Форма входа

Поиск на сайте

ТОП-5

20.10.2011ИСЛОЧЬ

Описание реки Ислочь

Прочитано 23298 раз.

24.10.2011СУЛА

Описание реки Сула

Прочитано 18706 раз.

05.01.2014НАЗВАННЫЕ

Гора Лысая, 343,2 м

Прочитано 17265 раз.

25.10.2011ПРОНЯ

Описание реки Проня

Прочитано 15785 раз.

06.06.2012СТВИГА

Описание реки Ствига

Прочитано 14179 раз.

Облако тегов

Геликтит-ТМ Августовский канал спелеология байдарка Сула спелеоклуб альтаир Ислочь ПОЕХАЛИ! Клява Брест покатушка рогейн велопробег Польша Ельня болото Мнюта ровар паход велосипед турклуб Вилия кемпинг прыток Усса фестиваль Нёман приток Проня спелеологи гонка РТСС ТПМ граница Тышкевич мультигонка Березина Неман клуб Нарочь Нарочанка EuroVelo-2 маршрут походушка марафон Налибоки Гродно река Бобр паводок Ясельда конкурс туризм Сьцьвіга Ствига Льва Шоша веломаршрут чемпионат кубок Страча Припять велопоход Западный Буг Птичь Сха Вілія Полесье Случь книга соревнования отчет высота пеший поход Спортивный туризм Беловежская Пуща гора Маяк горы архыз школа туризма Красный бор Хибины новый год гора высшая точка возвышенность гора Лысая гора Высокая Воложинские гостинцы Щара поход вершина ПВД сплав Двина байдарки Западная Двина водный поход Свольна

НАШИ ДРУЗЬЯ

Водными маршрутами Беларуси

ИНФО-ПАРТНЁРЫ

На сайте

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0






Главная | О проекте | Обратная связь | Реклама на сайте | Подписка RSS
Вы вошли как Гость | Группа "Гости" | Мой профиль | Регистрация | Выход
Активный туризм в Беларуси
Реклама: ХОЧЕШЬ В ПОХОД? НЕ ЗНАЕШЬ С КЕМ ПОЙТИ? ТЕБЕ К НАМ! belpohod.by - Походы для хороших людей!
Главная » 2013 » Август » 7 » Без рэкламы турыст не прыедзе

23:37
Без рэкламы турыст не прыедзе

На пасяджэнні міжведамаснага каардынацыйнага савета па пытаннях турызму, якое праходзіла ў мінулым месяцы, ў парадак дня была ўключана і справаздача дырэктара дзяржаўнай прыродаахоўнай установы "Браслаў-Рычы” Аляксандра Молакава. Гэтая арганізацыя займаецца не толькі аховай прыродных ландшафтаў на тэрыторыі заказніка "Рычы” а і турыстычнай дзейнасцю. Але, як падкрэсліваў кіраўнік, абсталяваныя там стаянкі вялікай папулярнасцю не карыстаюцца, паведамляе "Браслаўская Звязда". Адной з прычын гэтага была названа блізкасць мяжы з Латвіяй.

Нядаўна разам з членамі каардынацыйнага савета давялося наведаць стаянкі ДПУ "Браслаў-Рычы”. Асабіста ў мяне гэтая паездка пакінула незабыўныя ўражанні. Кожны год разам з супрацоўнікамі міжраёнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету мне даводзіцца бываць у рэйдах па турыстычных стаянках нацыянальнага парка. Але скажу без перабольшвання, што такіх прыгожых даляглядаў, ландшафтаў, амаль не кранутых чалавекам, не бачыў.

Дагледжаны і месцы адпачынку: устаноўлены зручныя альтанкі, прадуманы месцы распальвання кастроў, нідзе не засмечана тэрыторыя. Да таго ж кожная стаянка знаходзіцца адасоблена адна ад другой, што павышае іх камфортнасць для адпачываючых. Адным словам, лепшага месца для адпачынку не знайсці.

Дык ці толькі пагранічная зона перашкода для турыстаў, разважалі пасля агляду стаянак члены каардынацыйнага савета. Ёсць і яшчэ некалькі фактараў. У іх ліку не зусім дагледжаная гравейка, асабліва да Мяжан. Але ўсё ж, пэўна, галоўнае — гэта адсутнасць шырокай рэкламы на ўзроўні нашай і суседніх рэспублік. У сферы ж турызму без гэтага ніяк не абысціся.

У інтэрнэце, напрыклад, знайшоў усяго толькі некалькі паведамленняў пра возера і заказнік, у якіх адным — двума сказамі ўпамінаюцца турстаянкі, яўна мала. Сёння ж асноўную інфармацыю людзі чэрпаюць менавіта з глабальнай сеткі.

А яшчэ варта наладжваць больш цесныя сувязі з аддзеламі адукацыі бліжэйшых раёнаў, запрашаць на адпачынак школьнікаў. На іх жа больш за ўсё разлічаны створаныя экалагічная і патрыятычная сцяжынкі. А чым больш звестак пра гэтыя прыгожыя мясціны, тым больш і наведвальнікаў.


Аляксандр Азевіч.
Фота аўтара.
Категория: НОВОСТИ РЕГИОНОВ | Просмотров: 1931 | Добавил: DzedFyodar | Теги: азёры, Браслаў, памежжа | Рейтинг: 0.0/0

Поделиться:


Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]


Главная |  О проекте |  Обратная связь |  Реклама на сайте |  Подписка RSS