31 студзеня а 18-30 у Пушкінскай бібліятэцы (Гікала, 4) у рамках Майстэрні Самастойных Падарожжаў адбудзецца прэзентацыя міжнародных бібліятэчных велапрабегаў Cycling for libraries. На сустрэчы вы даведаецеся пра тое: -як арганізатарам велапрабегаў па бібліятэках Еўропы ўвогуле прыйшла ідэя іх правядзення; -ці ахвотна падарожнічаюць бібліятэкары; -як спалучыць прыгодніцкае велападарожжа з прафесійнай камунікацыяй; -ці атрымалася ва ўдзельнікаў гэтых прабегаў прыцягнуць увагу грамадскасці да актуальных бібліятэчных праблемаў. А таксама пра адметнасці бібліятэк Прыбалтыкі, Галандыі і Бельгіі, пра іх дасягненні і праблемы.
Ад непасрэдных удзельнікаў велаканферэнцый вы пачуеце: - пра цікавосткі і цяжкасці бібліятэчных велападарожжаў Вільня-Талін 2012 г. і Амстэрдам-Брусэль 2013 г.; - пра невялікія велабібліятэчныя мерапрыемствы 2013 г., што адбыліся ў Стакгольме і Калінінградзе. І, вядома, вы пабачыце фотаздымкі з найпрыгажэйшых і найцікавейшых мясцінаў гэтых падарожжаў. Акрамя таго, будуць анансаваны велапрабегі 2014 г. Барселона-Ліён і Мінск-Коўна. Запрашаем усіх, каго цікавяць бібліятэчная справа, падарожжы на роварах і прыгоды, ды ўвогуле нестандартны погляд на жыццё і прафесію. Выступоўцы: Настасся Жарская (удзельніца ад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі) і Марына Важнік (удзельніца ад Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкі імя І.С. Лупіновіча) Нагадваем, пачатак у 18.30 Гардэроб на першым паверсе. Аудыторыю правядзення спытаць на вахце (там будуць чакаць). Не спазняемся! Прыносьце пачастунак да гарбаты. Прачытаць пра саму вандроўку больш можна ў артыкуле: http://news.tut.by/auto/309945.html і ў блоге аўтаркі: http://bibliograf.livejournal.com/81005.html Кантактныя тэлефоны: +375-29-565-82-91 (Павал) +375-44-544-25-78 |