Форма входа

Поиск на сайте

ТОП-5

20.10.2011ИСЛОЧЬ

Описание реки Ислочь

Прочитано 23298 раз.

24.10.2011СУЛА

Описание реки Сула

Прочитано 18706 раз.

05.01.2014НАЗВАННЫЕ

Гора Лысая, 343,2 м

Прочитано 17265 раз.

25.10.2011ПРОНЯ

Описание реки Проня

Прочитано 15785 раз.

06.06.2012СТВИГА

Описание реки Ствига

Прочитано 14179 раз.

Облако тегов

Геликтит-ТМ Августовский канал спелеология байдарка Сула спелеоклуб альтаир Ислочь ПОЕХАЛИ! Клява Брест покатушка рогейн велопробег Польша Ельня болото Мнюта ровар паход велосипед турклуб Вилия кемпинг прыток Усса фестиваль Нёман приток Проня спелеологи гонка РТСС ТПМ граница Тышкевич мультигонка Березина Неман клуб Нарочь Нарочанка EuroVelo-2 маршрут походушка марафон Налибоки Гродно река Бобр паводок Ясельда конкурс туризм Сьцьвіга Ствига Льва Шоша веломаршрут чемпионат кубок Страча Припять велопоход Западный Буг Птичь Сха Вілія Полесье Случь книга соревнования отчет высота пеший поход Спортивный туризм Беловежская Пуща гора Маяк горы архыз школа туризма Красный бор Хибины новый год гора высшая точка возвышенность гора Лысая гора Высокая Воложинские гостинцы Щара поход вершина ПВД сплав Двина байдарки Западная Двина водный поход Свольна

НАШИ ДРУЗЬЯ

Водными маршрутами Беларуси

ИНФО-ПАРТНЁРЫ

На сайте

Онлайн всего: 2
Гостей: 2
Пользователей: 0






Главная | О проекте | Обратная связь | Реклама на сайте | Подписка RSS
Вы вошли как Гость | Группа "Гости" | Мой профиль | Регистрация | Выход
Активный туризм в Беларуси
Реклама: ХОЧЕШЬ В ПОХОД? НЕ ЗНАЕШЬ С КЕМ ПОЙТИ? ТЕБЕ К НАМ! belpohod.by - Походы для хороших людей!
Главная » 2014 » Октябрь » 29 » Інжынер-падарожнік: як пераехаць з офіса ў горы

19:51
Інжынер-падарожнік: як пераехаць з офіса ў горы

Планаваць штогадовы адпачынак, дзяліць адзін вольны месяц на ўсе неабходныя справы і паездкі – для большасці з нас гэта натуральна. А вось Сержуку Місюкевічу аднойчы стала комам праца ў офісе з яе тэрмінамі, і ён кінуў кар’еру інжынера, узяў заплечнік, і цяпер у гарах яго можна сустрэць часцей, чым у горадзе.

Сяржук мае адукацыю, далёкую ад рамантыкі падарожжаў. Але праз пэўны час ён адчуў, што першапачаткова абраны ім шлях не адпавядае ягонаму прызначэнню. Пачаў хадзіць у паходы ён яшчэ ва ўніверсітэцкія часы: “Але пасля ўніверсітэта было размеркаванне, і я пачаў працаваць інжынерам”.

У прыватнай канторы за сталом Сяржук здолеў прабыць чатыры гады. “Пачалося ўсё з таго, што на час майго адпачынку ніхто паходы не ладзіў. А мне хацелася. Таму я вырашыў арганізаваць нешта самастойна”, – кажа Сяржук.

Ягонай першай вандроўкай на чале групы турыстаў быў трэкінг па Карпатах. “Мы лазілі па горах, спявалі песні, і нейкім чынам людзі трапілі ў адзіны такі струмень”, – адзначае ён. Удзельнікі таго падарожжа казалі, што такіх эмоцый не атрымлівалі ніколі ў жыцці, бо шмат хто з іх упершыню пабачыў вартыя застаўкі на працоўны стол краявіды не на экране, а на свае вочы. У дзяўчат самыя моцныя ўражанні выклікала ідэя спаць на снезе. Дадому, дарэчы, вярнуліся ўсе і здаровыя.

Але пасля адпачынку жыццё вярнулася ў звычайную плынь.

Пэўны ўплыў на змену жыццёвага кірунку Сержука меў вядомы вандроўнік Антон Кротаў. “Упершыню я трапіў на яго лекцыю ў Мінску, калі ён прыязджаў і рэкламаваў свой дом для ўсіх у Каіры. Але ў мяне тады і думкі не ўзнікла туды паехаць. Мне падавалася, што гэта так далёка, што туды няможна паехаць. І як я туды адзін пасунуся?”– гаворыць Сяржук. А праз два гады на новай сустрэчы з Кротавым гаворка ішла пра дом у Душанбэ ў Таджыкістане.

“І тады я прымеркаваў свой адпачынак да такой вандроўкі, за паўгода набыў квіток. Я сустрэў у доме ВВП людзей, што падарожнічалі значна больш, чым раз на год цягам некалькіх тыдняў. Яны не ходзяць на працу, як звычайна, а вандруюць, камунікуюць, атрымліваюць асалоду. Гэта мне тады перакуліла сусвет”, – кажа ён.

