Шаноўныя сябры!
Запрашаем Вас прыняць удзел у прыгодніцкай гонцы "Белы Ковель”, якая адбудзецца 2-4 жніўня каля Оршы.
Гонка "Белы Ковель” – традыцыйная спартыўна-прыгодніцкая гонка з акцэнтам на культурную спадчыну і гістарычныя мясціны Верхняга Падняпроўя.
Падчас пераадолення дыстанцый Вы зможаце павандраваць па маляўнічых абшарах Аршаншчыны пешшу і на веласіпедзе, паказаць спрыт на вяровачных тэхнічных этапах, выявіць сябе ў спартыўным арыентаванні, пастраляць з сапраўдных лукаў.
Большасць кантрольных пунктаў, якія ўдзельнікам давядзецца вышукваць на мясцовасці з дапамогаю мапы ды сродкаў навігацыі, уяўляюць сабой архітэктурную, гістарычную, археалагічную каштоўнасць.
Руіны замка і культавых пабудоў, акутаныя таямнічымі паданнямі гарадзішчы і курганы-валатоўкі, сцюдзёныя крыніцы і прахалодныя паркі, месцы былых не
...
Читать дальше »