Форма входа

Поиск на сайте

ТОП-5

20.10.2011ИСЛОЧЬ

Описание реки Ислочь

Прочитано 23302 раз.

24.10.2011СУЛА

Описание реки Сула

Прочитано 18709 раз.

05.01.2014НАЗВАННЫЕ

Гора Лысая, 343,2 м

Прочитано 17271 раз.

25.10.2011ПРОНЯ

Описание реки Проня

Прочитано 15788 раз.

06.06.2012СТВИГА

Описание реки Ствига

Прочитано 14181 раз.

Облако тегов

Геликтит-ТМ Августовский канал спелеология байдарка Сула спелеоклуб альтаир Ислочь ПОЕХАЛИ! Клява Брест покатушка рогейн велопробег Польша Ельня болото Мнюта ровар паход велосипед турклуб Вилия кемпинг прыток Усса фестиваль Нёман приток Проня спелеологи гонка РТСС ТПМ граница Тышкевич мультигонка Березина Неман клуб Нарочь Нарочанка EuroVelo-2 маршрут походушка марафон Налибоки Гродно река Бобр паводок Ясельда конкурс туризм Сьцьвіга Ствига Льва Шоша веломаршрут чемпионат кубок Страча Припять велопоход Западный Буг Птичь Сха Вілія Полесье Случь книга соревнования отчет высота пеший поход Спортивный туризм Беловежская Пуща гора Маяк горы архыз школа туризма Красный бор Хибины новый год гора высшая точка возвышенность гора Лысая гора Высокая Воложинские гостинцы Щара поход вершина ПВД сплав Двина байдарки Западная Двина водный поход Свольна

НАШИ ДРУЗЬЯ

Водными маршрутами Беларуси

ИНФО-ПАРТНЁРЫ

На сайте

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0






Главная | О проекте | Обратная связь | Реклама на сайте | Подписка RSS
Вы вошли как Гость | Группа "Гости" | Мой профиль | Регистрация | Выход
Активный туризм в Беларуси
Реклама: ХОЧЕШЬ В ПОХОД? НЕ ЗНАЕШЬ С КЕМ ПОЙТИ? ТЕБЕ К НАМ! belpohod.by - Походы для хороших людей!
Каталог статей


Главная » Статьи » ОТЧЕТЫ О ПОХОДАХ ПО РБ » ВЕЛО-ПОХОДЫ

Справаздача ровар-пахода Менск – Маладзечна
РОВАРПАХОД на поўнач ад Менску

Калі: 30 ліпеня – 1 жніўня 2004 года

Удзельнікі:
Вялічка Міхаіл (Skaut)
Халымон Зьміцер
Федзюковіч Юрась (DzedFyodar)
Федзюковіч Анжэліка  (7 год)

Маршрут: Менск – Сёмкаў Гарадок – Сёмкаў – Заслаўе – Петрышкі – Вязынка – Радашковічы – Сычэвічы – Гарнякі – Чысць – Красное – Відзеўшчына – Малыя Кашэўнікі – Маладзечна – Лазавец – Маладзечна.

30.07.2004 - пятніца

Выехаць зь Менску давялося толькі ў 20 гадзін, бо да сустрэчы ля вул. Чкалава,2 Зміцер ехаў і шторазу перацягваў спаўзаючы з багажніка заплечнік. Зь Менску вырашылі рушыць сваёй хадой у накірунку Драздоў. Добра, што ў гэты дзень я набыў ровар-заплечнік і ўклаў у яго ўсё самае цяжкае: намёт, тапор, піла й г.д. Пры гэтым Анжэліка ехала са мной на сядушцы на раме. Такім чынам я адчуў сябе трактарам, але хутка згубіў моц круціць пэдалі. На адным з бардзюраў я паваліўся й потым зусім зьнямог. Як высьветлілася потым – кола пярэдняе заклініла, але я не зьвярнуў на гэта ўвагу, бо сьпяшаліся выехаць за горад. З частымі зьменамі ровараў адзін аднаму, а так сама перасаджваючы Анжэліку, дабраліся да кальцавой аўтадарогі. За блізлеглай вёскай і спыніліся, ў лесе. На гадзіньніку было недзе каля 23 гадзін, цёмна. Гатаваньне ежы, размовы ля кастру – адпачынак, вырашэньне наступных шляхоў руху, расклад рэчаў.

За вечар накручана 27,4 км

31.07.2004 - субота

Раніца пачалася двума стрэламі з паляўнічай стрэльбы і званка будзільніка Мішкі, якраз роўна ў 6 гадзін. Пакуль распальваўся касьцёр, Міхась зьлётаў за вадой, але пры гэтым паехаў ня ў той бок, што патрэбны. Згубіў болт ад багажніка, знайшоў яго, прыладзіў багажнік і паехаў далей за вадой.

