12 снежня ў 18:00 у Культурніцкім Цэнтры "Грунтоўня" Берасцейскi Клуб Вандроўникаў "СТРАННИК" праводзіць сустрэчу з Сержуком Місюкевічам, гідам-правадніком, арганізатарам пешых паходаў, трэкінгаў у розных кутках нашай планеты.
Размаўляць будзем з Сержуком пра паўночныя краіны: Нарвегію ды Ісландыю. Абедзве краіны вельмі дарагія, і ён раскажа шмат хітрыкаў і нюансаў аб тым, як эканоміць грошы там.
Размова пойдзе пра:
• працяглыя пешыя паходы ў нацыянальных парках Нарвегіі: Ютунхэймен, Троллхэймен, Хардангервідда;
• папулярныя дзённыя маршруты: Бессеген, Троллтунга, Прейкестулен;
• працяглыя пешыя вандроўкі ў Ісландыі: Лаўгавегур, Скогаў Трэйл;
• аўтаспын і прыгажэйшыя мясціны паўдневай Ісландыі: вадаспад Сгогаўфосс, нацыянальны парк Скафтафелл, ледавіковая лагуна Йокулсарлон, востраў Вэстманнаэйяр.
Сустрэча пройдзе па адрасе: г. Берасце, вул. Дзяржынскага 14, 1-ы паверх. КЦ "Грунтоўня".
Уваход ВОЛЬНЫ!
Да прапанаванай гарбаты арганізатараў вы можаце прыносіць свае прысмакі!
За дадатковай інфармацыяй звяртацца да Зміцера, альбо па тэлефоне +375297240774 (Максим) |