Форма входа

Поиск на сайте

ТОП-5

20.10.2011ИСЛОЧЬ

Описание реки Ислочь

Прочитано 23298 раз.

24.10.2011СУЛА

Описание реки Сула

Прочитано 18706 раз.

05.01.2014НАЗВАННЫЕ

Гора Лысая, 343,2 м

Прочитано 17265 раз.

25.10.2011ПРОНЯ

Описание реки Проня

Прочитано 15785 раз.

06.06.2012СТВИГА

Описание реки Ствига

Прочитано 14179 раз.

Облако тегов

Геликтит-ТМ Августовский канал спелеология байдарка Сула спелеоклуб альтаир Ислочь ПОЕХАЛИ! Клява Брест покатушка рогейн велопробег Польша Ельня болото Мнюта ровар паход велосипед турклуб Вилия кемпинг прыток Усса фестиваль Нёман приток Проня спелеологи гонка РТСС ТПМ граница Тышкевич мультигонка Березина Неман клуб Нарочь Нарочанка EuroVelo-2 маршрут походушка марафон Налибоки Гродно река Бобр паводок Ясельда конкурс туризм Сьцьвіга Ствига Льва Шоша веломаршрут чемпионат кубок Страча Припять велопоход Западный Буг Птичь Сха Вілія Полесье Случь книга соревнования отчет высота пеший поход Спортивный туризм Беловежская Пуща гора Маяк горы архыз школа туризма Красный бор Хибины новый год гора высшая точка возвышенность гора Лысая гора Высокая Воложинские гостинцы Щара поход вершина ПВД сплав Двина байдарки Западная Двина водный поход Свольна

НАШИ ДРУЗЬЯ

Водными маршрутами Беларуси

ИНФО-ПАРТНЁРЫ

На сайте

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0






Главная | О проекте | Обратная связь | Реклама на сайте | Подписка RSS
Вы вошли как Гость | Группа "Гости" | Мой профиль | Регистрация | Выход
Активный туризм в Беларуси
Реклама: ХОЧЕШЬ В ПОХОД? НЕ ЗНАЕШЬ С КЕМ ПОЙТИ? ТЕБЕ К НАМ! belpohod.by - Походы для хороших людей!
Каталог статей


Главная » Статьи » ОТЧЕТЫ О ПОХОДАХ ПО РБ » ПЕШИЕ ПОХОДЫ

Экспедыцыя на памежжа

Ля германскіх умацаванняў у в. Свілэлі

Ля памежнай паласы

На германскім могільніку ў Ярэве

Частка помніка гр Барфусу ў в. В. Волься
Вучні пастаўскай гімназіі на працягу амаль двух гадоў рэалізуюць навуковы праект, мэтай якога з’яўляецца вывучэнне лініі фронту І сусветнай вайны, якая перасякае Пастаўскі раён з поўначы на поўдзень. Мінулай восенню яны даследавалі германскі ўмацаваны раён паміж вёскамі Задзеўе і Дукі, вясной гэтага года здзейснілі двухдзённую экспедыцыю ад вёскі Чарняты Мядзельскага раёна да Загачча, у час якой апісалі і нанеслі на карту шматлікія вайсковыя ўмацаванні і могілкі салдат. І вось – новая экспедыцыя. Яна працягвалася тры дні з 21 па 23 верасня і разгортвалася ў вёсцы Ярэва і яе ваколіцах. Удзельнікамі вандроўкі былі вучні дзесятых класаў Ілья Мачанскі, Раман Чыпко, Аляксей Мітуневіч, Аляксей Звяруга, Міхаіл Якаўлеў, Дзмітрый Крыштафовіч, Глеб Іўко, Марта Белікава, Ксенія Чалей, Дзіяна Шаткоўская, вучань 8 класа Аляксей Юр’еў.

Група размесцілася ў будынку былой калгаснай лазні, якая зараз пераабсталявана пад інтэрнат для работнікаў. З гэтага базавага лагера і рабіліся радыяльныя выхады ў напрамку суседніх вёсак. У першы дзень удзельнікі экспедыцыі накіраваліся ў Вялікую Вольсю. Агляд вёскі і размовы з мясцовымі жыхарамі дазволілі сабраць каштоўны краязнаўчы матэрыял. Найбольш значная знаходка – выяўленне месцазнаходжання помніка прускаму генерал-фельдмаршалу графу Барфусу, які быў пастаўлены ў часы Першай сусветнай вайны амаль у цэнтры вёскі. Імя гэтага вядомага ваеначальніка насіў 17 пяхотны полк (4-ы Вестфальскі), якія размяшчаўся на пазіцыях у тутэйшай мясцовасці. Зараз помнік разбіты на дзве часткі і ляжыць у густым хмызняку пры балоце. Паказала гэта месца мясцовая жыхарка Соф’я Рабцава, а выявіў яго ў мінулым годзе сёлетні выпускнік гімназіі, ураджэнец В. Вольсі Аляксандр Бартось.

Цікавыя звесткі пра вёску паведаміла яе карэнная жыхарка спадарыня Цыбульская. Паводле ўспамінаў, на ўзгорку побач з яе хатай "пры Польшчы” стаяў касцёл: даволі вялікі будынак "на два канцы”, якім валодалі Міхалевічы. Быў ён леплены з гліны, двухпавярховы, перакрыты чырвонай бляхай. Зверху мелася невялікая вежа з драўляным крыжам.

Каля возера стаяў млын, які належаў Цыбульскім. Яны пабудавалі яго, вярнуўшыся з Амерыкі, дзе былі на заробках. Недалёка ад млына ўзвышаўся іх двухпавярховы дом, там жа знаходзіўся і адметны крыж.

