Традыцыя сямейных паходаў у членаў Маладзечанскага турыстычнага клуба "Пілігрым" нарадзілася ў 1991 годзе. З таго часу дзе толькі не былі, па якіх мясцінах не падарожнічалі. Прычым як на роварах, так і пешшу, на байдарках.
На гэты раз маршрут праходзіў па тэрыторыі адразу трох абласцей: Мінскай, Гродзенскай і Віцебскай. "У дарогу мы адправіліся з Маладзечна, — расказвае дырэктар турклуба Сяргей Бялкоў. — У групе было 14 чалавек. Старэйшаму падарожніку споўнілася 60, малодшаму — 12". Першай на іх шляху была вёсачка Заброддзе, што ў Вілейскім раёне. Менавіта тут жыве ўжо больш за 30 год сямейная пара Цітовічаў. Барыс Барысавіч — дыпламаваны графік, іканапісец і ландшафтны дызайнер. Валянціна Пятроўна па адукацыі рэжысёр. Яны стварылі ў самой вёсцы і яе наваколлях м
...
Читать дальше »