«Аўгустоўскае колца» і іншыя маршруты чакаюць аматараў воднага турызму
Калі я некалькі гадоў таму ўпершыню ў жыцці сеў за вёслы байдаркі, то, шчыра кажучы, хваляваўся. Ці атрымаецца ў мяне, не надта маладога чалавека, кіраваць водным транспартным сродкам без спецыяльнай падрыхтоўкі?
Аднак дзякуючы інструктарам першы блін, так бы мовіць, камяком не аказаўся. Зразумела, мне далёка да вопытных майстроў водных паходаў. Але і тварам у глебу, дакладней у ваду, не трапіў. А асабліва запомніўся рытуал пасвячэння ў турыста-водніка па вяртанні з падарожжа па Аўгустоўскім канале і Чорнай Ганьчы, які завяршыўся ўдарам вясла па «пятай кропцы».
Сезон водных паходаў у раёне Аўгустоўскага канала ўжо традыцыйна стартуе на рацэ Асташанка. Нядаўна аматары воднага турызму з розных рэгіёнаў Беларусі, а таксама з Польшчы з&rsquo
...
Читать дальше »