Форма входа

Поиск на сайте

ТОП-5

20.10.2011ИСЛОЧЬ

Описание реки Ислочь

Прочитано 23299 раз.

24.10.2011СУЛА

Описание реки Сула

Прочитано 18706 раз.

05.01.2014НАЗВАННЫЕ

Гора Лысая, 343,2 м

Прочитано 17267 раз.

25.10.2011ПРОНЯ

Описание реки Проня

Прочитано 15785 раз.

06.06.2012СТВИГА

Описание реки Ствига

Прочитано 14179 раз.

Облако тегов

Геликтит-ТМ Августовский канал спелеология байдарка Сула спелеоклуб альтаир Ислочь ПОЕХАЛИ! Клява Брест покатушка рогейн велопробег Польша Ельня болото Мнюта ровар паход велосипед турклуб Вилия кемпинг прыток Усса фестиваль Нёман приток Проня спелеологи гонка РТСС ТПМ граница Тышкевич мультигонка Березина Неман клуб Нарочь Нарочанка EuroVelo-2 маршрут походушка марафон Налибоки Гродно река Бобр паводок Ясельда конкурс туризм Сьцьвіга Ствига Льва Шоша веломаршрут чемпионат кубок Страча Припять велопоход Западный Буг Птичь Сха Вілія Полесье Случь книга соревнования отчет высота пеший поход Спортивный туризм Беловежская Пуща гора Маяк горы архыз школа туризма Красный бор Хибины новый год гора высшая точка возвышенность гора Лысая гора Высокая Воложинские гостинцы Щара поход вершина ПВД сплав Двина байдарки Западная Двина водный поход Свольна

НАШИ ДРУЗЬЯ

Водными маршрутами Беларуси

ИНФО-ПАРТНЁРЫ

На сайте

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0






Главная | О проекте | Обратная связь | Реклама на сайте | Подписка RSS
Вы вошли как Гость | Группа "Гости" | Мой профиль | Регистрация | Выход
Активный туризм в Беларуси
Реклама: ХОЧЕШЬ В ПОХОД? НЕ ЗНАЕШЬ С КЕМ ПОЙТИ? ТЕБЕ К НАМ! belpohod.by - Походы для хороших людей!
Каталог статей


Главная » Статьи » ОТЧЕТЫ О ПОХОДАХ ПО РБ » ПЕШИЕ ПОХОДЫ

Горы, азёры i лясы каля Гароднi i Вiцебска

Частка I

З 25 па 28 жніўня 2017 г. адбыўся 1-й тэматычны паход-экспедыцыя па гарах, азёрах і лясах прыгарадаў Гародні − у раёне прыпыначных пунктаў чыгуначнага шляху напрамку Гародня-Парэчча (Багушоўка і Рыбніца). Гэтыя станцыі знаходзяцца адпаведна ў 15 і 25 км ад горада Гародня (Схемы 1 i 2). Мэта дадзенага падарожжа − збор і падрыхтоўка матэрыялаў для напісання чарговай кнігі «Горныя вяршыні Гродзенскай і Мінскай абласцей». У дадзеным мерапрыемстве ўдзельнічала 2 чалавекі: Святаслаў Сцёпiн ды сціплы аўтар гэтай справаздачы. У выніку праведзенага падарожжа былі наведаны, агледжаны і апісаны 2 вяршыні, размешчаныя ў непасрэднай блізкасці ад горада Гародня: горы Высокая і Крывая.

Гара Высокая, 151.7 м, размешчана ў Гродзенскім раёне, на тэрыторыі Гожскага сельсавета. Вяршыня гары знаходзіцца ў 1.7 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Буднікі, у 1.9 км на поўнач ад вёскі Камяністая, у 3.6 км на поўдзень ад вёскі Верхаполье і ў 3.6 км на захадзе ад чыгункі Гародня-Парэчча. Гара размешчана ў густым лесе, у паўночнай частцы ўрочышча Гожа і паўднёвай частцы ўрочышча Лясніцтва. На яе вяршыні знаходзіцца глыбокі перадвяршынны роў трохкутнай формы і характэрны геадэзічны бетонны слупок. Каардынаты: 53о 48,414' N, 23o 57,649' E (Фота 1).

Пасля наведвання гары Высокай, наш далейшы шлях пралягаў на ўсход − да гары Крывой (Схема 3). Нечаканай і даволі працаёмкай перашкодай на гэтым шляху стала пераправа праз рэчку Чарнуха (Фота 2).

