Форма входа

Поиск на сайте

ТОП-5

20.10.2011ИСЛОЧЬ

Описание реки Ислочь

Прочитано 23298 раз.

24.10.2011СУЛА

Описание реки Сула

Прочитано 18706 раз.

05.01.2014НАЗВАННЫЕ

Гора Лысая, 343,2 м

Прочитано 17265 раз.

25.10.2011ПРОНЯ

Описание реки Проня

Прочитано 15785 раз.

06.06.2012СТВИГА

Описание реки Ствига

Прочитано 14179 раз.

Облако тегов

Геликтит-ТМ Августовский канал спелеология байдарка Сула спелеоклуб альтаир Ислочь ПОЕХАЛИ! Клява Брест покатушка рогейн велопробег Польша Ельня болото Мнюта ровар паход велосипед турклуб Вилия кемпинг прыток Усса фестиваль Нёман приток Проня спелеологи гонка РТСС ТПМ граница Тышкевич мультигонка Березина Неман клуб Нарочь Нарочанка EuroVelo-2 маршрут походушка марафон Налибоки Гродно река Бобр паводок Ясельда конкурс туризм Сьцьвіга Ствига Льва Шоша веломаршрут чемпионат кубок Страча Припять велопоход Западный Буг Птичь Сха Вілія Полесье Случь книга соревнования отчет высота пеший поход Спортивный туризм Беловежская Пуща гора Маяк горы архыз школа туризма Красный бор Хибины новый год гора высшая точка возвышенность гора Лысая гора Высокая Воложинские гостинцы Щара поход вершина ПВД сплав Двина байдарки Западная Двина водный поход Свольна

НАШИ ДРУЗЬЯ

Водными маршрутами Беларуси

ИНФО-ПАРТНЁРЫ

На сайте

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0






Главная | О проекте | Обратная связь | Реклама на сайте | Подписка RSS
Вы вошли как Гость | Группа "Гости" | Мой профиль | Регистрация | Выход
Активный туризм в Беларуси
Реклама: ХОЧЕШЬ В ПОХОД? НЕ ЗНАЕШЬ С КЕМ ПОЙТИ? ТЕБЕ К НАМ! belpohod.by - Походы для хороших людей!
Главная » 2013 » Ноябрь » 1 » Зачараванне Чараўкоў

17:24
Зачараванне Чараўкоў
Новы экалагічны маршрут запросіць гасцей у запаведны край, паведамляе "Р".

Нацыянальны парк «Нарачанскі» да сезона-2014 рыхтуе сапраўдны сюрпрыз для аматараў прыроды і падарожжаў. Там распрацоўваецца цікавая экскурсійная сцяжына, якая прывядзе турыстаў на паўвостраў Чараўкі.

Перш за ўсё маршрут адметны тым, што за даволі кароткі час здольны пераправіць чалавека ад мітусні сучаснай цывілізацыі ў свет некранутай прыроды. І ўжо цяжка паверыць, што зусім блізка знаходзяцца досыць буйныя населеныя пункты — горад Мя­дзель, курортны пасёлак Нарач і шматлікія здраўніцы. Сапраўды, як па чараўніцтве! Паўвостраў і размешчаны там парк рэдкіх раслін — гэта ландшафтны, батанічны, геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння. Некалькі гадоў сумеснай працы супрацоўнікаў Нацыянальнага парка і Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэвіча НАН Беларусі дазволілі з мінімальным умяшальніцтвам у прыроду стварыць вельмі цікавы аб’ект экатурызму.

Непраходнае балота аддзяліла гэтую прыродную скарбонку ад знешняга свету. Экскурсія туды патрабуе пэўных ведаў і спецыяльнай экіпіроўкі, таму наведаць Чараўкі і парк рэдкіх раслін магчыма выключна з падрыхтаваным экскурсаводам. Дзіўнае багацце разнастайных форм рэльефу і прыродных экасістэм суседнічае на невялікім участку зямлі — 90 гектараў. Гэта суседства і стварыла ўмовы для вялікай разнастайнасці флоры, больш таго, там расце каля двух дзясяткаў рэдкіх і знікаючых відаў раслін, што занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваюцца ў Еўропе. Тут можна пабачыць розныя экасістэмы: лугі, ядлоўцавыя схілы, хвойныя і ліставыя лясы, сапраўдныя джунглі з алешыны, забалочаны ручай, маляўнічае азярцо, верхавое балота з бабровай плацінай. Эксклюзіўныя пейзажы, складаны рэльеф, пагоркі і ўзвышшы з нагрувашчваннем валуноў, іскрыстая Нарач — гэта трэба пабачыць.

Унікальны прыродны комплекс дазваляе праводзіць там навукова-пазнавальныя батанічныя і геаграфічныя экскурсіі, арніталагічныя назіранні, туры для аматараў фота- і відэасафары. Дарэчы, падарожжа можа быць пешым і веласіпедным. Як запэўнівае адміністрацыя Нацыянальнага парка, веласіпеды ўжо набылі і біноклі таксама.
Категория: НОВОСТИ РЕГИОНОВ | Просмотров: 1818 | Добавил: DzedFyodar | Теги: Нарачанскі, Чараўкі, вандроўка | Рейтинг: 0.0/0

Поделиться:


Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]


Главная |  О проекте |  Обратная связь |  Реклама на сайте |  Подписка RSS