Ясельда – гэта мілая сэрцу кожнага палешука рачулка, бярэ свой пачатак побач з Белавежскай пушчай.
Яшчэ ў савецкія часы гора-меліяратары ў вытоку зрабілі з яе канаву, абвалавалі многія месцы на яе шляху.
Зніклі і шматкіламетровыя балоты, якія падпітвалі яе вадзіцай, давалі ўсім нам, людзям, багата кіслароду, а птушкам і другім насельнікам яна была родным домам.
Знайшлі тут прытулак і вяртлявая чаратоўка, і балотная чарапаха – чырвонакніжнікі.
На адкрыццё палявання на Ясельду наведваецца мноства паляўнічых і рака з радасцю ўсіх прымае.
Палаткі, вогнішчы, паляўнічыя гісторыі – ўсё гэта бачыла і чула рачулка і яе сяброўкі - карміліцы балоты.
Але, што чалавеку, "цару прыроды”, да яе хараства, яе праблем, яе жыцця.
Ён працягвае ганебна ставіцца да гэтага райскага куточка прыроды.
Не аднойчы на павер
...
Читать дальше »