Распрацоўка прапаноў па наданню статуса помнікаў актуальна, як ніколі, павдедамляе сайт pomniki.budzma.org. Па інфармацыі, якая з’явілася на форуме ўсім вядомага "Глобуса” http://forum.globus.tut.by/viewtopic.php?t=4003 у Агародніках Дзятлаўскага раёну, недалёка ад Дварца, зруйнавалі выдатнейшы прыклад прамысловай архітэктуры - мураваны чатырохпавярховы вадзяны млын. Будынак быў практычна апошнім з ансамблю сядзібы Пратасевічаў, якая калісці размяшчалася ў Агародніках, на маляўнічым беразе Моўчадзі.
Чарговае вар’ятства і барбарства з боку нашай чыноўна-гаспадарчай праслойкі грамадства. Чарговы прыклад іх пячорнага ўзроўню, адсутнасці элементарных ведаў, культуры, любові да сваёй зямлі, да спадчыны свайго народа.
Але гэта не здымае віны і з нас, а менавіта з грамадскасці. Пры ўсёй дзікасці, абсурднасці здарэння, якое не ўпісваецца нават ва ўсведамленне нармальнага жыхара еўрапейскай цывілізацыйнай прасторы, знішчэнне гістарычнага будынка адбылося законна з фармальнага пункту гледжання, бо ён не меў статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Вось зноўку вельмі востра і балюча паўстала праблема, пра якую мы рэгулярна гаворым. Трэба гістарычныя аб’екты ўводзіць у прававы кантэкст. Складаць прапановы на наданне статуса помніка і дасылаць у Мінкульт. А так, у Агародніках пад аховай дзяржавы было толькі гарадзішча. Калі гістарычны аб’ект мае прававы статус, яго знішчэнне з’яўляецца крымінальным злачынствам, а ў дадзенай сітуацыі - мерапрыемствам па добраўпарадкаванні.
На жаль, у нас далёка не заўсёды і права працуе. Так што ўжо гаварыць пра маральныя крытэрыі.
| Фота з http://forum.globus.tut.by |
А так бачылі яе з байдарк турысты-воднікі сплаўляючыся па раке Моўчадзь (Маўчадка): |