Рубрыка «Нататкі ад Наткі»Раніца. Машына. Ружовая. Казка! Кава з Макдональдса. Стартуем. Столькі клопатаў было напярэдадні, што вось гэта простае сядзеньне на заднім сядззеньні ружовага аўтамабіля, здаецца проста месцам «у Хрыста за пазухай». Блажэнна туплю і спрабую даспаць тую самую гадзіну недасыпа. Калі Дзед Фёдар, значыць, афёра, стоадсоткавая. Будзе жорстка. І ніякіх ілюзій на гэты конт ня маю. Гэта - Чалавек, які прываблівае ўсякія разнастайныя і вельмі вычварныя непрыемнасьці. Свядомасць ўключаецца на моманце высадкі з аўтамабіля. Каля маста. Спрабуем парай коўшыкаў вады змыць бруд з машыны, на якой заехалі ў аўтарытэтную багналужышчу. І тут да нас падкатваецца машына з надпісам «Экалагічны патруль»... «Знаходзіцца бліжэй, чым... Мыць машыну... Ды мы вас зараз...». Недзе глыбока ўнутры я люблю сваю краіну. Але вось пры з'яўленні гэтых дзецюкоў, так хочацца патыкаць іх носам у сапраўдныя турботы! У горы бытавога і будаўнічага сьмецьця ў лясах, у драбы кінутых машын, у рэшце рэшт, у браканьераў!!!... «Підарасы», - як сказаў бы Васіль Васільевіч. Міла ўсміхаючыся, аджартоўваемся ... Але асадак застаўся!
| Сабралі байдарку і склаліся вельмі хутка. Старт. Цалкам пазаземны кайф ад першага парыву ветру на вадзе, з усімі пахамі ракі. Гэта - галоўнае. Прадчуваньні! Мары, фантазіі, чаканьні, надзеі, ілюзіі... у шлях! Цяпер будзь, што будзе!
| Каналізаваны кавалак ракі прыходзіцца вельмі дарэчы: ўзгадаць, што такое вясло, адрэгуляваць сваю пасадку ў байдарцы, спрацавацца, палюбавацца конямі на беразе. Вада ў рацэ чорная, з чырванаватым тарфяным адценьнем. Гэта, на працягу першага дня падарожжа, сонечнага і яркага, надае рацэ асаблівае зачараваньне. Уявіце сабе зусім бяз водблескаў, чорную ваду і насычаныя, глыбокія адлюстрованьні ў ёй дрэваў, якія стаяць сьцяной па берагах.Пасля каналізаванага кавалка рака засталася нешырокай і пачала выпісваць такія зігзагі, што кружылася галава. А вакол калі лес, то падступае да вады, яловы, цёмны, напоўнены панурым маўчаньнем і чыёйсьці таямніцай, у выглядзе пакасіўшыхся зрубаў лазень. Калі трыснёг і чарот, тады унізаны аблокамі цёмна-сініх стракоз. І раптам, нейкі невытлумачальны нарастаючы гул, мы выскокваем з-за чарговага павароту і апыняемся ў двух мэтрах ад лася, прушчага на нас. Я ня ведаю, што адчуваў капітан, паміж ім і ласём была мая патыліца! Паміж велізарнай жывёлай і мной было толькі два метры вады. Жанчыны народжаныя, каб звіваць гняздо. Мужчыны, каб змагацца і прымаць рашэнні. Віць гняздо ўжо не атрымлівалася, таму прыйшлося прымаць рашэнне. Я, седзячы ў байдарцы, за гэтыя імгненьні (секунды, хвіліны) пасьпела змадэляваць некалькі рашэньняў. Спачатку я выразна ўсвядоміла што, калі гэта велізарная туша пойдзе на таран, шанцаў у нас няма. Далей: вось я выскокваю з байдаркі і бягу па грудзі ў вадзе ў бліжэйшыя кусты на беразе («па грудзі ў вадзе» ацаніла, зыходзячы з становішча «па грудзі ў вадзе» лася). Слабая вэрсія. Ага: вось я выскокваю з байдаркі і ныраю з галавой у ваду. Выдатна! Толькі куды вясло дзяваць? А што калі ... і гэта ўжо дзеяньне, веславаць абратна... і калі я схапілася за вясло і пачала веславаць, лось ламануўся па балоце кудысьці лявей і таксама абратна, ад нас! Выратаваліся! Але як жа я добра памятаю яго вочы і далікатную шэрстку каля іх, і адсутнасьць у яго рагоў, і свой жах! Самы сапраўдны!! Праца, кватэра, машына??? Жыццё, проста жыццё ...
