За 365 дзён падарожнікі з Беларусі, Украіны, Расіі, Швецыі адолелі каля 30 тысяч кіламетраў. Асноўны спосаб перамяшчэння - аўтаспын. Падарожжа пачалося ў 2010 годзе ў Нью-Ёрку і скончылася ў самым паўднёвым горадзе свету Ушуаі. Сярод удзельнікаў экспедыцыі - віляйчанкаАўгіня Манцэвіч.
Аўгіня Манцэвіч і Уладзіслаў Юркоў раскажуць аб буднях і святах, якія яны перажылі ў дарозе. Пакажуць кароткі відэафільм аб вандроўцы, праспяваюць песні, што былі ўсю дарогу з імі.
Выстаўка ўжо прайшла ў Мінску і Варшаве.
Пачатак імпрэзы а 18.00.