Сха - рака ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці, левы прыток Бярэзіны (басэйн Дняпра). Даўжыня 80 км. Плошча вадазбору 577 км2. Сярэднегадовы расход вады ў вусьці 3,9 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 ‰. Асноўныя прытокі: Глініца, Бродня (правыя), Неманіца (левы).
Пачынаецца за 0,5 км на ўсход ад вёскі Міхайлава, вусьце ў горадзе Барысаў. Рака цячэ па Верхнебярэзінскай раўніне. Замярзае ў сярэдзіне-канцы сьнежня, крыгалом - у канцы сакавіка.
Даліна, да ўпадзеньня ракі Глініца, невыразная, ніжэй - скрынкападобная, шырынёй 0,3-0,4 км, месцамі 1-2 км. Схілы спадзістыя і ўмерана стромкія (вышыня 15-20 м), парэзаныя ярамі і далінамі прытокаў. Характэрныя шматлікія выхады грунтавых водаў. Абалона двухбаковая, зрэдку чаргуецца па берагах або адсутнічае; шырыня яе ў вярхоўі каля 0,1 км, у месцы ўпадзеньня Неманіцы 0,9 км, у нізоўі зьліваецца з далінай Бярэзіны. Паверхня роўная, месцамі забалочаная і перасечаная мэліярацыйнымі каналамі. Рэчышча ад вытоку на працягу 12,5 км каналізаванае, ніжэй моцназьвілістае, шырынёй 6-12 м.
У дадзеным апісаньні пачаткам сплаўнага ўчастку ракі лічыцца шлюз каля вёскі Боркі. Да вёскі Крынічка рэчка Сха каналізаваная і не ўяўляе цікавасьці.
Пасля шлюза ў Борках да першага лесу 1 кілямэтар, а далей Сха прамымі адрэзкамі ідзе то лугам, то праз лес. Каналізаваны ўчастак заканчваецца перад вёскай Крынічкі. Гэта 5-ці кілямэтровы адрэзак.
Мост у Крынічках са шлюзам. Магчыма, прыйдзецца рабіць абнос. Гэта можна зрабіць па абодвух берагах. Ад Крынічак рэчка самая цікавая. Сха становіцца зьмяёй, якая выгінаецца паміж дрэвамі і чаротам. Некаторыя павароты маюць ад 200 да 300 градусаў. Шырыня ракі каля двух метраў. На дыстанцыі ў 10 кіламетраў нармальных берагоў для выхаду няма. Адно месца з выхадам на бераг маецца пасьля кілямэтра ад апошняга дома вёскі Крынічка.
Па правым баку ёсць высокі беражок і, як арыенцір - прытопленая лазьня. Лес цёмны, але цалкам падыдзе каб пераначаваць. Ад маста 3 кілямэтры.
Далей Сха сыходзіць у забалочаную пойму і пачынае віхляць ў даліне, якая шчыльна зарослая чаротам. Часам рэчышча падыходзіць да невысокіх карэнных берагоў, дзе можна выйсці на бераг. На адным з такіх месцаў сустрэнецца лазьня на левым беразе. Гэта месца ў 3-х кілямэтрах да вусьця рэчкі Глініца.
На 15-м кілямэтры пасля ўпадзеньня правага прытоку, рэчкі Глініца, рэчка Сха кардынальна мяняецца. Характар ракі станавіцца больш лагодным. Рэчышча пашыраецца да 6-8 метраў, вада станавіцца чысцей. Забалочаная частка ракі завершана.
Праз два кіламетры ў Сху справа ўпадаюць каналы з боку вёскі Барань. У каналах тырчаць жалезныя калы і агароджы. На шостым кілямэтры пасля ўпадзення Глініцы першае месца для стаянкі. Левы бераг з чыстым выхадам і выдатным берагам і хваёвым маладым ляском. Праз 600 мэтраў сустрэнецца мост перад вёскай Хрост, а праз 2,3 кілямэтра мост у самой вёсцы Хрост. Адразу за аўтамабільным мастом, у 100 мэтрах, ёсць стары, паваліўшышя і аселы ў ваду жалезабетонны мост. Пліты маста ляжаць упоперак рэчышча і цалкам перагароджваюць праход па рацэ. Пры розным узроўні вады ў рацэ пліты могуць быць над вадой або прытопленымі. Патрабуецца асцярожнасць. Праз 3,3 кіламетра сустрэнецца мост трасы на Барань.
Перад вёскай Паўлаўцы на 29 кілямэтры рака перагароджана шлюзам, утвараючы вадасховішча. Па левым беразе вадасховішча шмат рыбацкіх стаянак. Шлюз можна абнесьці з абодвух бакоў. Праз 6,5 кілямэтра мост каля вёскі Старое Янчына.
Далей, да аўтамабільнага маста ў вёсцы Жыцькава, можна сустрэць чатыры добрых месца для стаянкі: на 5-м, 9-м, 14-м і 17-м кілямэтрах. Дастаткова лёгка можна падабраць і іншыя месцы для стаянкі. Усе яны будуць на левым беразе, бо на правым беразе, мяняючы адну за другой, месьцяцца невялікія вёсачкі. Як правіла, насупраць вёсак сустракаецца вялікая колькасьць масткоў і кладачак. У большасці яны знаходзяцца на ўзроўні вады, і таму даводзіцца іх абносіць або перакідаць праз іх байдаркі. Гэтыя перашкоды вельмі моцна зніжаюць хуткасць руху.
Апошняе прыдатнае месца для стаянкі знаходзіцца пры ўпадзенні рэчкі Куранкі, як раз насупраць Жыцькава. Тут велізарная пляцоўка, на якой месьціцца каля 10 арганізаваных вогнішчаў са сталамі і навесамі. Гэта месца выкарыстоўваецца для правядзення зьлётаў, карпаратываў і фэстываляў. Больш да вусця Схі месцаў для стаянак няма.
На 54 кілямэтры сустрэнецца аўтамабільны мост у Жыцькава, а праз кілямэтар - нізкі мост каля вёскі Любатоўшчына, які прыйдзецца абнесьці па правым беразе.
Далей рака зусім не ўяўляе цікавасьці: вялікая колькасьць населеных пунктаў па берагах ракі, нязьменныя масткі і кладачкі, лесу зусім няма, трохі забалочаная бязлесая даліна ракі. Мост у вёсцы Прудзішча на 64 кілямэтры. На падыходах да Барысава становяцца бачныя шматпавярховікі новых жылых раёнаў, якія не зьнікаюць на працягу доўгага часу. Перад Барысавам маецца глухі завал з трох тоўстых дрэў. Абнос вельмі абцяжараны высокімі і стромкімі берагамі. Першы мост у Барысаве знаходзіцца ў двух кілямэтрах да вусьця, а мост трасы Р-53 - за 1,5 кілямэтра.
На апошнім кілямэтры на рэчышчы абразована возера і абсталявана месца для трэніровак каякеров.
Геаграфічныя аб'екты на рацэ: в. Боркі, в. Крынічкі, р. Глініца, в. Хрост, в. Паўлаўцы, в. Старое Янчына, р. Бродня, в. Юзэфава, р. Куранка, в. Жыцькава, в. Любатоўшчына, в. Прудзішча, в. Тарасаўка, г. Барысаў. |