Вяртаўся Сяржук аўтаспынам праз Узбекістан. “Мяне мясцовыя звалі застацца ў іх у якасці госця на тыдзень, а спадарожнік-аргентынец мог давесці да Аральскага мора. Але на гэта ўсё не было часу, бо трэба было вяртацца. Тады я і пачаў задумвацца, што трэба завязваць з працай, дзе я быў у пэўным сэнсе “прывязаны”, – кажа вандроўнік.

Неўзабаве Сяржук зрабіў сабе фінансавую “падушку бяспекі” і сышоў з працы.

Калі сусвет не мае межаў

Па Лікійскай сцяжыне Сяржук вадзіў некалькі груп. І ва ўсіх удзельнікаў вандроўкі былі ўнікальныя ўмовы паходу.

Аднойчы нам належаў цэлы пляж. Мы прыйшлі да невялічкага курортнага мястэчка, а за гарой быў невялічкі пляж з крутым спускам да яго. Туды ніхто не хадзіў, і там мы палілі вогнішча, купаліся, елі розную садавіну і начавалі. Было вельмі файна”, — кажа Місюкевіч.

Гара Тахталы сваім наведвнікам паказала, як мяняецца флора ў залежнасці ад вышыні: ад буйнай расліннасці на ўзбярэжжы да камянёў і пяску на вяршыні. Яшчэ Лікійская сцяжына вядомая антычнымі руінамі, дзе можна паглядзець і палазіць па старажытных амфітэатрах і рэштках гарадоў.

І, канечне, шмат чаго залежыць ад часу вандроўкі: у траўні ўдзельнікі атрымлівалі асалоду ад квецені, а ўвосень іншая група амаль увесь час была з аскомай на зубах ад дзікага вінаграду і апельсінаў. Але краявіды захаплялі з аднолькавай моцай усіх.

Калі я ладжу вандроўку, то хачу, каб і мне было цікава. Тады гэта спадабаецца і ўдзельнікам паходу”, — адзначае Сяржук.

У Грузію ён упершыню трапіў падчас свайго самастойнага падарожжа. “Я адразу палюбіў гэтую краіну, найперш за людзей, якія там вельмі адкрытыя і гасцінныя. І першы паход з групай я ладзіў як вылазку-разведку”.

Але грузінская гасціннасць можа быць небяспечнай для планаў, бо адмовіць грузіну ў прапанове выпіць з ім — значыць моцна абразіць чалавека. Тады першы паходны дзень пачаўся з таго, што група выйшла за мястэчка і напаткала ў полі працоўных, у якіх быў перапынак. “Яны паклікалі нас да сябе на абед. У іх ён складаўся з літра чачы і абгрызенага селядца. Мы пагадзіліся выпіць з імі адзін раз і па трошкі, але мясцовы звычай абавязваў выпіць болей. Таму далей мы ішлі значна марудней, але весялей”, — расказвае Сяржук.

У той год ён шмат вандраваў па Сванэціі (адзін з найпрыгажэйшых рэгіёнаў Грузіі) і перазнаёміўся з мясцовымі: “Адзін з маршрутоўшчыкаў Каха вазіў нас ва ўсе паходы. Такі адкрыты і вясёлы дзядзька, ён неяк зазваў нас у госці”. Тады група начавала пасярод вёскі Кахі, да іх прыйшлі мясцовыя, частавалі рознай ежай і напоямі, а пасля яшчэ зладзілі танцы пад народную музыку. А Каха ўсё сватаў за дзяўчат свайго знаёмага.

Сяржук заўжды папярэджвае, што варта браць з сабой крэм ад сонца. Хоць некаторыя разы і выпадае пахмурнае надвор’е (а часам і снег), згарэць у гарах вельмі проста.

У вандроўках Сяржук нават паспявае вывучыць пэўную колькасць неабходных выразаў на мясцовай мове. Праўда, старэйшае пакаленне ў Грузіі рускамоўнае, а маладое ведае ангельскую. Выпадае і беларускай мовай у чужых мясцінах карыстацца. “У жніўні гэтага года мы абедалі ў вёсцы Ушгулі ў Грузіі. Адна дзяўчына пачула, што мы размаўляем па-беларуску. З ёй быў хлопец, які таксама выдатна валодаў мовай, але размаўляў з акцэнтам. Як выявілася, ён немец, які пабраўся шлюбам з беларускай і вывучыў мову, бо жонка заўсёды размаўляла па-беларуску”, — кажа Місюкевіч.

Новы маршрут гэтага года прайшоў па нацыянальным парку Ётунхейм у Нарвегіі. Гэтая краіна мае некалькі асаблівасцяў: па-першае, гэта самая дарагая краіна ў Еўропе; па-другое, там нельга разводзіць вогнішчы.

Мы хадзілі там у аўтаномны маршрут. Не выходзілі да нейкіх вёсак ці населеных пунктаў. Праз гэта трэба было загадзя набываць ежу і несці яе на сабе”, – паведаміў Сяржук. Каб як мага больш аблегчыць вандроўнікам заплечнікі, ён адмовіўся ад кансерваў і замяніў іх сушанай рыбай, мясам і гароднінай.