Удзельнікі вандроўкі сфатаграфавалі мураваны помнік на невялікай вясковай плошчы, дзе ёсць надпіс па-польску і год "1914”, агледзелі дзве крыніцы. Адна з іх добра ўладкавана, мае зруб і драўляную накрыўку. Вада ў ёй чыстая, халодная, з выяўным прысмакам жалеза.

На другі дзень маршрут быў значна даўжэйшы. Спачатку ўдзельнікі экспедыцыі рушылі ў Свілэлі, дзе на ўскрайку вёскі апісалі і сфатаграфавалі германскі могільнік, на якім пахаваны нямецкія і рускія жаўнеры Першай сусветнай вайны, прозвішчы якіх у большасці так пакуль і застаюцца невядомымі. Пра гэта сведчаць надпісы на плітах "Unbekannter” – невядомы. Могільнік моцна зарос хмызняком і травой, амаль усе крыжы разбіты або павалены. Акрамя гэтага некропаля каля вёскі ёсць яшчэ два месцы пахавання салдат: шэсць магіл на вясковых могілках і раскапаны могільнік на памежнай паласе, які агледзець не ўдалося. У самой вёсцы пабачылі і нанеслі на карту чатыры жалезабетонныя ДАКі – доўгатэрміновыя агнявыя кропкі.

Каля вёскі Цэліно, у якой засталіся два жылыя дамы, прайшлі ўздоўж памежнай паласы і нанеслі яшчэ шэраг германскіх ДАКАў, якія стаяць ўздоўж дарогі на Вілейты. Здзівіла шыльда ля памежжа: край беларускі, а надпісы толькі па-руску і па-англійску. Крыўдна стала за краіну…

Далей шлях ляжаў да вёскі Лясныя Муляры. На сённяшні дзень на яе месцы засталіся высокія травы і сады, сярод якіх сумна стаіць адзінокая пакінутая хата ды воданапорная вежа з паўразбураным бусліным гняздом. Нечакана ў гэтым закінутым кутку сустрэлі ладную купку мужчын – гэта паляўнічыя лядзілі падкормачную пляцоўку для жывёл на месцы былога хутара. Яны і старшыня сельсавета П. Скрыдлеўскі, якога сустрэлі па дарозе, падказалі, што ў лесе за вёскай аж да Мажэек цягнецца паласа германскіх акопаў. Сапраўды, на працягу каля чатырох кіламетраў маецца насыпны абарончы вал з вялікай колькасцю жалезабетонных ДАКаў і акопаў, сярод якіх даволі часта трапляюцца асколькі снарадаў і гільзы. Па ўсёй даўжыні вал у многіх месцах нядаўна раскапаны, прычым некаторыя ямы маюць глыбіню больш двух метраў. Хто і навошта гэта рабіў – можна толькі здагадвацца.

Збочыўшы з вала і трохі паблукаўшы па лесе, група выйшла на ледзь прыкметную сцяжынку, што ішла па былой германскай вузкакалейцы. Па ёй і вярнуліся ў Ярэва.

На наступны дзень ранішні лівень прымусіў адмяніць запланаваны выхад на Норкавічы. Калі дождж аціх, група ўдзельнікаў экспедыцыі рушыла вывучаць сляды І сусветнай вайны ў самой вёсцы Ярэва: менавіта тут германцамі быў створаны асноўны пункт абароны, верагодна знаходзіўся штаб. Мы агледзелі і сфатаграфавалі некалькі жалезабетонных умацаванняў і даволі вялікія могілкі на вуліцы Зялёнай, на якіх ацалела каля дзесяці бетонных крыжоў: іншыя або знішчаны, або скінуты ў кучу ў зарасніку крапівы.

Шмат цікавага пра Ярэва расказаў яе карэнны жыхар Лявон Тарасевіч. Асабліва заінтрыгавала яго паведамленне пра тое, што ў лесе на поўнач ад вёскі ляжыць вялікі, каля 7-8 метраў даўжыні, камень. Калі гэта так, то ён – самы буйны валун Пастаўшчыны. Яго варта было б абмераць, сфатаграфаваць і абвесціць помнікам прыроды. Аднак і сам апавядальнік, і яшчэ некалькі чалавек шукалі той камень, але не знайшлі. Месца моцна зарасло хмызняком, ды і сам валун, відаць, не жадае трапляцца на вочы людзям. Што ж, будзем чакаць вынікаў новых вандровак і пошукаў.

А гэта экспедыцыя была багатая на знаходкі і ўражанні. Хочацца выказаць падзяку ўсім людзям, якія шчодра дзяліліся з намі сваімі ўспамінамі і ведамі пра тутэйшыя мясціны, і асабліва тым, без каго яе наогул немагчыма было б арганізаваць: старшыні СВК "Ярэва” Раману Вырвічу, начальніку памежнага паста "Ярэва” Дзянісу Петухову, жыхарцы Ярэва Але Міхалевіч.

Ігар Пракаповіч, настаўнік геаграфіі Пастаўскай гімназіі, кіраўнік экспедыцыі


Источник: http://westki.info/blogs/13760/ekspedycyya-na-pamezhzha
Категория: ПЕШИЕ ПОХОДЫ | Добавил: DzedFyodar (10.10.2012) | Автор: Ігар Пракаповіч
Просмотров: 1873 | Теги: памежжа, экспедыцыя, мяжа | Рейтинг: 0.0/0

Поделиться:


Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]


Главная |  О проекте |  Обратная связь |  Реклама на сайте |  Подписка RSS