Форма входа

Поиск на сайте

ТОП-5

20.10.2011ИСЛОЧЬ

Описание реки Ислочь

Прочитано 23298 раз.

24.10.2011СУЛА

Описание реки Сула

Прочитано 18706 раз.

05.01.2014НАЗВАННЫЕ

Гора Лысая, 343,2 м

Прочитано 17265 раз.

25.10.2011ПРОНЯ

Описание реки Проня

Прочитано 15785 раз.

06.06.2012СТВИГА

Описание реки Ствига

Прочитано 14179 раз.

Облако тегов

Геликтит-ТМ Августовский канал спелеология байдарка Сула спелеоклуб альтаир Ислочь ПОЕХАЛИ! Клява Брест покатушка рогейн велопробег Польша Ельня болото Мнюта ровар паход велосипед турклуб Вилия кемпинг прыток Усса фестиваль Нёман приток Проня спелеологи гонка РТСС ТПМ граница Тышкевич мультигонка Березина Неман клуб Нарочь Нарочанка EuroVelo-2 маршрут походушка марафон Налибоки Гродно река Бобр паводок Ясельда конкурс туризм Сьцьвіга Ствига Льва Шоша веломаршрут чемпионат кубок Страча Припять велопоход Западный Буг Птичь Сха Вілія Полесье Случь книга соревнования отчет высота пеший поход Спортивный туризм Беловежская Пуща гора Маяк горы архыз школа туризма Красный бор Хибины новый год гора высшая точка возвышенность гора Лысая гора Высокая Воложинские гостинцы Щара поход вершина ПВД сплав Двина байдарки Западная Двина водный поход Свольна

НАШИ ДРУЗЬЯ

Водными маршрутами Беларуси

ИНФО-ПАРТНЁРЫ

На сайте

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0






Главная | О проекте | Обратная связь | Реклама на сайте | Подписка RSS
Вы вошли как Гость | Группа "Гости" | Мой профиль | Регистрация | Выход
Активный туризм в Беларуси
Реклама: ХОЧЕШЬ В ПОХОД? НЕ ЗНАЕШЬ С КЕМ ПОЙТИ? ТЕБЕ К НАМ! belpohod.by - Походы для хороших людей!
Главная » 2013 » Октябрь » 1 » Па родным краі на веласіпедзе

13:25
Па родным краі на веласіпедзе
Турызм можа быць горным, сухапутным, лыжным, парусным, конным, мясцовым і далёкім, планавым і самадзейным, групавым і індывідуальным… Безумоўна, адным з самых цікавых і захапляльных з яго відаў з’яўляецца веласіпедны турызм, паведамляе "Івацэвцкі Веснік".
Тое, што  веласіпедны турызм можа паспяхова існаваць і развівацца ва ўмовах сярэдніх агульнаадукацыйных і іншых  навучальных устаноў, відавочна на шматгадовым вопыце ДУА "Сярэдняя школа № 4 г. Івацэвічы”.
 
Велатурызм у гэтай школе атрымаў сваё развіццё дзякуючы краязнаўчай працы, з’яўляючыся яе неад’емнай часткай у выглядзе велаэкспедыцый, якія арганізуюцца і ажыццяўляюцца як па тэрыторыі Івацэвіцкага краю, так і за яго межамі. Пачыналася гэтая справа летам 1993 года, калі адбыўся першы трохдзённы велапаход на Целяханшчыну. 

Падобнага роду паходы і экспедыцыі дазваляюць у жывую назіраць прыродныя асаблівасці і прыгажосць той ці іншай мясцовасці, у жывую дакранацца да яе гісторыі, сваімі вачыма ўбачыць яе мінулае. Асабліва прыкметнымі ў гэтым плане былі трохдзённая велаэкспедыцыя летам 2006 года на Быценшчыну, падчас якой адным з аб’ектаў нашага даследавання былі яўрэйскія могілкі ў самой вёсцы, амаль адзіныя, што яшчэ захаваліся на тэрыторыі нашага раёна. 

