Форма входа

Поиск на сайте

ТОП-5

20.10.2011ИСЛОЧЬ

Описание реки Ислочь

Прочитано 23307 раз.

24.10.2011СУЛА

Описание реки Сула

Прочитано 18711 раз.

05.01.2014НАЗВАННЫЕ

Гора Лысая, 343,2 м

Прочитано 17277 раз.

25.10.2011ПРОНЯ

Описание реки Проня

Прочитано 15788 раз.

06.06.2012СТВИГА

Описание реки Ствига

Прочитано 14181 раз.

Облако тегов

Геликтит-ТМ Августовский канал спелеология байдарка Сула спелеоклуб альтаир Ислочь ПОЕХАЛИ! Клява Брест покатушка рогейн велопробег Польша Ельня болото Мнюта ровар паход велосипед турклуб Вилия кемпинг прыток Усса фестиваль Нёман приток Проня спелеологи гонка РТСС ТПМ граница Тышкевич мультигонка Березина Неман клуб Нарочь Нарочанка EuroVelo-2 маршрут походушка марафон Налибоки Гродно река Бобр паводок Ясельда конкурс туризм Сьцьвіга Ствига Льва Шоша веломаршрут чемпионат кубок Страча Припять велопоход Западный Буг Птичь Сха Вілія Полесье Случь книга соревнования отчет высота пеший поход Спортивный туризм Беловежская Пуща гора Маяк горы архыз школа туризма Красный бор Хибины новый год гора высшая точка возвышенность гора Лысая гора Высокая Воложинские гостинцы Щара поход вершина ПВД сплав Двина байдарки Западная Двина водный поход Свольна

НАШИ ДРУЗЬЯ

Водными маршрутами Беларуси

ИНФО-ПАРТНЁРЫ

На сайте

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0






Главная | О проекте | Обратная связь | Реклама на сайте | Подписка RSS
Вы вошли как Гость | Группа "Гости" | Мой профиль | Регистрация | Выход
Активный туризм в Беларуси
Реклама: ХОЧЕШЬ В ПОХОД? НЕ ЗНАЕШЬ С КЕМ ПОЙТИ? ТЕБЕ К НАМ! belpohod.by - Походы для хороших людей!
Каталог статей


Главная » Статьи » ОПИСАНИЕ РЕК БЕЛАРУСИ » ДВИНАСА (Двиноса)

Апісанне ракі Дзвінаса

УВАГА!
Частка ракі ад вёскі Выгар і да ўпадзеньна ў раку Вілія перагароджана платом з сеткі. Цяпер гэта ўладаньні шэйха арабскай дзяржавы КАТАР.
Уваход на тэрыторыю забаронены, таксама і па рацэ!

 

Дзвінаса - рака ў Лагойскім і Вілейскім раёнах Менскай вобласці, левы прыток Віліі. Даўжыня ракі 54 км. Плошча вадазбору 614 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусьці 4,3 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2‰. 

Дзвінаса бярэ свой пачатак каля вёскі Задворнікі Лагойскага раёна, цячэ ў межах Менскага ўзвышша, вусьце каля вёскі Стахі. У верхнім цячэнні называецца Сытніца. Асноўныя прытокі: Грамныця, Дрылянка, Пушчонка, Дзвонка (левыя), Малка, Рудаўка, Начвіха, Вейнка (правыя). Даліна ракі амаль не выражана. Пойма двух-баковая, пераважна забалочаная (асабліва ў ніжнім цячэньні), шырыня яе 100-150 метраў. Рэчышча ў верхнім цячэньні на працягу 3,3 км каналізаванае, яго шырыня ў межань 5-15 м. Берагі стромкія, зарэгулявана плацінай ў Плешчаніцах.

Сплаўны адрэзак ракі Дзвінаса пачынаецца, ў дадзеным апісаньні, ад аўтамабільнага маста ў Плешчаніцах у пачатку вадасховішча. Магчыма, пры збегу абставінаў, можна пачаць сплаў і ад шашы Менск-Віцебск, але ў апісаньні мы ня будзем закранаць гэтую частку.

У выпадку, калі заезд да ракі ажыцьцяўляецца ў канцы дня, то прайшоўшы крыху па вадасховішчы, можна спыніцца на яго левым беразе ў годным сасновым лесе. Аднак у гарачы летні сезон могуць быць складанасьці з дровамі і выбарам стаянкі з-за вялікай колькасьці адпачываючых.

Вадасховішча па даўжыні крыху больш за 3 кіламетры. Падплываць да шлюза ў дамбе вадасховішча ў мэтах абносу можна з абодвух бакоў. Шлюз ў цяперашні час не функцыянуе, а міні ГЭС даўно закінута і разрабавана. На левым жа беразе размясьцілася база адпачынку або «пікнік-гатэль Экспедыцыя». Абнос і агляд парэшткаў гідраэлектрастанцыі.

