Форма входа

Поиск на сайте

ТОП-5

20.10.2011ИСЛОЧЬ

Описание реки Ислочь

Прочитано 23298 раз.

24.10.2011СУЛА

Описание реки Сула

Прочитано 18706 раз.

05.01.2014НАЗВАННЫЕ

Гора Лысая, 343,2 м

Прочитано 17265 раз.

25.10.2011ПРОНЯ

Описание реки Проня

Прочитано 15785 раз.

06.06.2012СТВИГА

Описание реки Ствига

Прочитано 14179 раз.

Облако тегов

Геликтит-ТМ Августовский канал спелеология байдарка Сула спелеоклуб альтаир Ислочь ПОЕХАЛИ! Клява Брест покатушка рогейн велопробег Польша Ельня болото Мнюта ровар паход велосипед турклуб Вилия кемпинг прыток Усса фестиваль Нёман приток Проня спелеологи гонка РТСС ТПМ граница Тышкевич мультигонка Березина Неман клуб Нарочь Нарочанка EuroVelo-2 маршрут походушка марафон Налибоки Гродно река Бобр паводок Ясельда конкурс туризм Сьцьвіга Ствига Льва Шоша веломаршрут чемпионат кубок Страча Припять велопоход Западный Буг Птичь Сха Вілія Полесье Случь книга соревнования отчет высота пеший поход Спортивный туризм Беловежская Пуща гора Маяк горы архыз школа туризма Красный бор Хибины новый год гора высшая точка возвышенность гора Лысая гора Высокая Воложинские гостинцы Щара поход вершина ПВД сплав Двина байдарки Западная Двина водный поход Свольна

НАШИ ДРУЗЬЯ

Водными маршрутами Беларуси

ИНФО-ПАРТНЁРЫ

На сайте

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0






Главная | О проекте | Обратная связь | Реклама на сайте | Подписка RSS
Вы вошли как Гость | Группа "Гости" | Мой профиль | Регистрация | Выход
Активный туризм в Беларуси
Реклама: ХОЧЕШЬ В ПОХОД? НЕ ЗНАЕШЬ С КЕМ ПОЙТИ? ТЕБЕ К НАМ! belpohod.by - Походы для хороших людей!
Каталог статей


Главная » Статьи » ОТЧЕТЫ О ПОХОДАХ ПО РБ » ВЕЛО-ПОКАТУШКИ

Справаздача пакатушкі да маёнтку Агінскіх

Справаздача пакатушкі да маёнтку Агінскіх


Калі: 08 верасьня 2004

 

Маршрут: Маладэчна – Лазавец – Насілава – Лебедзева – Турэц-Баяры – Заскавічы – Залесьсе – Панізьзе – Беніца – Маркаў – Лебедзева – Маладэчна.

 

 

Зьбіраючыся ў двухдзённую вандроўку добрым маршрутам, здарылася непрыемнасьць. Мяне затрымалі ў хаце сямейныя справы. А да ўсяго іншага, трэ было яшчэ ехаць да цесьця на лецішча, каб дапамагчы з бульбай. І вось з-за гэтага, на вандроўку застаўся адзін дзень.

Аднак дабіраючыся да лецішча, што пад Маладэчна, я пракаціўся па горадзе й пафатаграфаваў некаторыя помнікі й пабудовы.

Выехаў ад вакзалу па вуліцы Лібава-Роменскай, праз чыгуначныя рэйкі ехаў па вуліцы Віленскай да плошчы Старае Месца і далей па Замкавай вуліцы. На гэтым шляху мне сустрэліся: грэка-каталіцкая царква Хрыста чалавекалюбцы, дом малітвы хрысьціян веры эвангельскай царквы "Віфанія”. На плошчы высіцца Сьвята-Пакроўская царква, а па вуліцы Замкавай знаходзіцца мэмарыяльны комплекс "Шталаг-342”. Гэта мэмарыял месьціцца на тым месцы, дзе ў гады ВАВ быў канцэнтрацыйны лягер, дзе зьнішчаліся беларусы й іншыя людзі розных нацыянальнасьцяў. Зараз тут памятаюць ахвяры той вайны ды прыносяць кветкі да помніку. Тут ляжыць камень, на якім напісана: "Людзі, схіліце галовы... Тут трагічна завяршыўся зямны шлях 33150 савецкіх ваеннапалонных і мірных грамадзян нашай радзімы і іншых краін: жанчын, дзяцей, нямоглых, старых па зьверскі закатаваных нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў канцэнтрацыйным лягеры "Шталаг №342” у 1941 – 44 гг”.

