Сумна. Сёньня адбыліся пахаваньні. Гэты хлопец, зусім малады, а так здарылася...
Вось як пра яго піша газэта "Наша Ніва":
Не стала маладога паэта Сяргея Маціна.
«Ён выбягаў кудысьці з дома, паслізнуўся і стукнуўся скроняй — адразу памёр»,— паведаміла сяброўка Сяргея Кацярына.
Хлопец быў творчым: пісаў вершы і прозу на некалькіх мовах — па-беларуску, па-ўкраінску, па-расійску. Цяпер ў выдавецтве «Галіяфы» будзе рыхтавацца кніга Маціна.
Хлопец займаўся таксама спартовым арыентаваннем.
Сяргей нарадзіўся ў Мінску. Выпускнік ліцэя БДУ (2011). Навучаўся на хімічным факультэце БДУ — хацеў быць выкладчыкам.
Сёння адбудзецца пахаванне Сяргея.
Сяргей Мацін
РАЗМАЛЁЎВАЦЬ СУСВЕТ!
Не саромецца быць сабой,
Крочыць упадабаным шляхам,
З лёсам не пачынаць двубой,
Кіравацца вясновым пахам,
Не
...
Читать дальше »