Форма входа

Поиск на сайте

ТОП-5

20.10.2011ИСЛОЧЬ

Описание реки Ислочь

Прочитано 23308 раз.

24.10.2011СУЛА

Описание реки Сула

Прочитано 18711 раз.

05.01.2014НАЗВАННЫЕ

Гора Лысая, 343,2 м

Прочитано 17277 раз.

25.10.2011ПРОНЯ

Описание реки Проня

Прочитано 15789 раз.

06.06.2012СТВИГА

Описание реки Ствига

Прочитано 14181 раз.

Облако тегов

Геликтит-ТМ Августовский канал спелеология байдарка Сула спелеоклуб альтаир Ислочь ПОЕХАЛИ! Клява Брест покатушка рогейн велопробег Польша Ельня болото Мнюта ровар паход велосипед турклуб Вилия кемпинг прыток Усса фестиваль Нёман приток Проня спелеологи гонка РТСС ТПМ граница Тышкевич мультигонка Березина Неман клуб Нарочь Нарочанка EuroVelo-2 маршрут походушка марафон Налибоки Гродно река Бобр паводок Ясельда конкурс туризм Сьцьвіга Ствига Льва Шоша веломаршрут чемпионат кубок Страча Припять велопоход Западный Буг Птичь Сха Вілія Полесье Случь книга соревнования отчет высота пеший поход Спортивный туризм Беловежская Пуща гора Маяк горы архыз школа туризма Красный бор Хибины новый год гора высшая точка возвышенность гора Лысая гора Высокая Воложинские гостинцы Щара поход вершина ПВД сплав Двина байдарки Западная Двина водный поход Свольна

НАШИ ДРУЗЬЯ

Водными маршрутами Беларуси

ИНФО-ПАРТНЁРЫ

На сайте

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0






Главная | О проекте | Обратная связь | Реклама на сайте | Подписка RSS
Вы вошли как Гость | Группа "Гости" | Мой профиль | Регистрация | Выход
Активный туризм в Беларуси
Реклама: ХОЧЕШЬ В ПОХОД? НЕ ЗНАЕШЬ С КЕМ ПОЙТИ? ТЕБЕ К НАМ! belpohod.by - Походы для хороших людей!
Каталог статей


Главная » Статьи » ОПИСАНИЕ РЕК БЕЛАРУСИ » СТВИГА

Апісаньне ракі Сьцьвіга

СЬЦЬВІГА (рус. СТВИГА)

Рака Сьцьвіга працякае па Роўненскай вобласьці Ўкраіны, у Брэсцкай і Гомельскай абласьцях (Столінскі і Жыдкавіцкі раёны) Беларусі. Правы прыток Прыпяці. Агульная даўжыня ракі 178 кілямэтраў. З іх па тэрыторыі Ўкраіны каля 66 кілямэтраў, па Беларусі -112 кілямэтраў.

Вытокі знаходзяцца ў Ракітнаўскім раёне Роўненсай вобласьці каля ўрочышча Добрыль на вышыні 188 мэтраў над узроўнем мора. Працякае па Палескай нізменнасьці, упадае ў раку Прыпяць паўночней вёскі Пагост Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласьці на два кілямэтры. 

Працякае Сьцьвіга ў граніцах Прыпяцкай нізменнасьці (па Дзітомірскім Палесьсі на Украіне і Прыпяцкім Палесьсі ў Беларусі). Асноўныя прытокі па Беларусі: ручай Плаў, канал Бычок (правыя), р. Моства (левы).

Плошча басейна вадасбора 5,3 тыс. км2, па тэрыторыі Беларусі – 4,3 тыс. км2. Сярэдні расход вады ў вусьці 21,6 м3/с. Агульнае падзеньне вады складае 68,3 метры. Сярэдні нахіл воднай паверхні складае 0,4‰.

Даліна ў вярхоўях трапецападобная. Шырыня каля 0,5-1 кілямэтра, ніжэй не выразная, зліваецца з суседняй мясцовасьцю. Пойма двухбаковая, шырыня ў вярхоўях і сярэднім цячэнні 80 - 200 метраў, ніжэй 0,6 - 1,2 кіламетра. Рэчышча свабодна меандруе, моцназвілістае, разгалінаванае, сустракаюцца пясчаныя астравы, якія зьнікаюць у паводку. У вярхоўях каналізаванае. Шырыня ракі ў ніжнім цячэнні 20 - 30 метраў. Берагі пакрытыя зьмяшанымі лясамі з перавагай ліставых, мясцовасьць забалочаная з пясчанымі і тарфянымі глебамі.

Рака Сьцьвіга, якая праходзіць па тэрыторыі Беларусі, можа быць разгледжана, як цікавы маршрут для чатырох-пяцідзённага паходу. Гэта адначасова лёгкі і небяспечны маршрут.

Складанасць і незвычайнасьць маршрута заключаецца ў яго поўнай ізаляцыі ад цывілізацыі. Сьцьвіга прыцягвае поўнай аддаленасьцю ад цывілізацыі і дзікасьцю прыроды. Але патрабуецца ўлічыць наступствы чарнобыльскай катастрофы. Гэтыя месцы адназначна забруджаны радыенуклідамі, раім браць з сабой дазіметар.

Падрыхтоўка да маршруту патрабуе ўвагі і адказнасці. Адзіным спосабам сувязі на маршруце можа служыць толькі сотавая сувязь, якая працуе няўстойліва. На працягу трох дзён поўная адсутнасць населеных пунктаў і аддаленасьць ад іх каля 50 км па правым беразе, і больш за 100 км па левым. Добрых дарог, у сярэдняй частцы маршруту, да ракі няма. Бліжэйшы населены пункт - гэта вёска Кароцічы, дзе ёсьць якасная дарога.

