можна на прадпрыемстве "Турклуб Актыўны")

Категория: ВОДНЫЕ СПЛАВЫ | Добавил: DzedFyodar (26.10.2011) | Автор: Юра Федзюковіч (DzedFyodar) W
Просмотров: 2687 | Теги: Іслач, Бярэзіна, Нёман | Рейтинг: 0.0/0

Поделиться:


Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]


Главная |  О проекте |  Обратная связь |  Реклама на сайте |  Подписка RSS