Але ў Нарвегіі давялося набываць шмат газавых балонаў праз забарону на вогнішча, якую ён не парушае. Варта адзначыць, што Сяржук даволі экалагічна адказны. У яго групах нават ёсць адказны за смецце чалавек.

Вандроўкі былі для людзей з рознай падрыхтоўкай. Па нацыянальным парку хадзілі ў два маршруты. Прасцейшы — для пачаткоўцаў, хто хацеў менавіта пагуляць па гарах. А на Сцяжыну троля паехалі ўжо прасунутыя трэкеры, якія прагнулі не толькі краявідаў, але і пэўнага выпрабавання сваіх магчымасцяў.

Падрыхтоўка

Вандраваць Сержуку выпадае не толькі па замежжы, але і па беларускіх лясах-балотах. Невялікія паходы ён ладзіць для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы перад вялікай вандроўкай у іншую краіну.

Пакуль што Місюкевіч вадзіў групавыя паходы па Турцыі, Грузіі і Нарвегіі. Налета яго мапа папоўніцца Ісландыяй, Іспаніяй і Марока.

Зладзіць такую вандроўку — уайлдкемпінг — няпроста, бо трэба ўлічваць шмат складнікаў. Галоўнае ў выбары краіны для Сержука — прыгожая прырода: “Адкрываю Гугл, націскаю кнопку “рэльеф” і гляджу, дзе там горы”.

Удзельнікі паходу ўсе рэчы нясуць на сабе. “Мы начуем у намётах, што нясем з сабой. А гэта дазволена не ва ўсіх краінах, што таксама варта загадзя ўдакладніць”, — адзначыў Сяржук. Тут істотна разлічыць вагу заплечніка, каб чалавек не стаміўся, не кінуў трэкінгавыя дрыны і не сышоў са сцяжыны. Але і такую магчымасць арганізатар вандроўкі павінен улічыць: “Калі людзі ідуць у паход упершыню, яны могуць цалкам не ведаць сваіх фізічных магчымасцяў. То я гляджу, каб побач з абраным трэкам была нейкая цывілізацыя”.

Акрамя таго, варта паклапаціцца пра харчаванне, скласці мапу, даведацца пра мясцовасць (так, вандроўкі з Сержуком часам нагадваюць экскурсіі) і шмат чаго іншага. Але як ні рыхтуйся, усё адно бываюць нечаканыя выпадкі.

Свой першы паход я вадзіў па Лікійскай сцяжыне — гэта самы знакаміты пешы маршрут Турцыі. Тады я назбіраў групу з сяброў і знаёмых, але не ўсе з іх разумелі, куды і нашто яны едуць. Адзін хлопец невялікага росту так сабраўся, што па памерах яго заплечнік быў амаль як ён сам. Калі яго сустракалі туркі, то называлі хлопца “жалезным чалавекам”, — расказвае Сяржук. — Іншы хлопец набыў боты за дзень да паходу і так нацёр ногі, што не мог далей ісці. Тады ён прымотваў да нагі скотчам сланцы і хадзіў так яшчэ два дні”. Тым разам з адзінаццаці чалавек маршрут прайшлі толькі трое. І Сяржук зрабіў выснову, што людзей варта рыхтаваць да вандроўкі і амаль што за іх складаць іх рэчы. Бо некаторыя ўдзельнікі бралі з сабой палову шафы з адзеннем ці вялікую колькасць касметыкі (у горы!).

Зімой Сяржук займаецца тым, што распрацоўвае маршрут, сушыць гародніну і чытае пра новую краіну. Таксама ён складае для кожнага паходу спіс рыштунку і асабістых рэчаў для ўдзельнікаў, каб пазбегнуць “жалезных людзей” у групе.

Адна ўдзельніца паходу раней ездзіла ў альпінісцкія лагеры і ўзбіралася на вяршыні. Але ў чалавека не было думкі аб тым, што трэба мінімізаваць колькасць рэчаў у паход, бо ў лагеры яны камбінуюць рэчы і пакідаюць большую частку там. Таму ў нашай вандроўцы мы раскідвалі яе рэчы па заплечніках іншых удзельнікаў”.

Цяпер Сяржук паехаў у самастойную вандроўку. А на наступны год хоча яшчэ некалькі разоў з’ездзіць у Нарвегію, па іншых мясцінах і пачаць асвойваць новы кантынент — Афрыку.

Пра свае планы ён кажа, што пакуль не гатовы спыніць вандроўкі, жыць на адным месцы і займацца нечым іншым. Сваёй працай ён бачыць камерцыйныя паходы і іх арганізацыю.

Марыя Грыц, Budzma.by

Категория: НАШИ ЛЮДИ | Просмотров: 2856 | Добавил: DzedFyodar | Теги: горы, паход, Місюкевіч | Рейтинг: 4.5/4

Поделиться:


Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]


Главная |  О проекте |  Обратная связь |  Реклама на сайте |  Подписка RSS