Закід на маршрут па Сьцьвіге можа быць ажыццяўлены пры дапамозе мікрааўтобуса або асабістага аўтамабіля. Сюды вядзе толькі адна дарога праз горад Тураў, вёскі Знаменка і Дзяржынск. У вёсцы Дзяржынск неабходна з'ехаць з дарогі і накіравацца да ракі грунтовай дарогай. Самае галоўнае ў дадзенай сітуацыі - не накіравацца на мяжу з Украінай, а таксама папярэдне паклапаціцца пра дакументы, дазваляючыя знаходзіцца ў памежнай зоне.

Таксама, але складаней, да вёскі Дзяржынск можна дабрацца аўтобусам з Жыткавіч, Турава, Лельчыц. Да ракі 4 км. Вёска вялікая, ёсць гаспадарчы двор, г.зн. можна наняць трактар і даехаць да ракі. Ад месца старту да бліжэйшага кавалку мяжы з Украінай каля 6-8 кіламетраў, хоць адлегласць да мяжы па рацэ каля 12-15 км.

Праз раку да Альманскіх балотаў ад вёскі Дзяржынск вядзе ўсяго одна дарога. Мост на раке - гэта адзіны аўтамабільны мост тут. Ад яго і можна рабіць пачатак маршрута. Далей аўтамабільны мост сустрэнецца толькі праз чатыры дні.

Прыкладна праз чатыры кілямэтры можна і трэба зрабіць прыпынак для агляду мясцовай славутасьці на левым беразе: трыангуляцыйнага знака і крыжа на месцы разабранай царквы і выселенай вёскі. Гэта месца на мапе пазначана крыжыкам. Так абазначаюць царкву, але там яе ўжо няма, і даўно. На гэтым маршруце можна агледзець рэшткі авіяцыйнага 41-га палігона, вядомага як «Мерлінскі».

Рэчка даволі цікавая сваёй скручанасьцю і адсутнасьцю завалаў. Дрэвы, што ўпалі ў раку, не заступаюць шляху. Пры гэтым сустракаюцца «заколы» на рацэ, якія некалі служылі мясцоваму насельніцтву для напаўпрамысловай лоўлі рыбы.

Берагі Сьцьвігі на большай частцы маршрута высокія і месца для стаянкі знайсці не ўяўляе складанасьці. У раёне ўрочышча Вялікія Кругі рэчка звужаецца, паскараецца і сыходзіць у чарот. Тут патрабуецца ўвага. Выхаду да берага не праглядаецца.

Улічваючы перыяд праходжання маршруту, патрабуецца ўсьведамляць, што ўвесну ў паводку рака моцна разьліваецца і затапляе пойму. Месцы для стаянак з'яўляюцца толькі на самых высокіх, абрывістых берагах. Пошук стаянкі можа зацягнуцца. Першая палова лета - аптымальны тэрмін для праходжання маршруту. У сухі перыяд часу рака мелее, з'яўляюцца водмелі і агаляюцца патопленыя дрэвы, карчы.

За адзнакай урэзу вады 134 метры знаходзіцца стары драўляны мост. Ён служыць толькі для пешаходаў, мясцовае насельніцтва ходзіць на балота за ягадамі. Далей, да выхаду Сьцьвігі з шчыльных лясоў, сустракаецца яшчэ адзін падобны мост.

Перад вёскай Кароцічы, за 7-8 кілямэтраў, рака робіць правы паварот, але прама прабіваецца пратока ў рэчку Моства да вёскі Аздамічы. Можна прайці праз пратоку ў Сьцьвігу і вярнуцца ў яе па Мостве. Але калі недзе тут плянуецца начоўка, тады добрае месца знаходзіцца на рэчышчы Сьцьвігі ў 5 кілямэтрах перад мостам у Кароцічах.

Пасля ўпадзення Моствы Сьцьвіга пашыраецца ўдвая. З'яўляюцца населеныя пункты. Берагі абрывістыя і высокія. Лесу цяпер па берагах няма. Да вёскі Рычаў сустракаюцца некалькі кавалкаў лесу, а добрая стаянка можа быць арганізавана насупраць вёскі на правым беразе. Да моста ў Азеранах застанецца невялікі пераход, дзе можна скончыць маршрут і зняцца на замоўленым мікрааўтобусе ці рэйсавым аўтобусе з перасадкай у Тураве. Інакш, пасьля вусьця Сьцьвігі, патрабуецца йсці вышэй па плыні Прыпяці да моста аўтастрады, дзе вельмі важна правільна выйсці на патрэбны бераг і не заблукаць ў старыцах.

Геаграфічныя аб'екты на рацэ: в. Дзяржынск, в. Букча, в. Тонеж, в. Бережцы, в. Кароцічы, в. Старажоўцы, в. Семурадцы, в. Азяраны, в. Пагост.

Выкарыстаныя крыніцы:
Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994
http://www.wmbel.by
http://www.orientir.by

 

Категория: СТВИГА | Добавил: DzedFyodar (07.10.2011) | Автор: Юрась Федзюковіч (DzedFyodar)
Просмотров: 3165 | Теги: прыток, Прыпяць, Сьцьвіга | Рейтинг: 0.0/0

Поделиться:


Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]


Главная |  О проекте |  Обратная связь |  Реклама на сайте |  Подписка RSS