Форма входа

Поиск на сайте

ТОП-5

20.10.2011ИСЛОЧЬ

Описание реки Ислочь

Прочитано 23299 раз.

24.10.2011СУЛА

Описание реки Сула

Прочитано 18706 раз.

05.01.2014НАЗВАННЫЕ

Гора Лысая, 343,2 м

Прочитано 17267 раз.

25.10.2011ПРОНЯ

Описание реки Проня

Прочитано 15785 раз.

06.06.2012СТВИГА

Описание реки Ствига

Прочитано 14179 раз.

Облако тегов

Геликтит-ТМ Августовский канал спелеология байдарка Сула спелеоклуб альтаир Ислочь ПОЕХАЛИ! Клява Брест покатушка рогейн велопробег Польша Ельня болото Мнюта ровар паход велосипед турклуб Вилия кемпинг прыток Усса фестиваль Нёман приток Проня спелеологи гонка РТСС ТПМ граница Тышкевич мультигонка Березина Неман клуб Нарочь Нарочанка EuroVelo-2 маршрут походушка марафон Налибоки Гродно река Бобр паводок Ясельда конкурс туризм Сьцьвіга Ствига Льва Шоша веломаршрут чемпионат кубок Страча Припять велопоход Западный Буг Птичь Сха Вілія Полесье Случь книга соревнования отчет высота пеший поход Спортивный туризм Беловежская Пуща гора Маяк горы архыз школа туризма Красный бор Хибины новый год гора высшая точка возвышенность гора Лысая гора Высокая Воложинские гостинцы Щара поход вершина ПВД сплав Двина байдарки Западная Двина водный поход Свольна

НАШИ ДРУЗЬЯ

Водными маршрутами Беларуси

ИНФО-ПАРТНЁРЫ

На сайте

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0






Главная | О проекте | Обратная связь | Реклама на сайте | Подписка RSS
Вы вошли как Гость | Группа "Гости" | Мой профиль | Регистрация | Выход
Активный туризм в Беларуси
Реклама: ХОЧЕШЬ В ПОХОД? НЕ ЗНАЕШЬ С КЕМ ПОЙТИ? ТЕБЕ К НАМ! belpohod.by - Походы для хороших людей!
Каталог статей


Главная » Статьи » ОТЧЕТЫ О ПОХОДАХ ПО РБ » ВЕЛО-ПОХОДЫ

Ровар-паход Вілейка-Круляўшчызна

РОВАР-ПАХОД: Вілейка - Круляўшчызна
Калі: 17 – 19 верасьня 2004 года

Удзельнікі:
Вялічка Міхась
Іконнікаў Саша
Федзюковіч Юрась (DzedFyodar)
Агарак Сярога (Serga)

Маршрут: Вілейка - Рабунь - Касьцяневічы - Крывічы - Будслаў - Деміжкі - Бубны - Крыпулі - Верацейкі - Восава - Рашкаўка - Зарэчыцк - Докшыцы - Слабада - Круляўшчызна.

17.09.2004 – пятніца

Дабрацца да Вілейкі не складана на электрацягніку і дызелі, але існуюць некаторыя цяжкасьці. Гэтыя цягнікі маюць "падвязку” адзін на аднаго й па гэтаму тут едуць людзі, што маюць перасаджвацца па Маладзечне на дызелі, што чакаюць іх па напрамках Ліды, Полацку, Смаргоні. Людзей едзе шмат і таму з роварамі цяжка загрузіцца у поезд. Я быў у тамбуры, Міхась у іншым вагоне. Мне давялося набываць, па дарозе на вакзал, ліхтарык на стырно ровара, па гэтаму я амаль не спазьніўся, тым больш што вёз з сабой дачку.

