Дабрачынная акцыя "Тыдзень лесу” праводзіцца Міністэрствам лясной гаспадаркі з 2007 года, з той пары ў ёй прынялі ўдзел больш за 250 тысяч чалавек, паведамляе
"Браслаўская Звязда". Яна дае магчымасць людзям бліжэй пазнаёміцца з лясной гаспадаркай, даведацца, як ствараюцца і захоўваюцца нашыя лясы, а таксама ўнесці непасрэдны ўклад у памнажэнне лясных багаццяў краіны.
Так, у мінулым годзе ў Браслаўскім раёне традыцыйнымі ўдзельнікамі акцыі сталі вучні Чэрнеўскай, Мяжанскай, Кансталінскай школ, якія на роўных з вопытнымі лесаводамі закладвалі новыя лясы. У добраўпарадкаванні тэрыторыі, ачыстцы лесу ад смецця і навядзенні парадку ў парку "Бяльмонты” прынялі ўдзел вучні Ахрэмаўскай школы. Навуковым аддзелам нацпарка для вучняў гарадскіх школ былі праведзены лекцыі на лясную
...
Читать дальше »