Вандроўка па горадзе пабудавана вакол 27 знакавых кропак – будынкаў і мясцін, звязаных з паўстаннем 1863 года, вуліц, якія носяць імя герояў паўстання, паведамляе
"Твой Стыль".
Ініцыятарамі складання мемарыяльнага маршрута сталі ўдзельнікі кола раварыстаў.
Алесь Крой, адзін са складальнікаў маршрута:
- Гэта нашая супольная справа. Над гэтым маршрутам працавалі тры чалавекі, пяцёра складаюць маршрут, прысвечаны падзеям паўстання па тэрыторыі ўсёй Гродзенскай вобласці.
Праца па гарадскім маршруце скончаная працэнтаў на 80.