 

Нарэшце мы трапілі ў Вілейку. Гэта каля 20:30 гадзін і на дварэ ўжо цёмна. Тут і спатрэбіўся гэты цудоўны ліхтарык. Крутануўшыся праз краму, дзе набылі піва, рушылі ў бок паўночнага берага вілейскага вадасховішча, дзе нас чакалі з лягерам Серга і Іконнікаў. Да рэчы, праз сотавую сувязь дагутарыліся, што нас сустрэне Серга на дарозе і праводзіць праз лес на стаянку. Вакол цёмна, асабліва за Вілейкай, сьвеціць ліхтарык на дарогу, а зьверху зорнае неба ды бязкрайняя далячынь. Душу захістаюць пачуваньні адзіноты ў гэтай прасторы. Але слых прарэзаў голас дагнаўшага нас месьціча на ровары, які прапанаваў нам ехаць, з мэтай рыбалкі, на астравы, і так жа раптоўна зьнік ў цемры па-за маім праменем.

Добра што ёсьць ліхтарык. Нас сустрэў Серга з падсьветкай, але не хапаючай, для дэталёвага агляду дарогі. Прышлося дастаць і ліхтарык турыстычны, які трымаў Скаўт у руках і сьвяціў сябе пад кола. Так дабраліся да лягера на самым беразе вадасховішча.

18.09.2004 – субота

 

Ноччу вакол нас гэйцалі на самаходзе нейкія хлопцы, дый заклікалі на ўвесь лес: "ГЭЙ!”. Нарэшце пад’ехалі да нас так блізка, што адзін зь іх падышоў, каб высьветліць мы – гэта тыя, каго яны шукаюць, чы не. Аказалася, што не. Аднак апасьля гэтага сон быў неспакойны, бо хваляваньне за ровары было моцнае. У сувязі з гэтым пасярод ночы Скаўт прабудзіў мяне галосна: "Чуеш?”. Я падскочыў са сну так, што нагу зьвяло. Аднак гэта было толькі шорханьне нагортваючых на бераг хваль, нагадваючыя шлёпаньне вёсел па вадзе. Але гэта толькі жахі.

 

З ранку мы ацанілі ўсю гадасьць, што прынёс вецер і хвалі. Вада цяпер не была празрыстай і чыстай, а мутнай і зялёнай, ад водарасьцей. Прышлось браць тару й ехаць у пасёлак. За вадой паехаў я і знайшоў яе недалёка на лодачнай станцыі. На браме загароды была тэчка: "Для авомобилей ВМФ”. Пакуль ехаў – знайшоў баравічка, чым падзадорыў прагу пошуку грыбоў. Вакол лягеру знайшлося некалькі баравічкоў.

А Серга знайшоў камень з таблічкай, усталяваны ў 2002 годзе ў пашану вёскі, што была зьнесена, а жыхары выселены з-за таго, што яна апынулася ў зоне затапленьня вадасховішчам.

 

Далей нас чакае дарога, дзеля чаго мы й выбраліся з гораду. Рушылі на Рабунь па брукаванай дарозе, але ля вёскі Касута Мішка спыніўся, выказваючы занепакоенасьць гукамі ў коле. Пакуль хлопцы разбіраліся з роварам Скаўта я крутануўся ў Касуту, дзе пабачыў праваслаўную царкву. Не зразумеўшы, што адбываецца ў коле ровара Скаўта, вырашылі рушыць далей.

 

Надвор’е нам спрыяла, цёпла, сьвеціць сонейка прыемнымі праменьнямі, лёгкае, асьвяжаючае паветра. Наперадзе брукаваны шлях, зялёныя палі й лясы. Так мы дабраліся да Касьцяневічаў. Тут мы напаткалі касьцёл Беззаганага Зачацьця Найсьвяцейшай Марыі Панны. Бачна, што прыход тут вялікі, бо будынак касьцёлу вельмі прыгожы і бачна, што нядаўна адрамантаваны.

 

Далей па дарозе Касьцяневічы–Крывічы, ля вёскі Задвор’е, пры скрыжаваньні на Азеродавічы, на полі, намі была заўважана разбураная пабудова з камянёў. Агульнымі меркаваньнямі вырашылі, што гэта ня быў дом панскі, ня быў хлеў, бо з такіх вялікіх камянёў зроблены, а пэўна была кавальня. Такое меркаваньне падкрэплялася блізлеглым ручаём і адсутнасьцю іншых сьлядоў якіх небудзь пабудоў, чы іх астанкаў.

