Экстрэмальны водны паход другой катэгорыі складанасці ў няпростых метэаралагічных умовах здзейснілі навучэнцы Вілейскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа, паведамляе
www.rh.by.
Чатыры экіпажы, сярод якіх былі дзве дзяўчыны, на турысцкіх каноэ тыпу "Апач”, прайшлі за два дні 40 кіламетраў па рацэ Страча. У мінулыя часы звычайны паход, без асаблівых цяжкасцяў. Але за апошнія дзесяць год шмат што памянялася: бабры нарабілі запруд, берагі пазарасталі чаротам, трыснягом. Рэчка вельмі звузілася, забалоцілася і ў некаторых месцах стала непраходнай. Але турысты ўсяго гэтага не ведалі.