 

Я рушыў далей і, па выездзе з Маладэчна, ведаючы аб гэтым, я заўважыў замкавы вал па правым баку ад шашы. Тут, ля ракі Вуша, калісь, стаяў замак ад якога цяпер застаўся толькі вал. Нехта копхаецца тут у пошуках артэфактаў. Выкапаны пару старых цаглінаў з падмуркаў замку.

Назаўтра, апасьля працы на лецішчы, ранютка я выправіўся далей. Шлях да сяла Турэц-Баяры мяне пужаў дрэнным надвор’ем, цёмнымі аблокамі і халодным ветрам, наганяючы думку аб няўдалай вандроўцы. Аднак ля вёскі Заскавічы, нарэшце, з-за хмарак выглянула сонейка, якое хутка перамяніла ход маіх думак і справіла настрой. Далей дзень толькі радаваў сваёй пяшчотай. Якраз у Заскавічах я нападкаў амаль адрэстаўраваную царкву.

Так як мэтай маёй вандроўкі быў маёнтак Агінскіх ў Залесьсі, я рушыў далей. І праехаў бы міма да Смаргоні, каб не было на галоўнай дарозе, пры бакавой дарозе, слупа-знаку, што недзе побач знаходзіцца маёнтак Агінскіх, архітэктурны помнік. У самім Залесьсі знайсьці маёнтак, маючы мапу было ня цяжка. Пабудова маёнтку добра захавалася. Я так разумею, што былі спробы рэканструяваць яго, але справа закінутая. Лясы зараз хоць і стаяць, але праца мо з год як не вядзецца. На жаль. Будынак добра захаваўся.

Будынак мае "Г”-падобную форму, з адно і двух павярховымі часткамі. Правы флігель, чы "ножка літары Г” мае калённую частку, якую я ахарактарызаваў як стайню, але ёсьць думкі, што гэта летні сад. Побач ёсьць вадзяны млын і сажалкі. Вакол вялікі сад пладовых і старых дрэў. У садзе стаіць альтанка Амеліі, а па другім баку каталіцкая капліца і гаспадарчая частка з захаваўшыміся пабудовамі. Вялікі сьвіран з вельмі вялікіх валуноў. Я ўразіўся. Недзе ў парку ёсьць камень у гонар Т.Касьцюшкі, але я яго не знайшоў.

 

Паабедаў на супрацьлеглым беразе сажалкі і крыху адпачыў. Мэта мая была дасягнута й трэ было вяртацца. Праязжаючы праз вёску Міхневічы пакінуў сябе на памяць фотаздымак тутэйшай царквы.

Далейшы шлях складваўся прыемна і наступным месцам, дзе я спыніўся было сяло Беніца. Тут на цэнтральнай плошчы месьцяцца дзьве царкоўныя пабудовы. Царква й касьцёл. На жаль ніхто з тутэйшых так і не сказаў мне назоў ні царквы ні касьцёлу, пры тым, што царква дзейнічае, а касьцёл закінуты. А адна бабулька са сьлязьмі ўваччу распавяла, як недзе ў пачатку 90-х таго стагодзьзя палякі ахвяравалі на касьцёл добрыя грошы, але толькі й пасьпелі пакрыць дах, а потым грошы расьцягнулі, прапілі. Я пасумаваў разам з ёй, а потым адшукаў назвы ў інцярнэце. То касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы, пабудаваны ў 1701-04 гг. Фундатарам быў Міхал Казімір Коцел – кашталян троцкі, падскорбі ВКЛ. А царква Покрыва Прасьв. Багародзіцы, пабудавана ў 1886 годзе.

Далей каціць было яшчэ прыемней. І тут нешта вымусіла мяне моцна націснуць на тормаз, што аж колы засьвісталі юзам па асфальту. Я краем вока заўважыў нейкую прыгажосьць, калі праехаў знак "Лебедзева”. З правага боку былі каталіцкія могілкі. На могілках пабудавана каплічка, хоць і маленькая, але вельмі прыгожая. У Лебедзеве ёсьць царква і касьцёл, але я пра іх анічога ня ведаю і сфатаграфаваць не атрымалася.

Праз гадзіну я скончыў вандроўку ў Маладэчне і паехаў да хаты у электрацяніку. На жаль я быў адзін, а маршрут быў не вялікі. За тое ў часе паездкі да мяне патэлефанаваў Мішка. Мы нарадзілі ідэю на наступны паход.

Категория: ВЕЛО-ПОКАТУШКИ | Добавил: DzedFyodar (07.06.2012) | Автор: Юрась Федзюковіч (DzedFyodar) W
Просмотров: 2678 | Теги: Залесьсе, Шталаг-342, Агінскі | Рейтинг: 0.0/0

Поделиться:


Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]


Главная |  О проекте |  Обратная связь |  Реклама на сайте |  Подписка RSS