 

А вось ля самых Крывічоў, ля шашы, у Прудніках, ля ручая сустрэўся нам вадзяны млын, які перароблены сучасьнікамі пад электрычны. Аб тым, што гэта быў вадзяны млын сьведчаць астанкі мэханізму, дамбы й вадзяной затокі перад ім.

А ў Крывічах мы наведалі касьцёл Сьвятога Андрэя, пабудаванага ў 1776 годзе манахамі знаку трынітарыяў у стылі барока. Гмах вялікі й цікавы, але сьцены абшарпаныя. Аднак унутранае ўбранства годнае. Так сама ў Крывічах ёсьць царква Сьвятой Тройцы, пабудаваная ў 1887 годзе ў рэтраспектыўна-рускім стылі. У наяўны час знаходзіцца ў рэстаўрацыі, чы проста буйна рамантуецца.

Зрабілі на цэнтральнай плошчы у Крывічах прыпынак на перакус і рушылі далей ужо па грунтовай дарозе. Пераяжджая рэчку Сервач, заўважылі слупы трох старых драўляных мастоў, што тырчаць зараз з вады. Гэта нагадала нам часіны, што пражыло мястэчка Крывічы ў гісторыі. Далей нас чакаў Будслаў. Што й было найгалоўнейшай мэтай усёй паездкі.

 

Будслаўскі касьцёл мы заўважылі за 15 кілямэтраў ад пасёлку і на працягу 40 хвілін мы рушылі ў яго накірунку, які быў як адмеціна на гарызонце, увабраўшы ў сябе мэту руханьня. Касьцёл у Будславе мае статус малое базылікі, што ёсьць найбуйнейшым з каталіцкіх храмаў на тэрыторыі Беларусі, а ў гэтым годзе ён адсьвяткаваў 500 годзьзе. Сучасны від храм атрымаў пасьля рэканструкцыі у 1767 – 1783 гадах у стылі барока. Аднак старая частка касьцёлу так сама зьбераглася ды існуе, цяпер, як дабудова. Там захаваўся стары драўляны алтар, на які нам дазволілі, ласкава, паглядзець. У гэты час у касьцёле працавала дзяўчына-манашка з Польшчы. Гэта было выразна чуць, калі яна на маё беларускамоўнае зьвяртаньне адказала па беларуску, але з такім дужа моцным польскім акцэнтам.

 

Надалей нас непакоіла пытаньне дзе паабедаць і спыніцца на начоўку. Адзін накірунак язды нам абрубілі мужыкі, што наперакор адзін аднаму голасна крычэлі што "там не праехаць, там дрыгва, а там лес, а там дамба і ўвогуле, куды вам хлопцы трэба". А нам трэ была інфа як выехаць з Будслава іншай дарогай, але такой не аказалася. Нам прыйшлося вяртацца з пару кілямэтраў узад, каб зьвярнуць у бок Далгінава і, не даехаўшы да яго, зьвярнуць на Бубны, а там да ракі, дзе небудзь. Час абеду даўно мінуў. Таму перакусон быў зроблены ў Бубнах ля крамы, дзе было піва! Далей, далей, далей... і нідзе няма годнага месца з падыходам да вады. Такім чынам мы даехалі да вёскі Верацейкі, дзе было блізка да рачулкі Поня, на якой мы й жадалі спыніцца на сон у лесе. А на гадзіньніку ўжо 19 гадзін, хутка сьцямнее. Апасьля доўгіх сумненьняў у выбары месца, такі знайшлі пажаданую палянку. А перад гэтым, абыходзячы лес у пошуках палянкі, панабіралі мех баравікоў.

 

Як высьветлілася за гэты дзень мы крутанулі роўна 100 кілямэтраў. Гэта для мяне асабісты рэкорд. І для Скаўта, і для нашых мяккіх часьцін тулава. Па гэтаму вячэра была смачная й пабольшаная, а стома змарыла адразу, як галава дакранулася да "подушкі”, у сэнсе, калі цела прыняла гарызантальнае палажэньне.