| А далей бясконцыя кладкі і завалы, дамба, і перакідваньні і абносы байдаркі (якая ж яна цяжкая). І адзін масток, які мы проста обплылі па побач стаячаму чароту, дзякуючы разьлітай рацэ. Усе тыя ж вар'яцкія петлі ракі. Нейкія падпітыя месьцічы, у час прыпынку, і напружанае чаканьне ці пройдуць міма. Рэдкія выхады на бераг размяцца. Але яна прыгожая, сапраўды, вельмі прыгожая.А потым наступіла начное плаваньне. У мяне ўжо быў такі досьвед, але ён быў апраўданы сітуацыяй. А ў гэтым паходзе мы проста спрабавалі(!), што гэта такое - грэбці ўначы. Ну, паўгадзіны. Ну, гадзіну. А далей я пачала жорстка, услых аргументаваць капітану, чаму начное плавньне пазбаўлена у нашым выпадку усялякага сэнсу. Па-першае, таму што рака ў завалах і кладках, а яны непрадказальныя ў святле ліхтара; па-другое, таму што ў святле вузкага прамяня, рака губляе сваё зачараваньне, якім мы маглі б насычацца пры дзённым святле; па-трэцяе, таму што бабры скачуць у ваду нечакана і гучна, а гэта страшна; па-чацьвёртае, мы ўжо паспрабавалі плысьці ў цемры дзьве гадзіны і хопіць, высновы зробленыя, вопыт ёсць - баста; па-пятае, хутка пачнецца дождж!!! І матывацыі на начную грэблю ў мяне ніякай!!! Усе гэтыя лягічныя, на мой погляд, аргумэнты на капітана ня дзейнічалі, таму прыйшлося ўжыць забаронены прыём, пачаць хныкаць чыста па-жаночаму! Ура, месца для стаянкі знойдзена. Як толькі паставілі намёт, пачаўся дождж. Аб ежы ... такі пагаварылі, але забілі: моцы не было, 12 гадзін ночы. Наступны дзень пачаўся ў 8:00. Хутка згатавалі сабе макаронаў з тушонкай (у нас жа паход!), хутка сабраліся і ў байдарку. Дзень, зусім не падобны на папярэдні: ніякага намёку на сонца, з самай раніцы шэрая імжа. Амаль нічога асабліва цікавага: засялёнка, кладкі. І зусім грандыёзны завал ў цэнтры вёскі, ўжо на падыходзе да Барысава. Клясыка! Два нерухомых, буйных дрэва папярок, зарослых разнастайнымі галінкамі, пацярухай, тэхнагенным брудам і два высачэзных берага, без усялякай магчымасьці абноса! Водныя паходы зусім ня грэбае цудамі эквілібрыстыкі на мокрых ствалах ў гумовых ботах. Без сякеры і пілы! Хоць тут, мне здаецца, прыйшлася бы, дарэчы, выключна бензапіла! За ўсімі нашымі дзеяньнямі па перакідваньню байдаркі з цікавосткай, роўнай цікавасьці да Чэмпіянату сьвету па футболе, сачылі 2 мясцовых абарыгена, досыць ўхвальна і з гумарам каментуючы нашы патугі. Мы былі непаўторнымі! Трэба адзначыць, што на другі дзень плаваньня прыйшоўся дзень нараджэння капітана. З-за гэтага большую частку часу веславала толькі я, а ён прымаў віншаваньні па тэляфоне. Вельмі добры ён чалавек - гэты капітан! Таму віншавалі яго шмат і падоўгу! Высадзіліся мы ля аўтамабільнага маста, хоць плянавалі йсці да чыгункі і па ёй жа здымацца. Сябар капітана зрабіў яму вялікі падарунак у дзень нараджэння - забраў нас на машыне і павёз у Менск! Усім - УРА! P.S. Па заканчэньні паходу капітан быў схілены да дэструктыўнай і канструктыўнай крытыцы з майго боку, на што цалкам адэкватна рэагаваў, але з болем. Будзем спадзявацца, што ў наступных паходах ён ня будзе прымушаць матросаў кланяцца кожнай галінцы на рацэ і зьбіраць на шляху ўсіх жучкоў і павучкоў за каўнер. А таксама навучыцца не самастойна выграбаць з усялякай ср..цы, а выразна аддаваць загады матросу, з стараннасьцю і усялякім нецярпеньнем чакаюшчы гэтых указаньняў!
пераклад: Юрась Федзюковіч |