РОВАРПАХОД ПА НАЛІБОЦКАЙ ПУШЧЫ
Калі: 9 - 10 жніўня 2003 год
Удзельнікі:
Вялічка Міхаіл (Skaut)
Федзюковіч Юрась (DzedFyodar)
Маршрут: Стоўбцы - Дзераўнае - Налібокі - воз.Кромань - Стоўбцы
9 - 10 жніўня я і Міша паехалі на равэрах да возера Кромань, што ў налібоцкай пушчы. Ехалі на электрацягніку да Стоўбцаў, а потым на роварах. Ехалі праз Дзераўнае і Налібокі да возера і так сама вярталіся назад да Стоўбцаў.
У суботку мы праехалі 70 км. Дзьмуў моцны вецер у твар і па гэтаму ехаць было цяжка, тым больш, што Міша звыкаўся з роварам, прывыкаў да пераключэньня перадач.
На абед спыніліся на скрыжаваньні дарог на Налібокі, а на права на Івянец. Потым амаль не з’ехалі ў Івянец. Добра, што мапу паглядзелі.
Са Стоўбцаў выехалі у 10:30. Прыехалі да возера ля 18 гадзін.
Возера Кромань недзе кілямэтар у дыяметры. Рыбакоў - шмат, усё застаўлена машынамі, шмат палатак. Мы калі ехалі, нам так і казалі - "Вы мусіць да Кромані". "Ну канешне!” – і нам паказвалі напрамак.
З раніцы я спрабаваў рыбачыць. Злавіў адну плотку, пастаяў гадзіну, і сабраў вуду. Кармілі лебедзя. У нядзельку выехалі так сама у 10:30, а калі ехалі пабачылі як па заду нас нагортваюцца хвалі. І толькі мы знайшлі прытулак пад дахам прыпынку вёскі Тулёнка, як улупіў моцны дождж! З градам. Прам на асфальце селі, расклаліся, запалілі кэмпінггаз і зварылі суп. Паелі, прама ў прыпыначным доміку.
Было дужа ўсё цікава, прыгожа, неверагодна.
Цяпер сухія лічбы. Спісана з роварнага кампутара: агульная дыстанцыя - 136,64 км; час руху - 8 г. 29 хв. 25 с.; макс. хуткасьць 53 км/г (Міша) 56 км/г (я); піва выпіта каля 10 літраў; хуткасьць сярэдняя - 17 км/г; крэйсерская хуткасьць, калі вярталіся да Стоўбцаў – 25-30 км/г.
Калі заязджалі ў вёску перад Стоўбцамі, там быў знак "ня больш 40 км/г", дык мы не тармазілі, ехалі 46 км/г, ДАІ-шнікаў не было. Але Мішка потым сказаў, што спачатку думаў тармазіць, а потым перадумаў. |