Толькі ўсталявалася цёплае надвор’е і аматары турызму, якія за зіму засумавалі па вандроўкам і прыгодам, адразу сталі збіраць заплечнікі і неабходны рыштунак, паведамляе "Браслаўская звязда". Браслаўскія турысты адкрылі сезон, паўдзельнічаўшы ў вясеннім этапе адкрытай круглагадовай турыяды "Слабодка-2013”. Яна з’яўляецца вучэбна-трэніровачным паходам, які ўключае ў сябе вандроўку, трэніроўкі і навучэнне.
Удзел у спаборніцтве на гэты раз прынялі па дзве каманды ад Ахрэмаўскай, Слабодскай, Опсаўскай, Кансталінскай школ, СШ№2 і адна ад Друйскага дзіцячага дома, а гэта каля 60 вучняў. Усе яны з’яўляюцца апантанымі і вопытнымі турыстамі і не прапускаюць ні адно мерапрыемства такога кшталту. Але на гэты раз нават ім прыйшлося складана, бо наперадзе ў школьнікаў былі не зусім з
...
Читать дальше »