Выдавец Зміцер Колас выдаў кнігу Сымона Барыса і Анатоля Рогача "Нарачанка і яе берагі” – энцыклапедыю часткі нашага краю – Павілля.
Кніга пісалася некалькі год двума аўтарамі, ураджэнцамі Нарачанскага краю пісьменнікам і этнографам Сымонам Барысам і краязнаўцам Анатолем Рогачам. Пасля заўчаснай смерці Анатоля Рогача ў 2010 годзе Сымон Барыс завяршаў гэту працу адзін.
Некаторыя фрагменты будучай кнігі ўжо пабачылі свет на старонках "Рэгіянальная газета". Прадмову да гэтага выдання напісаў археолаг, гісторык і пісьменнік Міхась Чарняўскі (1938-2013).
Выданне ілюстраванае, аб’ём большы за 700 старонак, у цвёрдай вокладцы. Тыраж – 99 экземпляраў. Мікола ГАЙДУК |