Закончыўся масавы заезд адпачываючых на турыстычныя стаянкі нацыянальнага парка. Паглядзець, што пакінулі пасьля сябе нашы госьці і ці наводзілі там парадак гаспадары, разам з інспектарамі міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага сьвету Дзмітрыем Палуэктавым і Віктарам Мархелем аўтар гэтых радкоў наведаў стаянкі, размешчаныя на берагах азёр Струста і Снуды. Маршрут выбіралі невыпадкова, бо зоны адпачынку на ўзгаданых вадаёмах карыстаюцца павышаным попытам і летам рэдка пустуюць.
Трэба адзначыць, што літаральна на ўсіх з наведаных стаянках, не ўбачылі таго, што назіралася гады 3-4 таму назад. З першага погляду бачна, што парадак там падтрымліваўся і на працягу лета, і пасьля заканчэньня сэзону. Прыбрана ўсюды даволі грунтоўна. А вось скасіць крапіву да прыбіральні ў "Окменіцы” рукі не дайшлі. За яе зараслямі і сам "шпакоўнік” цяжка
...
Читать дальше »