У чарговай велаэкспедыцыі на Целяханшчыну ў 2007 годзе наша увага была прыкавана да маляўнічых прыродных аб’ектаў гэтай мясцовасці, таксама да захаваных да нашых дзён слядоў Першай сусветнай вайны на тэрыторыі раёна ў выглядзе рэшткаў лініі супрацьстаяння нямецкіх і рускіх войскаў у раёне вёсак Святая Воля, Бабровічы, уздоўж Агінскага канала ад  Целяхан да в. Выганашчы. Цікавымі і займальнымі былі аднадзённыя велапаходы 10 і 18 верасня 2009 года, падчас якіх мы наведалі родныя вёскі баявых генералаў, нашых землякоў – Мікалая Мікалаевіча Мультана (на жаль, яго родная вёска Некрасаўшчызна не захавалася да нашых дзён, сёння гэта прыкладна 147-ы кіламетр трасы Брэст-Масква каля в. Бараны), Івана Іванавіча Васілевіча в. Падстарынь і Мацвея Лук’янавіча Ермачка в. Доўгая, што на Быценшчыне. Двойчы ў маі 2010 і 2013 годоў мы праехалі падобнымі маршрутамі, пабываўшы ў Запалянскім і Бялавічскім боку праз вёскі Няхачава, Гошчава, г.Косава. Два маршруты, два паходы, але кожны з іх розны. Кожны з іх меў сваё непаўторнае змястоўнае напаўненне, свой эмацыйны адбітак. Адно для іх было нязменным – гэта сустрэча з нашым паважаным, цікавым, адкрытым і шчырым чалавекам, краязнаўцам Аляксандрам Фамічом Зайкам, які заўсёды нас ветліва і гасцінна сустракаў у музеі Запалянскай сярэдняй школы. 

Запамінальнымі і памятнымі былі велапаходы ў верасні 2011 і маі 2013 гадоў таксама па падобных маршрутах праз вёскі Руда, Кушняры, Харошча, Була, Грыўда, Бусяж, г. Косава,  вёскі Сенькавічы, Азярцо.

Пасля таго, як 1 верасня 2012 года ў г. Івацэвічы пры аддзеле адукацыі райвыканкама адкрыўся цэнтр краязнаўства і турызму для юнацтва і навучэнцаў горада і раёна, можна сказаць, што ўся турыстычная галіна ў нашым раёне наогул пачынае выходзіць на новы ўзровень свайго развіцця. Пад эгідай гэтага цэнтра на базе ДУА "Сярэдняя школа № 4 г. Івацэвічы” ўтварылася і дзейнічае спецыялізаваная секцыя, якая так і завецца "Школьны велатурызм”. Прыемна, што работа секцыі атрымлівае падтрымку ад кіраўніцтва школы ў асобе  дырэктара школы Таццяны Міхайлаўны Касавец і яе намесніка па выхаваўчай працы Васілія Васільевіча Разумейчыка, які і сам у 2007 годзе быў удзельнікам шматдзённага велапахода і добра разумее сутнасць дадзенай справы.

Удзельнікі секцыі размеркаваны па дзвюх групах: малодшую – навучэнцы 7-х класаў і старэйшую – навучэнцы 10-х класаў СШ № 4 г. Івацэвічы і ліцэя Івацэвіцкага раёна. Практычна з першых дзён працы секцыі яе ўдзельнікі ўключыліся ў ход краязнаўчай акцыі "Збяры Беларусь у сваім сэрцы”. І ўжо з лютага па верасень 2013 года ў рамках яе правядзення былі зроблены тры выязныя экскурсіі ў гарады Брэст, Баранавічы і Камянец, акрамя таго, велатурысты пабывалі ў трох аднадзённых і адным шматдзённым велапаходзе. Пра апошні варта распавесці асобна. 

Напэўна, гэта быў першы велапаход у гісторыі нашага раёна, у якім мы апынуліся не толькі за межамі Івацэвіцкага раёнаў, але і Брэсцкай вобласці наогул. Наша вандраванне заняло чатыры светлавыя дні і тры начлегі. У склад велагрупы ўваходзілі выпускнікі 9-х класаў СШ № 4  Яўген Езапчук, Аляксандр Кавалевіч, Зміцер Нікалайчык, Ілля Парашка, Ілля Сергель і, мой памочнік, Ігар Саюк, супрацоўнік Івацэвіцкага райваенкамата.

Сумарна мы праехалі больш за 200 кіламетраў па тэрыторыях Івацэвіцкага, Пружанскага раёнаў Брэсцкай вобласці, Слонімскага, Ваўкавыскага раёнаў Гродненскай вобласці. Увогуле,  наш маршрут выглядаў так: СШ № 4 – вёскі Любішчыцы – садовы ўчастак – Дабрынёва –Даманава – Быцень – Манцюты – Літва – Жыровічы – г. Слонім – г. Ваўкавыск – п.г.т. Ружаны – г. Косава – СШ № 4.

