Форма входа

Поиск на сайте

ТОП-5

20.10.2011ИСЛОЧЬ

Описание реки Ислочь

Прочитано 23309 раз.

24.10.2011СУЛА

Описание реки Сула

Прочитано 18712 раз.

05.01.2014НАЗВАННЫЕ

Гора Лысая, 343,2 м

Прочитано 17279 раз.

25.10.2011ПРОНЯ

Описание реки Проня

Прочитано 15790 раз.

06.06.2012СТВИГА

Описание реки Ствига

Прочитано 14182 раз.

Облако тегов

Геликтит-ТМ Августовский канал спелеология байдарка Сула спелеоклуб альтаир Ислочь ПОЕХАЛИ! Клява Брест покатушка рогейн велопробег Польша Ельня болото Мнюта ровар паход велосипед турклуб Вилия кемпинг прыток Усса фестиваль Нёман приток Проня спелеологи гонка РТСС ТПМ граница Тышкевич мультигонка Березина Неман клуб Нарочь Нарочанка EuroVelo-2 маршрут походушка марафон Налибоки Гродно река Бобр паводок Ясельда конкурс туризм Сьцьвіга Ствига Льва Шоша веломаршрут чемпионат кубок Страча Припять велопоход Западный Буг Птичь Сха Вілія Полесье Случь книга соревнования отчет высота пеший поход Спортивный туризм Беловежская Пуща гора Маяк горы архыз школа туризма Красный бор Хибины новый год гора высшая точка возвышенность гора Лысая гора Высокая Воложинские гостинцы Щара поход вершина ПВД сплав Двина байдарки Западная Двина водный поход Свольна

НАШИ ДРУЗЬЯ

Водными маршрутами Беларуси

ИНФО-ПАРТНЁРЫ

На сайте

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0






Главная | О проекте | Обратная связь | Реклама на сайте | Подписка RSS
Вы вошли как Гость | Группа "Гости" | Мой профиль | Регистрация | Выход
Активный туризм в Беларуси
Реклама: ХОЧЕШЬ В ПОХОД? НЕ ЗНАЕШЬ С КЕМ ПОЙТИ? ТЕБЕ К НАМ! belpohod.by - Походы для хороших людей!
Каталог статей


Главная » Статьи » ОТЧЕТЫ О ПОХОДАХ ПО РБ » ПЕШИЕ ПОХОДЫ

«Карычневы гузік-3», або прыгранічнае падарожжа па Ашмяншчыне

У сярэдзіне лютага, калі першыя каты ўжо заспявалі свае сакавіцкія песні, а найбольш смелыя і нецярплівыя дзяўчаты апранулі кароткія мiнiспадніцы (з 10 па 11 лютага 2018 года), два адважныя і бясстрашныя вандроўнікі − Ігар Касабуцкі і сціплы аўтар гэтага артыкула, здзейснілі пешаходнае падарожжа па памежнай тэрыторыі Ашмянскага раёна. Дадзены паход-экспедыцыя быў арганізаваны з мэтай збору краязнаўчай інфармацыі аб горных ландшафтах Гродзеншчыны. З матэрыяламі нашых двух папярэдніх прыгранічных экспедыцый можна азнаёміцца (http://www.belpohod.info/.../13-1-0-637 и http://www.belpohod.info/.../13-1-0-629). Збор разнастайнага краязнаўчага і геаграфічнага матэрыялу, які мае адкрыта горную тэматыку, быў неабходны для падрыхтоўкі да выдання кнігі «Горныя вяршыні Гродзенскай і Мінскай абласцей». Іншыя кнігі гэтай серыі прадстаўлены на Фота 1.

З гэтай мэтай быў пройдзены наступны пешаходны маршрут падарожжа: горад Ашмяны − вёска Будзёнаўка − геадэзічны пункт 225.1 м − рака Ашмянка − геадэзічны пункт 218.5 м − урочышча Казімірава − рака Ашмянка − вёска Харанжышкi − вёска Аляксандраўка − вёска Даўкшышкi − рака Ашмянка − вёска Цімуты − геадэзічны пункт 214.8 м (на мясцовасці не захаваўся) − вёска Лысая Гара − вёска Карвелiшкi − геадэзічны пункт 252.5 м − вёска Слоцiшкi − вёска Сайлюкi − вёска Анцулi − вёска Масi − вёска Грыгі-Гаравыя − вёска Грыгі-Долавыя − геадэзічны пункт 229.5 м − вёска Рудзішкі − вёска Пагулянкі − вёска Гольгiнiшкi − вёска Васеўцы − рака Альшанка − пасёлак Мураваная Ашмянка − вёска Талминова − хутар Укропiшкi − ручай Загорнікі − рака Вайгета − вёска Будзёнаўка − горад Ашмяны. Было пройдзена каля 35-40 км за 2 дні (Схемы 1 і 2).