 
Схемы 1 i 2 – Маршрут падарожжа ў прыгарадах Гароднi


Фота 1 – Гара Высокая, 151.7 м


Фота 2 – Пераправа праз рэчку Чарнуха

Гара Крывая, 128.0 м размешчана ў Гродзенскім раёне, на тэрыторыі Гожскага сельсавета. Вяршыня гары знаходзіцца ў 2.9 км на паўночны ўсход ад вёскі Камяністая, у 4.1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Буднікі і ў 1.1 км на захад ад чыгункі Гародня-Парэчча. Гара размешчана ў густым лесе. Праз вяршыню праходзіць прасека, якая ідзе з поўначы на ​​поўдзень і вядзе на высечку. Геадэзічнай адзнакі вышыні на вяршыні няма. Каардынаты вяршыні: 53о 48,288' N, 23o 59,746' E (Схема 3, Фота 3).


Схема 3 – Месца знаходжання гары Крывой


Фота 3 – Гара Крывая, 128.0 м

Геадэзічная адзнака вышыні 121.9 м, пазначаная на мапе на 1 км на поўнач ад гары Крывой, на мясцовасці не была выяўлена. Наш начлег быў арганізаваны на цудоўнай стаянцы на возеры Чортава (Схема 2, Фота 4 і 5).

 
Фота 4 i 5 – Чортава возера і абсталяваная стаянка на ім

На ўсходнім, стромкім беразе Чортава возера, маецца геадэзічная адметка вышыні 148.4 м (Фота 6). Гэта возера, размешчанае недалёка ад абласнога цэнтра – горада Гародня, тым не менш, тоіць у сабе не мала таямніц і загадак. Іх дыяпазон распасціраецца ад аналага Лох-Несскага дыназаўра да Напалеонаўскіх скарбаў (глядзіце: http://grodno.greenbelarus.info).


Фота 6 – Геадэзічная адметка вышыні 148.4 м на ўсходнім беразе Чортава возера

Завяршэннем 1-га пахода-экспедыцыі стала наведванне геадэзічнай адметкі вышыні 136.1 м, размешчанай ля паўднёвай ваколіцы вёскі Рыбніца (Фота 7-9).


Фота 7 – Геадэзічная адзнака вышыні 136.1 м


Фота 8 – Паўднёвая аколіца вёскі Рыбніца


Фота 9 – Прыпыначны пункт Рыбніца


Фота 10 – Кот – жыхар вёскі Рыбніца


Фота 11 – Тэматычная аб'ява на прыпыначным пункце... Дзе знаходзіцца Гожскі палігон – ніхто не ведае. На карце ён не пазначаны. У гэтым падарожжы мы на яго не патрапілі (глядзіце: http://www.belpohod.info)!

Частка II

2-я тэматычная паход-экспедыцыя, ужо па прыгарадных ваколіцах горада Віцебска, адбылася з 08 па 10 верасня 2017 г. (Схема 4). Мэтай гэтага паходу было вывучэнне гары Лысай, звесткі пра якую намі атрыманы зусім нядаўна. Таму яна так і не ўвайшла ў нашу папярэднюю кнігу "Горныя вяршыні Віцебскай вобласці" (глядзіце: http://www.belpohod.info/...).

У дадзеным мерапрыемстве ўдзельнічала ўжо 3 чалавекі. Дадаўся Ігар Касабуцкі (глядзіце: http://www.belpohod.info/...). Ад чыгуначнай станцыі Лётцы наш шлях ішоў да возера Шевiно (Фота 12-14, Схема 4).


Схема 4 – Месца знаходжання гары Лысай (на паўднёвым захадзе ад возера Шэвiно)


Фота 11 – Чыгуначная станцыя Лётцы


Фота 12 – Кот – жыхар чыгуначнай станцыі Лётцы


Фота 13 – Возера Шэвiна

 
Фота 14 i 15 – Рака Шэвiнка з маста

Гара Лысая, 140.0 м размешчана ў Віцебскай вобласці, Віцебскім раёне, на тэрыторыі Летчанскага сельсавету. Вяршыня гары знаходзіцца ў 0.9 км на поўдзень ад вёскі Шэвiно, у 2.1 км на паўночны ўсход ад вёскі Лукі, у 2.4 км на паўночны-паўночны захад ад вёскі Прыдзвінне і ў 2.6 км на ўсход ад вёскі Малыя Трубачы, практычна на паўднёвай абочыне грунтавай дарогі, якая злучае вёскі Шэвіна і Лукі. Гара ўяўляе сабой шырокую паляну, зарослую па перыметры дрэвамі і кустамі. Вяршыня гары Лысай узвышаецца над зрэзам вады возера Шэвiна (123.0 м) прыблізна на 17 м. Паляна на вяршыні гары Лысай выкарыстоўваецца Віцебскімі матацыклістамі-байкерамі для сваіх прафесійных сустрэч. Геадэзічнай адзнакі вышыні на вяршыні няма (Фота 16). Каардынаты: 55° 11,186΄ N, 29° 55,790΄ E.


