Сумна. Сёньня адбыліся пахаваньні. Гэты хлопец, зусім малады, а так здарылася... Вось як пра яго піша газэта "Наша Ніва": Не стала маладога паэта Сяргея Маціна. «Ён выбягаў кудысьці з дома, паслізнуўся і стукнуўся скроняй — адразу памёр»,— паведаміла сяброўка Сяргея Кацярына. Хлопец быў творчым: пісаў вершы і прозу на некалькіх мовах — па-беларуску, па-ўкраінску, па-расійску. Цяпер ў выдавецтве «Галіяфы» будзе рыхтавацца кніга Маціна. Хлопец займаўся таксама спартовым арыентаваннем. Сяргей нарадзіўся ў Мінску. Выпускнік ліцэя БДУ (2011). Навучаўся на хімічным факультэце БДУ — хацеў быць выкладчыкам. Сёння адбудзецца пахаванне Сяргея. Сяргей Мацін РАЗМАЛЁЎВАЦЬ СУСВЕТ! Не саромецца быць сабой, Крочыць упадабаным шляхам, З лёсам не пачынаць двубой, Кіравацца вясновым пахам, Не зважаць на сабачы брэх, На світанку ўсміхацца сонцу, У завулках ды паміж стрэх Размалёўваць Сусвет бясконца! 17 сакавіка 2013, Мінск ЧАС ВЫНІШЧАЦЬ ТАЯМНІЦЫ! Знікнуць з жыцця з-за такой драбязы — Глупства наўпрост, і кропка! Сэрца казыча нямы прызыў, Трушчыцца лёд крохкі… Выратуй тое, што змог утрымаць, Як у пустэльні — крыніцу. Годзе раздзелена існаваць — Час вынішчаць таямніцы! 9 снежня 2013, Мінск Сяргей Макарэвіч ... а яшчэ ён быў удзельнікам конкурсу турыстычных справаздач, праведзенага у гэтым годзе. Яго артыкул пра: "Несталічную Расею". Сумуем разам са сваякамі і сябрамі......
|