Фота 1 − Кнігі, прысвечаныя вывучэнню беларускіх ландшафтаў



Схемы 1 і 2 – Маршрут падарожжа


Фота 2 − Васкрасенская царква ў горадзе Ашмяны, 1873-1883 гг. (https://orda.of.by/.add/gallery.php?oshmyany/church)


Фота 3 − Касцёл святога Міхаіла Архангела, 1900-1910 гг. (https://orda.of.by/.add/gallery.php?oshmyany/kostel)


Фота 4 − Вёска Будзёнаўка


Фота 5 − Геадэзічны пункт 225.1 м (54о 25,807' N, 25o 54,611' E)

  
Фота 6 i 7 − Рака Ашмянка


Фота 8 − Геадэзічны пункт 218.5 м. Унізе здымка бачны выкапаныя з зямлі пілоны (54о 28,904' N, 25o 51,952' E)


Фота 9 − Занесеная снегам вёска Харанжышкi


Фота 10 – Вёска Даўкшышкi

Вёска Лысая Гара знаходзіцца ў Ашмянскім раёне, на тэрыторыі Мур. Ашмянскага сельсавета. Тапонімаўтваральнай вяршыняй гэтага населенага пункта, здаецца, з'яўляецца гара вышынёй 208.0 м, размешчаная на полі, у 0.1 км на ўсход ад яго ўсходняй ваколіцы. Усходні схіл гары даволі круты, астатнія схілы – спадзістыя. Геадэзічная адзнака вышыні адсутнічае (Фота 11–13). Каардынаты вяршыні: 54о 25,610' N, 25o 46,324' E.

  
Фота 11–13 – Вёска Лысая Гара i гара вышынёй 208.0 м, размешчаная на ворным полі


Фота 14 – Геадэзічны пункт 252.5 м (54о 25,923' N, 25o 43,619' E)

  
Фота 15–17 – Вёска Слоцiшкi i памежная паласа, якая пачынаецца за ёй.

Вось тут і пачалося самае цікавае! Пропуск у памежную паласу і пашпарты ў нас былі. Па тэлефоне на пагранзаставу мы патэлефанавалі і паведамілі пра сваё наведванне памежнай паласы і мэты візіту. Але пільныя мясцовыя жыхары ўсё роўна паведамілі, куды трэба, пра двух падазроных падарожнікаў. У далейшым гэты факт саслужыў нам вельмі карысную службу. У нядзелю, ужо на падыходзе да горада Ашмяны, калі грамадскі транспарт ужо не хадзіў, інспектар пагранкамітэта праверыў нашыя дакументы і ласкава падвёз да ашмянскага аўтавакзала. Гэта ім было зроблена вельмі своечасова, так як у выпадку руху пешшу, мы маглі б спазніцца на аўтобус, які ідзе ў Менск!


Фота 18 – Вёска Сайлюкi, цалкам размешчаная ў памежнай паласе


Фота 19 – Вёска Масi

Вёска Грыгі-Гаравыя знаходзіцца ў Ашмянскім раёне, на тэрыторыі Мураваная Ашмянскага сельсавета. Тапонімаўтваральнай вяршыняй гэтага населенага пункта, відавочна, з'яўляецца гара вышынёй 215.4 м, размешчаная на ворным полі ў 0.1 км на ўсход ад яго ўсходняй ваколіцы. Вёска Грыгі-Гаравыя і вяршыня 215.4 м размешчаны ў памежнай паласе і доступ да гэтых аб'ектаў абмежаваны (Фота 20 i 21). Схілы вяршыні 215.4 м спадзістыя. Геадэзічная адзнака вышыні адсутнічае. Каардынаты вяршыні: 54о 26,870' N, 25o 38,205' E.

 
Фота 20 i 21 – Вёска Грыгі-Гаравыя i гара вышынёй 215.4 м, размешчаная на ворным полі


Фота 22 – Вёска Грыгі-Долавыя. На дарожным паказальніку прыведзена агульная назва, без дэталізацыі: Грыгі


Фота 23 – Геадэзічны пункт 229.5 м (54о 27,281' N, 25o 38,772' E)


Фота 24 – Вёска Васеўцы


Фота 25 – Пасёлак Мураваная Ашмянка

 
Фота 26 i 27 – Ручай Загорнікі

З геадэзічнага пункта гледжання - паход па Ашмянскай вобласці ў цэлым атрымаўся! Дадзены маршрут на лыжах прайсці было б цяжка з-за заваленага бураломам перасячэння рэльефу і багацця грунтавых і асфальтавых дарог. Наш начлег быў арганізаваны ў лясным масіве побач з геадэзічным пунктам 252.5 м. Падарожжа да вёскі Грыгі-Гаравыя і да вёскі Гальгiнiшкi праходзіў без заплечнікаў, прадбачліва пакінутых у лесе.

Аўтар справаздачы – сябра беларускага геаграфічнага таварыства і беларускай асацыяцыі журналістаў Яўген Дзікусар

Категория: ПЕШИЕ ПОХОДЫ | Добавил: DzedFyodar (13.02.2018) | Автор: Яўген Дзікусар
Просмотров: 1831 | Теги: паход | Рейтинг: 4.0/1

Поделиться:


Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]


Главная |  О проекте |  Обратная связь |  Реклама на сайте |  Подписка RSS