Да маста ў вёсцы Завішчэнская рака Дзвінаса працякае ў зарослых кустамі і альхой забалочаных берагах, але сустракаюцца высокія цвёрдыя берагі на першым кіламетры пасьля дамбы і ў кіламетры перад мостам. На гэтым участку сустрэнецца вялізарная колькасьць завальчыкаў і зарасьнікаў у рэчышчы. Магчыма спатрэбяцца абносы. Плынь ракі ня хуткая, каля 0,5 км/г, шырыня ж у межах 5-8 метраў і да 10 - у паводку.

Пад мостам у вёсцы Завішчэнская, у межань агаляюцца камяні і арматура жалезабетоннага сьмецьця, небяспечная для цэласнасьці суднаў, але пры большай вадзе дадзеная перашкода не прыкметна. Аднак патрабуецца ўважлівасць каб пазбегнуць пашкоджаньняў байдарак.

Пасьля маста рака Дзвінаса характару не мяняе, працягвае віхляць ў забалочанай пойме. Увесь час бачны добры лес, але рака да яго не падыходзіць. Працягваюцца праблемы з карчакамі і дрэвамі ў рэчышчы.

Да вёскі Салаўёўка можна сустрэць толькі адно месца прыдатнае для начлегу. Арыенцір падабраць складана, але гэты правы беражок з пераважна яловым ляском, прапусьціць складана. Гэта месца - ў ста метрах да ўпадзеньня правага прытоку - рачулкі Начвіха.

Далей на рацэ пачынаюць сустракацца населеныя пункты і берагі агаляюцца лугамі. Можна знайсьці месца для прыпынку на цвёрдых берагах, але з адзіна стаячымі дрэвамі.

У раёне вёскі Прыстань ў межань можна выявіць рэшткі вадзяной плаціны ў выглядзе старых драўляных паль, але пры паводке яна непрыкметная.

Праз тры кіламетры рака левым берагам падыходзіць да ляснога масіву і ўпіраецца ў цяпер непраезджы мост з труб і з'ехаўшых у раку ж/б пліт. Раней гэта быў праезджы мост, цяпер жа гэта яго парэшткі і вымыты левы бераг ракі, дзе зложана драўляная пешаходная кладачка. Пры розных узроўнях вады ў рацэ спатрэбіцца або абнос, або працісканьне пад кладачкай. У дзясятку метрах наперадзе - парэшткі паль старога драўлянага маста.

Наступны сямікіламетровы ўчастак да маста Ізбішча-Выгар рака працякае ў бязлесай пойме. Па некаторым звесткам гэтая тэрыторыя планавалася пад затапленьне вадасховішчам з пабудовай міні ГЭС, але планам не дадзена было ажыцьцявіцца. Па правым беразе пачынае набліжацца лясны масіў і перад самым мостам ён знаходзіцца ў зоне дасяжнасьці. Тут на правым беразе, у сасновым бары знаходзіцца помнік археалогіі - магільныя курганы старажытных пахаваньняў і месца паселішча, вывучаныя яшчэ ў 80-я гады мінулага стагоддзя.

УВАГА!
Наступны кавалак ракі да ўпадзеньня ў Вілію перагароджаны - доступ да ракі адсутнічае. Прыватнае ўладаньне дзяржавы КАТАР.

Пасьля маста Дзвінаса зноў не выразная і працякае сярод нізкіх берагоў, парослых высокай травой і кустоўем. У рэчышчы пастаянна сустракаюцца завалы і пешаходныя кладачкі. Цудоўнае месца для стаянкі, адно з самых прыгожых на рацэ, сустрэнецца за 4 км да вусьця. Адзначыцца яно двума з'ехаўшымі ў раку драўлянымі мастамі, якія трэба абнесьці. І адразу адкрываецца выдатны від на лес і крыніцу на левым беразе. Цвёрды бераг абрамлёны сасновым борам. Крыніца акультурана і асвечана праваслаўнай царквой.

Апошнія кіламетры перад вусьцем Дзвінаса моцна віхляе па лугах. У вусьці шырыня ракі 10 метраў, Віліі - 15.

Сплаў можна працягнуць па рацэ Вілія.

Геаграфічныя аб'екты на рацэ: в. Завішчынская, в. Салаўёўка, в. Прыстань, в. Венера, в. Дзвінаса.

Матэрыял падрыхтаваны на падставе асабістага вопыту і інфармацыі з: http://www.wmbel.by

Категория: ДВИНАСА (Двиноса) | Добавил: DzedFyodar (25.12.2012) | Автор: Юра Федзюковіч (DzedFyodar)
Просмотров: 3388 | Теги: Вілія, Двінаса | Рейтинг: 0.0/0

Поделиться:


Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]


Главная |  О проекте |  Обратная связь |  Реклама на сайте |  Подписка RSS