Апошнім сакавіцкім днём, а гэты дзень быў яшчэ й нядзеляй, атрымаўся цудоўны выезд у лес на роварах.
Прачнуўшыся з ранку і патэлефанаваўшы сябру мне спачатку здалося, што дзень пройдзе як і шмат такіх жа - не цікава. Але праз пару хвілін прапанова ўзяць ровары й рушыць у пошуках возера атрымала падтрымку.
Дакладна, было вырашана накіравацца электрацягніком да прыпынку "Энэргетыкаў" і адтуль рушыць у напрамку горада Ўзда.
Узяўшы ровары, набыўшы ў краме піва мы, на пункце прыпынку "Гай", даведалісь, што электрацягнік будзе толькі праз паўгадзіны. Таму каб паразмінацца было слушна праехацца да наступнага прыпынку. Тут і адбыўся першы небясьпечны выпадак. У кола ровара трапіла галінка й мой сябар зрабіў сальта праз руль і апынуўся пад роварам. Я спужаўся, але той хуценька ўстаў на ногі (піва было ў мяне).
Ад "Энэргетыкаў" на Ўзду ёсць добрая асфальтаваная дарога. Таму па ёй было прыемна ехаць. Так мы мінулі вёску Гарадзішча, а ў Лагавішчах звярнулі ў правы бок. Праехалі Зуброўшчыну, Загацьце і нарэшце перад Зубрэвічамі асфальт скончыўся. Завярнуўшы ў Зубрэвічы і апынуўшыся ў Гарадзілава мы зразумелі, што зрабілі непатрэбны круг і вырашылі зрэзаць, каб не вяртацца. Тут адчулася розніца між самаходамі "Джып" і спартовымі роварамі, бо трэба было пераязджаць ральлё ўпоперак.
Нічога, вось лес, дарога ня з лепшых, але рушыць па ёй магчыма. Па мапе ня больш трох кілямэтраў да возера, але мы круціліся з дзьве гадзіны па лясным тропам. Было такое ўражаньне, што мы страцілі веды па арыентаваньню на мясцовасьці й вельмі жадалася адшукаць каго небудзь з тутэйшых жыхароў навакольных вёсак.
І вось, стоячы на тым месцы, дзе павінна быць возера мы, кінуўшы ровары, разышліся ў розныя бакі на пошукі чаго небудзь. Майму сябру пашанцавала больш. Я напрыклад, проста пахадзіў па лесе, а ён натыкнуўся на сялян у полі. Тыя адказалі, што возера тут аніколі не было, а да Мязінаўкі праз лес найхутчэй дайсьці. Але ў нашыя пляны гэта не ўваходзіла. Сеўшы пасьнедаўшы, мы вырашылі накіравацца ў вёску Скароднае, каб скончыць нашае паходжаньне.
Якая ў гэтай вёсцы фэрма!... Жуд!... Тры вялізныя загоны з хлявамі стаяць апусьцелыя й толькі ў адным хляве ёсць жыцьцё. Вось ля яго сядзела бабуля (мо й зараз сядзіць), якая нам і растлумачыла, што возера ў акрузе не было, колькі яна сябе дужае памятаць. Але колькі гэта, мы не ўдасканальвалі.
А яшчэ, каб вы бачылі як па вёсцы гэйцаў "Мэрсэдэс" 350-ты й якія хаты там пабудаваны... Новыя беларусы напэўна, але за 50 кілямэтраў ад Менску... вельмі мне здаецца дзівосным.
Ад вёскі Скароднае выехаць да прыпынку "Асіна" недалёка, там мы і селі ў электрацягнік і па дарозе да Менска дапілі застаўшэеся піва, а мой сябар абыграў мяне ў нарты.
Такім чынам накручана пядалеў на 45 кілямэтраў і вырашана арганізаваць паход на роварах працягам у некалькі дзён.
p.s. Справаздача датавана 07.04.2002 |