Фота 16 – Паляна на вяршыні гары Лысай

У далейшым наш шлях пралягаў да безназоўнай вяршыні 139.5 м (Схема 4, Фота 17, каардынаты: 55° 10,461΄ N, 29° 56,249΄ E). Гэтая геадэзічная адметка знаходзіцца ў цэнтры так званага Летчанскага трыкутніка (глядзіце: http://vicebskreg.by/rus/новости/общество/186/) – беларускага аналага знакамітага Бярмудскага трыкутніка. Існуюць жудасныя легенды, што ў гэтым месцы знікаюць людзі, асабліва маладыя жанчыны і дзяўчаты... Дзякуй Богу, мы не належым да гэтай небяспечнай катэгорыі насельніцтва, так што наведванне трохкутніка для нас прайшло зусім бяспечна!


Фота 17 – Геадэзічная адметка 139.5 м ў цэнтры Летчанскага трохкутніка


Фота 18 – Возера Белае


Фота 19 – Вёска Навасёлкi


Фота 20 – Біялагічны заказнік «Прыдзвінне»


Фота 21 – Былы дом адпачынку завода «Маналіт» – «Верасы» – зараз чыйсьці дваранскi маёнтак ...


Фота 22 – Шляхецкі кот – насельнік маёнтка Верасы

Абследаванне наваколля возера Лётцы і вёскі Вялікія Лётцы паказала, што геадэзічныя адметкі вышынь, пазначаныя на карце як 162.8 м і 163.8 м на мясцовасці не захаваліся (Фота 23). Хутар Жукоўская Слабада таксама не захаваўся!


Фота 23 – Месца, дзе калісьці быў хутар Жукоўская Слабада і адзнака 163.8 м


Фота 24 – Возера Лётцы


Фота 25 – Сціплы палявы сняданак пад мастом праз раку Ужнiца


Фота 26 – Чыгуначны мост праз раку Ужнiца


Схема 5 – Працяг вандроўкі ў ваколіцах Віцебска

Наш далейшы маршрут пралягаў пераважна па дарогах (Схема 5). Начлег быў арганізаваны на беразе магутнай ракі Заходняя Дзвіна (Фота 27-29).


Фота 27 – Начлег на беразе ракі Заходняя Дзвіна

 
Фота 28 i 29 – Рака Заходняя Дзвіна


Фота 30 – Пешаходны мост праз раку Язвiнка


Фота 31 – Геадэзічная адметка 149.9 м (каардынаты: 55° 13,135΄ N, 29° 52,620΄ E)

 
Фота 32 i 33 – Пераадоленне меліярацыйнага канала па мосце з саламянага валка


Фота 34 – Геадэзічная адметка 151.0 м (каардынаты: 55° 14,231΄ N, 29° 51,146΄ E)


Фота 35 – Чыгуначная станцыя Краева


Фота 36 – Кот без ботаў са станцыі Краева

З мэтай эканоміі часу і сваіх слабых фізічных сіл, мы ад станцыі Краева (Фота 35) пад'ехалі на дызель-цягніку эканом-класа ў бок горада Віцебска – да станцыі Княжыцы (Фота 37).


Фота 37 – Чыгуначная станцыя Княжыцы


Схема 6 – Завяршальная частка падарожжа


Фота 38 – Новы мост праз раку Заходняя Дзвіна. У 2006 г. ён паваліўся пры будаўніцтве (глядзіце: https://news.tut.by/society/79828.html).


Фота 39 – Рака Заходняя Дзвіна


Фота 40 – Геадэзічная адметка 177.8 м (каардынаты: 55° 08,019΄ N, 30° 03,458΄ E) каля вёскі Рудакі


Фота 41– Геадэзічная адметка 177.3 м (каардынаты: 55° 09,350΄ N, 30° 05,545΄ E) каля шашы Віцебск – Лепель. Канец падарожжа ...


Фота 42 – Тыповая віцебская котка – жах мышэй, пацукоў, кратоў і хамякоў!

Яўген Дзiкусар, сябр БГТ i БАЖ

Категория: ПЕШИЕ ПОХОДЫ | Добавил: DzedFyodar (15.09.2017) | Автор: Яўген Дзікусар
Просмотров: 1918 | Рейтинг: 0.0/0

Поделиться:


Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]


Главная |  О проекте |  Обратная связь |  Реклама на сайте |  Подписка RSS