 

19.09.2004 – нядзеля

 

Прачнуліся мы зранку й адчулі, што на дварэ халаднавата. На полі, праз якое цячэ рачулка Поня густы туман, з-за якога ня бачна лесу насупраць. А справа, па-над вёскай Далёкай уздымаецца, першым праменьнем, сонейка. Неверагодны пах і духмянасьць асеньняга ранку.

Касьцёр, паракусон і хуткія зборы, бо нас чакае вялікі кавалак дарогі, а ў Круляўшчызне трэба быць да 15 гадзін. Пры гэтым мы плянавалі патрапіць у мястэчка Беразіна, што ў бярэзінскім запаведніку. Па гэтаму хуценька падладзіў задняе кола ровара, я ўскочыў у сядло й першым сьмела рушыў наперад. Пакуль хлопцы пасьпявалі за мной я, ўздоўж лясной дарогі, знайшоў некалькі прыгожанькіх баравічкоў. І далей праз лес па дарозе. Насустрач сустракаюцца людзі з кашамі, ідучы па грыбы.

Сустракаюцца пясчаныя ўчасткі дарогі, а адзін раз сустрэлася вялікая каляіна залітая вадой. А я не пажадаў яе абмінуць. Здарылася гэта з таго, што праезная дарога пайшла ў правы бок, а Іконнікаў, што ехаў з правага ад мяне боку, не зрабіў на яе паварот, то я й паляцеў уперад. Але пабачыўшы лужыну, я чамусьці, не спыніўся, а вырашыў "узяць” яе на хуткасьці. Аднак па цэнтры, паміж каляін, праехаць не атрымалася й мяне ссунула ў самую глыбіню каляіны. І аказалася ў ёй вады па калена. Ратавалі скопам. Добра, што заплечнік не замачыў, а левая нага высахла проста потым у дарозе на хуткасьці.

 

Крышачку адмыўшыся ад бруду, я пераапрануўся (распрануўся) і дарога стала "лягчэйшай”. Далей пайшоў пясок. Але песенька мая гучала ня доўга. Праз 3 – 5 км я адчуў, што кручу пядалі ў халастую. Адказала трашчотка задняга кола і далей я сам ехаць ня маю магчымасьці. Пакуль меркавалі дзе будзем рамантавацца, хлопцы прапаноўвалі цягнуць мяне ўтрох на вяроўках, але гэта прапанова была абвергнутая, як небясьпечная. Зрабіўшы комплексны тэхнічны агляд без разборкі, трашчотка, чамусь, пачала функцыянаваць як трэба. Такім чынам абышліся прамыўкай і добрай змазкай, з нацягам сьпіц і настройкай падшыпнікаў. Прамарудзіліся, праўда, каля паўтары гадзіны, але далей мяне было не дагнаць.

 

На жаль з-за згубленага часу, прышлось збочыць і накіравацца прама ў Докшыцы, а там, заправіўшыся піўком, на шлях да Круляўшчызны. На гэтым кавалку было самае хуткае й прыемнае катаньне. Вецер дзьмуў у плечы, а не ў твар, як да Докшыц і да канца маршрута даехалі хутка й весела. На прыступцы будынку вакзала Круляўшчызна мы расклаліся на апошні сумесны піўны перакусон. Далей – толькі да дому.

 

У гэты дзень накручана 50 кілямэтраў, а ўжо дома ў Менску я на ровар-кампутары паглядзеў – 180 кілямэтраў агульнага прабегу за паход. Уражаньняў шмат, настрой пасьля вандроўкі застаўся цудоўны.

Категория: ВЕЛО-ПОХОДЫ | Добавил: DzedFyodar (01.06.2012) | Автор: Юрась Федзюковіч (DzedFyodar)
Просмотров: 2202 | Теги: Вілейка, Круляўшчызна, ровар, паход | Рейтинг: 0.0/0

Поделиться:


Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]


Главная |  О проекте |  Обратная связь |  Реклама на сайте |  Подписка RSS