Практычна ўвесь наш шлях суправаджаўся непаўторнымі прыроднымі прыгажосцямі. Багатай па сваім утрыманні, духоўнасці і гісторыка-краязнаўчай скіраванасці была і культурная праграма нашай велаэкспедыцыі. Гэта знаёмства з дзіўнымі архітэктурнымі помнікамі царкоўнага і царкоўна-абароннага дойлідства ў вёсках Жыровічы, Сынкавічы Слонімскага раёна, у в. Гнезна Ваўкавыскага раёна, у пасёлку гарадскога тыпу Ружаны Гродненскай вобласці, у г. Косава Брэсцкай вобласці. Гэта дзіўная архітэктура нашых малых гарадоў Слоніма, Ваўкавыска, п.г.т. Ружаны і г. Косава. Запомніліся і адбіліся ў нашай памяці змястоўныя наведванні музеяў Слонімскага гісторыка-краязнаўчага і ваеннай гісторыі ў Ваўкавыску. Незабыўным было і ўзыходжанне на Швецкую гару ў цэнтры Ваўкавыска, з якой адкрываецца незабыўны па сваёй прыгажосці і маштабнасці выгляд на горад. 

Нашы велапаходы заўсёды суправаджаюцца сустрэчамі з самымі рознымі людзьмі… Незабыўнай была сустрэча з жанчынай, якая служыць пры Сынкавіцкай царкве ў Слонімскім раёне і з ксяндзом касцёла ў в. Гнезна Ваўкавыскага раёна Людвікам Вацлававічам, якія правялі з намі цікавыя і змястоўныя экскурсіі па храмах, распавёўшы нам пра іх цікавую і нялёгкую гісторыю. Многім людзям мы ўдзячныя за іх ветлівасць і гасціннасць пры арганізацыі нашага начлегу: гэта дырэктары Жыровіцкага агратэхнічнага каледжа Станіслаў Тадэушавіч Здановіч, Субачскай сярэдняй школы Ваўкавыскага раёна Андрэй Іванавіч Карповіч і Падароскай сярэдняй школы Антаніна Бернардаўна Талая.

На жаль, у час паходу адчуваўся недахоп у некаторым рыштунку такім, як накаленнікі, налакотнікі і велашлемы. Спадзяемся, што з утварэннем раённага цэнтра краязнаўства і турызму і з выйсцем нашага велатурызма на новы якасны ўзровень гэта праблема знойдзе сваё рашэнне ўжо ў будучым турысцкім сезоне.

Карысным наш летні шматдзённы паход аказаўся і ў іншым. На жаль, на сённяшні дзень праблема захавання нашай гісторыка-культурнай і архітэктурнай спадчыны ўсё яшчэ застаецца нявырашанай да канца. Некаторыя збудаванні і месцы ў мінулым  культавага, гаспадарча-транспартнага, пахавальнага прызначэння знаходзяцца сёння ў паўразбураным, у недагледжаным стане, хоць ахоўная таблічка як помніка архітэктуры мінулага на адных ёсць, а на іншых адсутнічае і зусім. На жаль, падобныя месцы пакуль яшчэ ёсць і на тэрыторыі нашага раёна. 

Таксама трэба прызнаць і тое, што свайго больш інтэнсіўнага, чым гэта ёсць цяпер, удасканалення патрабуе і веласіпедна-дарожная інфраструктура неабходная для ажыццяўлення не толькі падобных нашаму шматдзённых паходаў, але і проста загарадных велапрагулак наогул. Для таго, каб велатурызм у нашай краіне стаў па сапраўднаму масавым, нам патрэбны шматкіламятровыя, абсталяваныя неабходнай дарожна-знакавай інфраструктурай, веласіпедныя дарожкі. 

Што у нас наперадзе? Планы самыя розныя. Гэта і працяг акцыі "Збяры Беларусь у сваім сэрцы”. За 2014 год мы наведаем гарады Мінскай і Віцебскай абласцей. Гэта і засваенне новых, яшчэ не пройдзеных маршрутаў, адзін з якіх трохдзённы – ужо вызначаецца ў перыяд будучых восеньскіх вакацый у бок вёсак Дастоева і Моталь, калі дазволіць надвор’е. Ёсць ужо і агульныя контуры будучага летняга пяцідзённага велапахода на Гродзеншчыну і Міншчыну. 

Валерый Брычыкаў, настаўнік гісторыі ДУА "СШ №4 г.Івацэвічы”, 
кіраўнік секцыі "Школьны велатурызм”. 
Категория: НОВОСТИ РЕГИОНОВ | Просмотров: 1670 | Добавил: DzedFyodar | Теги: Івацэвічы | Рейтинг: 0.0/0

Поделиться:


Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]


Главная |  О проекте |  Обратная связь |  Реклама на сайте |  Подписка RSS