Пачалі рухацца й арыентавацца, чы мы там, дзе плянавалі. Там, добра. Першае месца наведваньня – Сёмкаў Гарадок, які вядомы з сярэдзіны 16 ст. пад назвай Гарадок Саламярэцкі. Тут мы жадалі паглядзець разбураны храм. І калі б не Анжэліка, пэўна праехалі не заўважыўшы. Храм стаіць за мясцовай крамай на самым версе ўзгорку, дужа зацямнёны старымі дрэвамі, палова з якіх спаленыя маланкамі. Зьміцер так паляцеў з гэтага ўзгорку па дарозе, што яго Міхась мусіў дагнаць на наступным ўзгорку.


Храм Раства Прасьвятой Багародзіцы
знаходзіцца зараз у стане рэстаўрацыі. Кажуць, што каля храму знаходзіўся камень у выглядзе крыжа. На ім быў надпіс, што ў лета 6479 (999 г. ад Р.Х.) княгіня Полацкая Рагнеда наказала пабудаваць гэты храм у гонар з’яўленьня ёй на гэтым сьвятым месцы Прысв. Багародзіцы Дзевы Марыі. Але гэтае месца ўпершыню ўпамінаецца ў гістарычных крыніцах з 1541 года.


Гісторыя храма вельмі складаная. Службы, аднак, тут вяліся да 1959 году. Потым настаў заняпад і разбурэньне. Нам паказалі магілку апошняга сьвятара, што рабіў апошнія службы. Ён пахаваны ў 1964 годзе. Тут у храме вянчаліся бацькі Максіма Багдановіча, у гонар чаго, плянуе бацюшка апасьля перабудовы, павесіць прыўлашчаную гэтай падзеі дошку.

Далей шлях на Сёмкаў. Там мы плянавалі пабачыць палацава-паркавы комплекс Хмараў. Год пабудовы 18-19 ст., да 1889 году ўладары Хмары, апасьля Рамуальд Халкоўскі. Зараз амаль зруйнаваны. Тутэйшыя ж з неразуменьнем слухалі нашы пытаньні й калі я запытаў: "дзе тут панскі маёнтак?”, адказалі, "ну вось, так бы й адразу пыталіся”. І пачалі махаць рукамі ў розныя бакі. Пабачыць яго нам не атрымалася. Трэ было ехаць далей.

Па паўночнаму боку аб’ехалі Заслаўскае вадасховішча (Менскае мора) і патрапілі ў Заслаўе. Міхась і Зьміцер былі ўражаны, бо былі тут першы раз. Асабліва ўразіў камень з надпісам: "Царю с благодарностью в честь освобождения крестьян от гнёта. 1863г.” Надкаменны крыж ляжыць побач.

Далей Петрышкі й Вязынка. Каля Вязынкі заблукалі, але хутка зразумелі памылку і праз лецішчы высунуліся на станцыю Вязынка. Крутануўшыся вакол фальварка Вязынка – радзімы-музэю Янкі Купалы, выехалі на канал, дзе зрабілі перапынак на абед. Пакуль Міхась і Зьміцер гатавалі ежу, мы з Анжэлікай памыліся і паблёхталіся ў канале. Потым наадварот, яны блёхталіся, я даварваў суп. Змора справу сваю зрабіла, апасьля абеду – гадзіна мёртвага сну. Анжэліка, праўда, бегала – лавіла матылькоў і іншую жыўнасьць.

Далей вырашалі ехаць на Радашковічы па брукаванай дарозе. Але Анжэліка ўпарта прасоўвала ідэю язды ля каналу. Апошні аргумэнт – сьлёзы, вырашылі накірунак. І ня блага, бо такой прыгажосьці, прыемнай дарогі й хуткасьці мы не чакалі. Трэба адзначыць тыя вода-перакачваючыя станцыі, што падымаюць ваду на 10 мэтраў кожная. Мы праехалі 4, а іх па ўсёй працягласьці каналу каля 20 штук.


Канал працякае праз Радашковічы побач з рэчкамі Вязынка і Гуйка, пры гэтым яны ня зьмешваюцца, дзякуючы складаным камунікацыям і мастам для перасячэьня рэк.


Радашковічы
напоўнены гісторыяй. У 1792 годзе гораду дадзен герб – на срэбным полі паясная выява св. Стэфана, зьбітага каменьнем. У часы паўстаньня 1830–1831 гг. Радашковічы былі ўзяты паўстанцамі, у 1863-1864 гг. тут дзейнічалі паўстанчыскія атрады Ю. Бакшанскага і В. Козела-Паклеўскага. 

У горадзе ё Касьцёл Найсьвяцейшай Троіцы, гарадзішча, курганны могільнік жалезнага веку, царква, дом Браніслава Тарашкевіча (на жаль згарэў паўтары гады таму), каталіцкія і габрэйскія старыя могілкі. У 1903 годзе тут жыў Янка Купала. У 1920-я гады з Радашковічамі зьвязана дзейнасьць Б.А.Тарашкевіча, С.А.Рак-Міхайлоўскага, Ф.І. Стацкевіча, Я.Е. Гаўрыліка, А.М.Уласава й інш.

