Азеры: Белае, Чорнае, Тайнае і мяжа з
Польшчай ля станцыі Дубіца.
Берасьцейская вобл., Берасьцейскі р-н. Ёсьць
у Беларусі шматлікая колькасьць азёр з прыгожым назовам - "Белае".
Адно з такіх азёр хаваецца ў лясах заходняга Палесься амаль ля самай мяжы з
Польшчай. Шыкоўна яшчэ тое, што побач, злучанае з Белым возерам пратокай, у
зарасьніку нізкіх дрэваў, месьціцца возера Чорнае.І насамрэч, Белае возера сьветлае,
прыгожае. Вакол высокія берагі. На берагах высокія бярозы, сосны, дубы і іншыя
дрэвы. Вада ў возеры празрыстая, чысьцюлькая. Возера мае авальную форму: 0,9 км
на 0,7 км. А
возера Чорнае - сапраўды чорнае. Вакол балота, вада бурая. Так і адчуваецца,
што крыніцы насычаюць Чорнае возера вадой, каб яно рабіла фільтрацыю прымесей,
адкладала іх на сваё дно і падавала ваду да Белага возера ўжо чысьцюткім,
празрыстым ручайком. Гэта абалдзенна. На
берагах Белага возера месьцяцца тры, ці чатыры санаторыі. У адным з іх мне й
давялося пабываць гэтай восеньню. У юнацтве я тут, аказваецца, так сама быў у пансіянаце на процілеглым беразе,
аб чым у мяне так сама прыемныя ўспаміны.
Цяпер
жа я вырашыў, маючы толькі два дні тут бавіцца, зрабіць вылазку па навакольлі.
Мапа і компас у кішэню, пашпарт - і да Польшчы. Бы той кантрабандыст які. Было б цікава
паразмаўляць з памежнікамі. Не, не - далоў такія думкі, я турыст і мае думкі
толькі пра тое як я павінен не заблукаць па лесе. Чорнае
возера паказала мне свой пазабалочаны бераг і плынь вады асьвечаную ранішнім
сонейкам, а рыбак на мяне не зьвярнуў аніякай увагі. І сапраўды, хто ж цябе
рыбныя мясьціны выдасьць. Далей
я накіраваўся да возера Тайнага. Сьцяжына круцілася паміж прыўкрасных лясных
мясьцін. Наўпрост станавісь і убірай поўнымі грудзямі водар. Але час
замінаў. Возера Тайнае знайшлося само. Назва Тайнае для мяне сталася
непаразуменьнем. Ля возера трэніраваліся
маладзёны па бегу па перасечанай мясцовасьці. На мяне з компасам і мапай
паглядзелі ўскос, але трэнэр, чамусь, угледзеў у маім твары знаёмага яму
чалавека, паздароўкаўся са мной і запытаў як рэзультат. Я яму ня стаў хлусіць і
прызнаўся, што проста гуляю і наўрацьці ён мяне ведае. Мы шчыра разьвіталіся і
я рушыў далей да мяжы.Так
рухаючыся напрамкі на захад, я
выйшаў да станцыі Дубіца. Спачатку мне здавалася, што маю шанец падысьці аж да
рэчкі Буг і толькі там сустрэну межавыя слупы. Аж не. Вось шаша, за ёй
чыгуначная галіна і за будынкам станцыі - ральля, дрот калючы, слупы, адным
словам СТОЙ, небясьпечная зона. Такім чынам паглядзець на Буг мне не давялося.
Але быў час агледзіць прыгожы будынак станцыі Дубіца і яшчэ захаваўшыся рэечны
перавод ручнога упраўленьня. Такі музэйны экспанат для такіх людзей як я, што
ужо звыкліся з электронным кіраваньнем працэсаў руху цягнікоў і навакольнай
побытавай электрычнасьцю. З асалодай сербануўшы з калодзежа вады,
з нейкім дзіўным пахам, але амаль польскую, павярнуў у адваротны кірунак. Праходзячы ўздоўж вёскі ня мог не
сфатаграфаваць хаціну. Так прыгожа будавалі сяляне сабе жытло, але зараз яно
крыху пастарэла.Канешне адрэналінам я насычаўся ня
толькі ад прыроды, але й ад адчуваньня небясьпекі знаходжаньня ў памежнай зоне. Перасьцерагаю каго небудзь
паўтараць такое за мной. Такіх бы я, напэўна, чакаюць цяжкасьці, калі натрапіць
на памежніка-беларуса, дый без адпаведных "аўсвайсаў". Карацей - не
паўтарайце. А я
атрымаў асалоду поўны кухаль, чаму яшчэ спрыяла сонечнае надвор'е. |