Кожны
з Вас знае спрадвеку -
Адпачынку час
Наступае з сонцам улетку -
І пра гэта наш расказ.
Аднойчы тата наш, Дзяніс
Вырашыў усёй сям’ёй
Паехаць цешчу навясціць,
Прыемнае зрабіці ёй.
Наказаў ён жонцы Вользе -
Пакункі, сумкі сабіраць.
Суп, кампот, бліны, аладкі
У дарогу гатаваць.
А сваёй дачцэ Ўльянцы
Наказаў моцна паспаць.
Сам паехаў у супермаркет –
Падарункі пакупаць.
Усё гатова. Мы стартуем.
Вось МКАД. Вось прыгарад ужо.
Лугі і рэчкі мы мінаем,
Імчым на сіненькім фардзе.
Мы едзем ужо гадзіны тры
"І тут аж, цешчанька! Прыём!”
Мы завярнулі не туды,
Другая вобласць і раён.
А тут прыгожа, як у казцы,
Паміж кустоўя зіхаціць,
Блішчанка-возера.
И вырашаем нікуды не ехаць- адпачыць.
Купанне, вогнішча, пясок,
Грыбы, сунічанькі, арэхі.
Ульянкай згублены насок -
Пазабаўлялісь, загарэлі.
А цешча, не крыўдуй на нас,
Лепш на наступнае нядзеле
Мы шчыра заклікаем Вас,
Каб з цесцем разам «прыляцелі»!