Увабраўшы ў сябе ўсю прыгажосьць гораду, па выездзе, мы патрапілі на службу ў царкву ў гонар памяці прападобнага Серафіма Сароўскага. Міхась і Анжэліка былі ўзбуджаны й усхваляваны.

Далей трэ было шукаць месца начоўкі, бо хутка ноч. На жаль вадасховішча, што маецца ля Радашковіч, было засыпана людзьмі. Тут жа побач санаторыі і дзіцячыя лягеры. Спыняцца жаданьня не было. Рушылі далей па каналу і, апасьля непасьпяховых пошукаў, такі знайшлі цудоўнае месца. Вячэра, вада, паветра, сосны, поўны месяц – напаўнялі розум невыказным пачуцьцём. Сьвяткуючы (сустракаючы) сьвята чыгуначнікаў, з каньячком, да 2 гадзін ночы, мы ўсебакова абмяркоўвалі веру ў Бога, праваслаўе, каталіцызм і іншае. Надыходзіў дзень памяці прападобнага Серафіма Сароўскага.

Кілямэтраж дня: 55,9 км.

01.08.2004 - нядзеля

Ранак пачаўся галаском Анжэлікі: "Колькі можна спаць?”. Яна вырубілася а 12 гадзіне ночы толькі дакрануўшыся да "подушкі”. Ранак быў зусім не турыстычны. Зьбіраліся доўга, купаліся, абмяркоўвалі шлях. Выехалі толькі ў 10 гадзін і накіраваліся ў Красное.


Дарогаю, перад вёскай Гарнякі, былі заўважаны ня вельмі зразумелыя курганы, макаўкі якіх не былі засаджаны збожжам. На іх былі бачны камяні. Зьміцерам была выказана думка, што тут старажытныя пахаваньні. Не здарма ж курганы такія вострыя. А пры ўездзе ў вёску, на маленькім узгорачку, стаіць камень-помнік пахаванаму тут пану. Я выказаў меркаваньне, што пан гэты ведаў пра курганы й пажадаў, па сьмерці, быць пахаваным побач з прашчурамі. 


Далей Чысьць і Красное. Перад Чысьцю напаткалі вельмі прыгожую царкву. Ішло набажэнства ў гонар Серафіма Сароўскага. Горад Чысьць аказаўся вельмі прыгожым, бы гарадок заходніх краін. Двухпавярховыя дамы, дахі з чарапіцы, спадарожнікавыя талеркі – аказваецца, я ня ведаў, тут заводы "Забудова”. У Красным наведалі касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Марыі Панны і царкву Покрыва Прасьвятой Багародзіцы. Праехалі ля танку на пастамэнце і побач са старымі дамамі з бярвеньняў і цэглы. Пераехаўшы чыгуначныя рэйкі рушылі далей. Сьпяшаліся ў Маладзечна, але напаткалі невядомы фальварак, чы маёнтак. Ля вёскі Малыя Кашэўнікі шлях наш сутыкнуўся з прысадамі вядучымы ўгору да будынку. Будынак вялікі, аднапавярховы, з дрэва. Па аднаму баку 8 акон. Гэта, мне здаецца, сьведчыць аб вялікім родзе (сям’і) жыўшых тут людзей. Па-за будынкам буйны сад, шмат іншых дрэў і кустоў. Зараз шкла і дзьвярэй няма, абвалілася столя ў адным з пакояў. Пры нас нейкія дзядзькі нібы шукалі сховы, ломячы дзьвярныя праёмы. Побач на дарозе я знайшоў кованы цьвік і, як унук каваля, падараваў яго Міхасю.

Далей нас чакала Маладзечна й лечішча ў Лазаўцы, дзе Анжэліка засталася на дагляд дзеда з бабуляй. Праязджаючы наскрозь Маладзечна агледзелі цэнтральную плошчу, царкву Покрыва Прасьвятой Багародзіцы, помнік ахвярам ВАВ – "Шталаг №342” на месцы якога быў канцлягер, праехалі побач з першым гарадзішчам.

Да дому дабіраліся на электрацягніку. У гэты дзень накруцілі 79,0 км. Агульны шлях склаўся ў 162,3 кілямэтры. Анжэліка прайшла хрышчэньне першым паходам, які для яе быў равэрны.
Категория: ВЕЛО-ПОХОДЫ | Добавил: DzedFyodar (04.06.2012) | Автор: Юрась Федзюковіч (DzedFyodar) W
Просмотров: 2501 | Теги: Штагал | Рейтинг: 0.0/0

Поделиться:


Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]


Главная |  О проекте |  Обратная связь |  Реклама на сайте |  Подписка RSS